другую прывёў. Тая сваіх дзяцей не мела i яго на дух не любіла. Цёмгля галодныя хадзілі. Яна ж ім толькі рачанца давала. Краснае. РАЧАНОЕ субст. прым. Гл. рачанец. У Кацярыніных дзяцей мачыха была. Цёмгля галодныя хадзілі, я ім хоць калі, што маю дам, як яны да нас прылятуць. Каб жа родная матка, то не цярпелі б рачанога, а пад'елі, калі б захацелі. Краснае, РОБІЦЬ незак. рабіць. Другі аж не знае, што i робіць, а ўсе рагочуць. 3 чорных, з чырвоных нітак паясы робілі, i з белых. Я ўсё сама робіла. Рудня. РОВАР м. Веласіпед. Рэдка калі ў каго грамафон быў або ровар. Рудня. РОЗГЛЯДЫ мн. Агледзіны. У розгляды пайшлі, жаніцца збіраецца. Слабада, РОЛЯ ж. Аранае толькі адзін раз поле. Узаралі дзірван i бульбу пасадзілі. Выбрала я, а ішоў кум i пытаецца: «Што, не ўрадзіла бульба, мусі ў адну ролю саджаная? Як у адну ролю, такая яе i доля. Вылезла, як нітачкі i дробная, як пацеркі». Краснае. РУБЕЛЬ м. Жэрдка, якой уціскаюцца на возе снапы сена, салома. Рубель — ён доўгі, можа i ў паўтары разы большы за калёсы; а калі няма вяровак — рубель уціскаюць лейцамі. Навагрудскі р-н. РУЗНЫ прым. Розны. Рузныя цуды былі на Кромань-возеры. Налібокі. РУЗНЯ прысл. Усяк, па-рознаму. А Шурка тожа не надта давучала сваіх дзяцей. Пагоня ў поле Мішка зь дзедам, а яна яму, адпраўляючы: «Як дзед што на цябе скажа, дык ты рузьня, рузьня на яго гавары». А той малы прыляціць да нас, хваліцца як яго мамка вучыла. Краснае
Дадатковыя словы
паделі
5 👁