РАЗАНКА ж. Рэзь. З'ела нясвежага, усю ноч разанка рэзала. Загор'е Карэліцкага р-на.
РАЗБЫДРЭЦЬ зак. Раздурэць. Наш Алег саўсім разбыдрэў, як пабыў у бабы. Выпяставалі на сваю галаву. Краснае.
РАЗВАЛЬНІЦЕЛЬНЫЯ субст. прым. Панос. Пайшоў Антось у аптэку i сказаў, каб яму далі парашкоў такіх, на развальніцельныя. Ракаў.
РАЗЛУЧНІК м. Мужчына, які развёўся з жонкай. Сваталіся да мяне i хлопцы i разлучнікі, ні за аднаго не пайшла. Рудня.
РАЗОРА ж. Дзве сумежныя баразны. У разоры выспалася i пайшла. Бірулі.
РАЗУНКА ж. Рэзь. Каб цябе разунка выкраіла. Язавінь.
РАЗУХА ж. Асака. Разуха добрая вырасла на беразе. Бірулі, РАЗЯВАЦЦА незак. Пачынаць гаварыць. Нават i не разявайся, бо няма чаго слухаць. Волма.
РАМАЩЗМ м. Рэўматызм. Націраюся спіртам ад рамацізма, памагае. Хожава.
PAMEHKA ж. Раменны пасак, якім лапаць прывязваўся да нагі. Раменкі ўцягвалі ў вушкі лапцяў, так яны i закручваліся. Рудня.
РАНЕЧКА н. Ранне (у фразе: з самага ранечка) 3 самага ранечка, як толькі развіднела. Дачакаўся вялікадня, людзі ў цэркву пайшлі, a ён сеў шыць з самага ранечка. Ракаў.
РАНЮСЕНЬКА прысл. Форма ацэнкі ад рана. Раднялася ранюсенька, яшчэ чэрці на кулачкі не біліся. Касцяні.
РАНЮТКА прысл. Форма ацэнкі ад рана. Яна ў нас ранютка ўставала, яна ў нас тонкія кужалі спраўляла. Рудня
Дадатковыя словы
загоре, зела
29 👁