ПЯСКУР м. Пячкур. Я рыбу лавіў — пяскуры, мянтузы. Хожава. ПЯТНАСТОЎКА ж. Дзяўчына-падлетак. Колькі ёй гадоў? A, мабыць, пятнаццаць. Як гэта кажуць — пятнастоўка. Слабада, ПЯТРА ж. Памост, на які ставілі лён у восеці. Раней лён у восецях стаўлялі на пятрах. Як шмат лёну стаўлялі, дык пятрын дваццаць наложаць, каб пятра была вялікая. Краснае. ПЯТРЫНА ж. Жэрдка, на якой сушаць лён у восеці. Лён сушаць на пятрах у восеці. Пукі лёну стаўляюць, у парадачак на кожную пятрыну шчыльненька i пэтак сушаць. Краснае. ПЯЧАИКА ж. Пякотка. Некалі сьвежага хлеба не елі ці гарачых бліноў, бо пячайка тады пячэ. Цяперака мяне што дня пячайка пячэ, як не тое зьем, надта ж ад капусты дрэнна. Краснае, ПЯЧОНКА ж. Частаванне свежыной, калі заколюць кабана. Нявыспалася сусём, учора пячонку ела ў зяця. Такога вялізнага кабана засмаліў, дык поўну хату людзей насклікоў. Краснае, ПЯШКУР м. Пячкур. Рыба ў нашай рэчцы плодзіцца. Ёсць акунь, плотка, карасі, ліны, пяткуры... Рудня, ПЯПІНЯ ж. Пешня, лом, якім прабіваюць лёд. Як умерзне добра, дык i пяшню паламаць можна. Бірулі. РРАБАЛЩЫ прым.З рабаціннем на твары. Суседка во цераз дарогу. Сын у яе рабаліцы, у арміі быў. Рудня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
30 👁