СІНЯЎКА ж. Быстранка. Рыба ў нашай рэчцы плодзіцца. Ёсць акунь, плотка, карасі, ліны, пяшкуры, сліжыкі, верхаводзь, сіняўкі, ракі таксама ёсць. Рудня. СШЕЦЬ незак., перан., асудж. Злавацца, сварыцца на каго-небудзь. Сястру сваю пасадзя на гэну тачку i павёз. А я следам бягу ды плачу, а ён сіпіць на мяне: не плач, а то ў лесе кіну. Хожава. СІСЦІВАЛЬ м. Фестываль. Трэба было ехаць на сісціваль, там бы ўсё напісалі, хто пяець, хто плачыць. Кукалеўка. СКАБЛЁНКА ж. Абіраная бульба. Вару скаблёнку, хочацца заваложыць. Мурожніца. СКАБЛЩЬ1 незак. Абіраць бульбу. Бульбы нада будзіць наскабліць назаўтра. Бірулі. СКАБЛЩЬ2 незак. Чухаць. Не скаблі, а то ўсё цела болькамі пойдзіць. Мурожніца. СКАМБІНАВАЦЬ зак. Выгадна спланаваць, разлічыць найлепшым чынам. Бачыш, як я добра скамбінаваў: i табе будзе i мне, чаго ж лезці на ражон i крычаць, крыкам справе не паможаш. Навагрудскі р-н. СКАНАПІЦЬ незак. Збіраць патроху, па крупіцы, ашчаджаць, эканоміць. А я ж яго сканаплю!.. A ці ж яно ў мяне лішняе. Мурожніца. СКАНТУЗІЦЬ безас. Каніузіць. Адну тут нават i скантузіла — села каля самай рызеткі. Хожава. СКАРАЧ м. Маленькі абрусік. Некалі мы наварым бульбы гаршчок, пасыплем на скарач, малака ішчэ кіслага, i гэтак вячэраем. Бульба добрая была, дык да аднэй зьядзім. Краснае. СКАРОЖЫЦЬ незак. Скрывіць. Біліся пасля баньдзюгі i морды адзін аднаму скарожылі, пазабіваліся да смерці. Волма
5 👁