Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
РАПКОЎНІК м.5 толькі ў адз., зборн. Лісце рэпы, рэдзькі. Прыходзіць Стэфка да мяне й кажа: «Марылька, дай ты мне рапкоўніку зварыць». Ці ж я ей буду шкадаваць! Злазіла ішчэ ў яму, бульбы дастала кошычак, аж павесялела баба. Краснае. РАСКАПЭНДА агульн. Няскладны, нязграбны чалавек. Прывёз нейкую раскапэнду, горшай не знайшоў Лагойскі р-н. РАСКЛАДАШ м. Часовая ўкладка снапоў у полі. Снапы ў раскладашы, у скірды складалі, цапамі абівалі. Тады ўжо ў жорнах малолі. Рудня. РАСШРЫНДЖВАЦЦА незак. Раскашавацца, распараджацца як хоча. Ты тут не распірынджвайся, начальнік знайшоўся! Слабада. РАСТАРЭКВАЦЬ незак. Шмат гаварыць. Пакуль тая пасялуха растарэквала, свіння адкусіла малому вуха. Рудня. РАСТРЫМАННЕ н. Панос. Я раз падахвоціўся: выпіў піва, а наверх смятаны — дык такое растрыманне было!.. Купа. РАСХЛЯБІЛА безасаб. Развязло. Доўга адліга стаяла, дык расхлябіла дарогу — не прайсці. Слабада. РАСШЫШЭЦЬ зак. Разбагацець i заганарыцца. Бач, як расшышэла, стаўшы жонкай начальніка. Слабада. РАТА ж. Чарга. Сёння мая рата ў поле. Ну што ж, калі i сісціваль; як трэба, дык трэба. Кукалеўка. РАХАВАЦЦА незак. Раіцца. Рахаваліся, як дзіцяці імя даць. Заполле. РАЧАНЕЦ1 м. (звыч. у множн. ліку: рачанцы). Тэрмін. Яшчэ рачанцы не выйшлі. Мурожніца. РАЧАНЕЦ2 н. Тое, што давалі на свята. Зрэдку, з нагоды (пра яду). Кацярына як памерла, дык жа ён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 177  ▶