СЕЛЯДОРШЫ прым. Сярэдні. Селядоршы брацейка стрэлы падае. Сачыўляны.
СЕЛАВЫ прым. Сельскі. Бывало часто, што каровы селавых людзей паловяць у шкодзе яго людзі i загоняць у двор. Малева.
СЁМЕНКА i EMEHKA ж. Бульба на насенне. Toe, што пакідалі на насенне — семенка, а што на яду — еменка. Язвіна.
СЕМЯНО н. Насенне. I вясной цяперашняй мала было вадзіцы на семяно. Але дармо, дзякуй богу, усё павылазіла, толькі бульба ў нас плямай адной счэзла. Рудня.
СЕНАВАЦЬ незак. Нарыхтоўваць сена. Шосты год жыву адна, памёр дзед. Валерык сенаваць памагае кожнае лета. Рудня.
СЁРАН м. Шарпак, заледзянелы пласт снегу пасля адлігі. А па серану лёгка ісці. Бірулі.
СЕРЯНКА ж. Запалка. Пайшоў прасіць у брата серянак. Прынёс той яму. Але ён шпульнуў іх аб падлогу. Маляўка.
СІЯЯЦЬ незак. Чэрпаць. Колячка, можа табе чаю засіляць? Надта добры, толькі-толькі заварыла.(—) Сіляй, сіляй, сынок, усё разам, i гушчачку не пакідай. Краснае.
СІМАЦЕЦБ незак. Мітусіцца. Усім гаварыла, што на мядзведзя вельмі хачу жывога паглядзець. А з мяне смяяліся. Я бяру грыбы i бачу нешта сімаціць у кустах. Як гляну ж я, то гэта ж мядзведзь! Рудня.
СІНЯГУБКА ж. Сыраежка з сіняватай шапачкай. Сінягубкі ёсць. Зверху шапачка сіняватая. Ходзяць людзі далёка там можна набраць. Рудня
26 👁