РАБАЦІННЕ н. Вястушкі. У яго ўвесь твар у рабацінні, відаць, ластавак пароў. Слабада.
РАДЗІМЕЦ м. Хвароба эпілепсія. A ці не радзімец табе прываліў, чалавеча? Застадолле.
РАДЗІНАРадня. Спачатку прыязджае жаніх да нявесты. Тут яго сустрачае ўся радзіна з румкамі на талерцы i ў хату ласкава запрашае. Хожава.
РАДЗІНКА ж., зборн форма ацэнкі ад радзіна. Кукуіць зязюля ў садочку. Уся мая радзінка ў радочку. Прудок.
РАДЗІХА ж. Парадзіха. Верка Халявінскага нарадзіла байстручка, а бабка падсаветавала — i яго задушылі. Але не дагадзілі нешта бабцы, яна й выявіла ўсё! Дык радзіху гэну судзілі ў Радашкавічах. Краснае.
РАДОЎКА ж. Чарга. Радоўка нам заўтра за авечак. Бірулі.
РАДЗЮГА ж. Дзяруга. Залез на печ, улёгся, пад галаву такіх-сякіх лахманоў наклаў i з галавою радзюгаю накрыўся. Трэці Гарадзец.
РАДЗЮШКА ж. Кусок тканіны з грубых нітак. Вазьмі радзюшку i будзе на чым паляжаць, усё ж не на халоднай зямлі. Навагрудскі р-н.
РАЖАНЕЦ м. Ружанец. Панадзявалі ражанцы на грудзі, каб ведаць, каторы польскі i не чапаць іх. Хожава.
РАЗАЛКА ж. Сячкарня, прыстасаванне для драблення корму жывёле. Я раней шаснаццаць кароў даіла, ды йшчэ i корму загатовіць трэба было, насячы турнэпсу i ўсё рукамі. Цяпер ё на гэтае рэзалка. Рудня.
РАЗАМ прысл. Ураз. Разам адабрала нагу. I што зрабілася, сама не ведаю. Хожава
21 👁