СКІМЛІЦЬ незак. Скуголіць, ціха вішчэць. Перан: ціха; жаласна плакаць. Лагойскі р-н.
СКЛАДКА ж. Складчына. А складку зробіш, бывала, дык хлопцы гарэлку, а дзеўкі ўжо прыкуску, дый гуляем, весела було. Хожава.
СКОМКАЦЬ зак Скласці, злажыць. Я скомкаю гэту капежку, а ты вунь тую. Бірулі.
СКОСАК м. Каса з вузкім палатном. Скоскам гэтым ты накосіш. Бірулі.
СКРЫНЯ ж. Мера вагі (Збітая з дошак скрыня для перавозкі бульбы на калёсах). Скрыні бываюць усялякія, часам i трыццаць пудоў улезе, а то i больш. Навагрудскі р-н.
СКУПЭНДЗЯ агульн., асудж. Скупы чалавек; скупеча, скнара, жмінда. Скупэндзя яна гэтакая, што ў свеце не знойдзеш. Кажу: «Дай хоць паўвядзерца бульбы.» I не дала. Хожава.
СКУПЯРЭКА агульн. Скупы чалавек. Была я ішчэ малая i пасьвіла ў полі. Былі з другіх хат пастушкі. Адна дык усё хлеб насіла ў кішані, а ён так пахнуў. Адна пастушка i кажа: «Паўлінка, як у цябе хлеб пахня!» Але тая ніколі не дасьць, такая скупярэка. Адвернецца i зьесьць сама. Краснае.
СЛАНІНА ж. Пасоленае свіное сала. У мяне леташняй сланіны паўкубла асталося, але з'ялчэла ўжо, нікуды не гадзіцца. Усё роўна не выкідаць жа, неяк расходаваецца. Краснае.
СЛІЖЫК м. Галец. Рыба ў натай рэчцы плодзіцца. Ёсць акунь, плотка, карасі, ліны, пяшкуры, сліжыкі... Рудня.
СЛІЧНЫ прым. Прыгожы. На той кладцы слічна паненка рукі мыла. Удзела
Дадатковыя словы
зялчэла
34 👁