рэгіёнаў, ёсць патрэба у болый глыбокіх і дэталёных даследаван-нях іх фанетыкі і граматычнага ладу. Вядома, што як усходнемагі-лёўская мяккаэрая група гаворак, так і Усходнепалеская група, якія падпалі пад адзначанае руйнаванне, з'яўляюцца цэнтральнымі, найбольш старымі групамі гаворак у складзе аднаго і другога дыя лекта, дзе захаваліся асаблівасці гэтых дыялектаў у найбольшай колькасці і у адносна больш архаічным выглядзе. Акрамя гэтага, усходнепалескія гаворкі прыцягваюць да сябе асаблівую увагу і y сувязі з меркаваннем аб прыпяцкім Палессі як прарадзіме славян-ства.
У гэтай кнізе змешчаны матэрыялы, сабраныя у выніку экспеды-цый, праведзеных аддзелам дыялекталогіі лінгвагеаграфіі Інсты-тута мовазнаўства імя Якуба Коласа АНБ па даследавань і фікса-цыі асаблівасцей мовы і духоўнай культуры насельніцтва рэгіёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Збіранне, апрацоў ка, падрыхтоўка і публікацыя дадзеных матэрыялаў ажы аулялася у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі з Дзяржаўнай гісторыка-куль турнай экспедыцыяй па выратаванию помнікаў гісторыі і культура Беларусі у раёнах, якія пацярпелі ад аварыі ка Чарнобыльскай АЭС.
Публікуюцца выбраныя, апрацаваныя і падрыхтаваныя матэрыялы экспедыцый 1991 1993 гадоў.
Першы экспедыцыйны выезд навуковых супрацоўнікаў аддзела (М.П.Антропаў, М.А. Ісачанкава, Ф.Д. Клімчук, С.Г. Лобач, Т.М. Трухан, Г.Я. Яшкін) быў зроблены у сакавіку 1991 года у Жлобінскі раён Го-мельскай вобласці, дзе атрымалі новае месца жыхарства перасяленцы з палескай радыяцыйнай зоны. Вёскі з перасяленцамі і матрут эк-спедыцыі быу вызначаны з дапамогай аддзела культуры раённати вы-канаўчага камітэта. На пачатковым этапе працы аддзел культ, чака-заў таксама дапамогу транспартам для паездак з раённага цэнтра у вызначаныя вёскі для азнаямлення з перасяленцамі і працы. Праца-вала экспедыцыйная група у раёне два тыдні. Праводзілася збіран-не матэрыялаў у вёсках Акцябр, Бабоўка, Кароткавічы і Проскурні, дзе атрымалі новае месца жыхарства перасяленцы з Хойніцкага (ва. Баршчоўка, Арэвічы, Дронькі | Малочк)), Нараўлянскага (в. Вуглы) 1 Брагінскага (вв. Слабада і Пучын) раёнаў Гомельскай вобласці. Паводле сабраных матэрыялаў падрыхтавана падборка узораў дыялект-нага маўлення перасяленцаў і невялікая падборка лексікі. Сабраны таксама матэрыялы па апытальніку для складання атласа народнай ду хоўнай культуры Беларусі
17 👁