РЫГА-РЫГА гукаперайм. выкл. Завядуць гэту радзяволу i танцуюць усё пад адзін манер: рыгарыга. Волма.
РЫЖЭЦ м. Конь рыжай масці. Быў у нас рэжэц, конік такіў аж зіхацеў увесь. Рудня.
РЫЗАУКА ж. Пасцілка, патканая паскамі з рыззя. Вазьміце рызаўку пакрыцца, бо ноччу халодна будзе. Слабада.
РЫЗЗЁЎКА ж. Toe, што i рызаўка. Рыззёўку азяў с сабой. Бірулі.
РЫНГЕНРэнтген. Пагналі яго на рынген у адной сарочцы. Хожава.
РЫСА ж. Доўгая града, рад. За праполку мала плоцяць, а норма — чатыры рысы адмераць ці болей нават. Рудня.
РЭДЗЬ ж. Столка. У дзве рэдзі — у дзве столкі. Слабада.
РЭЗГІНІ мн. Рэзгіны. У рэзгіні няма чаго азяць. Бірулі.
РЭЗНУЦЬ зак. Зайграць. Вот у нас гарманіст, як рэзне на гармоніку. Пачынае добрыя, а тады i благія. Але іграе — не ўстаіш на месцы. Рудня.
ССАГАН м. Чыгун. Наварыць саган бульбы добрай. Хожава.
САЛАПЯКА агульн. Недарэка. А што з яго хацець? Салапяка, ды яшчэ гультай. Слабада.
САЛАДЗША ж. Рэшткі сусла, салодкага адвару. Я ж мядзведзю саладзіны падкіну, я сваю свякроў у пярыну кіну. Доўгае
28 👁