Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
САШЛЁГАНЫ дзеепрым. Сасцёбаны. Карова з поля прышла — уся сашлёгана; хоць у поле не гані, як Карповічы пасуць. Краснае. САШЭНЬ м. Праснак з прэснага, толькі што замешанага цеста. Застадолле. СВАЦЦЯ ж. Жанчына, якая ўдзельнічае ў вясельным рытуале. Баб ад дзецюкоў i нявест называл! сваццямі. Хожава. СВЕЖЫ прым. Новы. Усё ж маладзёж жадае, каб што сьвежае адзець ды на людзі паказацца. Хожава. СВЕТЛАСЦЬ ж. Святло. Светласці ж не было. Толькі калі ў суботу, у свята лямпу запаляць. Рудня. СВЕТ прысл. Вялікая колькасць, вельмі шмат. Зімой кудзеляй задаўляліся, на вячоркі хадзілі, работы было свет. [...] На Макавей ў нас кірмаш. Едуць адусюль. Закускі, гарэлкі — свет [...] У той Канаве свет колькі палацён красяць. Рудня. Так што вяселле яшчэ будзем гуляць, бо ўсяго яшчэ свет засталося. Хожава. CBIHAPKA ж. Падгруздак чорны, свінка.Грыбы ў нас усякія растуць. А цяпер толькі свінаркі i лісічкі. Свінаркі спаднізу беленькія, a зверху чорненькія. Рудня. СВІНАРАЧКА ж. Форма ацэнкі ад свінарка. А свінарачкі ў вас бяруць, дзяўчаты? Смашныя грыбы, яны хрумаюць гэтыя свінарачкі. Рудня. СВІРАНЬ м. Свіран. Адзеўся Іван у жаноцкае плацце ды i падаўся пад свірань. Рудня. СВЯТШЦА ж. уст. Светлы, чыста прыбраны пакой. А цяпер жа, дзетачкі, паціснеш на кнопку, i ў хаце, як ў панскай сьвятліцы. Хожава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 177  ▶