Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
РУЗУМУТА ж., іраніч. Разумніца. Ну, ідзе ўжо наша рузумута, ідзе. Лагойскі р-н. РУКАЎЦО н. Рукаўчык. Бела рукаўцо — уціранне мае. Нарэйшы. РУЛЯ ж. Трубка вытканага палатна. Бывала, на качалку накатаюць сільна многа матэрыялу, качалку выцягнуць, а рулю ў куфар пакладуць. I так руль пяць ці шэсць. Рудня. РУМЗАЛА агул. Плакса. Чыё гэта там румзала зарумзала? Слабада. РУГТЩЦА незак. Збірацца, клапаціцца. Трэба дамоў рупіцца. Хожава. РУЦЬМЯНЫ прым. Рутавы, упрыгожаны рутай. Не твая, мамачка, не твая. Я таго пана руцьмяна, з кім на вянцы стаяла, залатыя пярсцёнкі мяняла. Рудня. РУЧЫЦЦА незак. Паручацца, даваць заруку. Не магу ручыцца, але амаль пэвен, што так. Слабада. РУЧЭИКА ж. Пачынак. На верацяно цяжка прасьці, пакуль напрадзеш ручэйку, дык рука здрантвея, як не жывая зробіцца. Краснае. РЫВЕНЬКА ж. Варывенька (форма ацэнкі ад варыўня). Нежылое памяшканне для захоўвання гародніны. Я замуж пайшла, а ў яго таксама мачыха была. Рывенька стаяла, то мы ў тую рывеньку i адыйшлі. Рудня. РЫХЩК прысл. Вельмі падобны, якраз, якраз як. У нас у Красным ёсьціка, як Мікалай Карповічаў, от рыхцік, усе кропачкі сабраў. Дык ён цяперака жонку маладую прывёў, яна i целявізар яму прывезла. А вот Шурцы трэба было аднэй пугі пільнавацца, а то во ніхто замуж не бярэ. Краснае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рузўмута
4 👁
 ◀  / 177  ▶