Старонка 44
◀ / 224 ▶
херма, хунт, ціх 'тыф', шахва і шафа, штрап, цюхляк /параўн. руск. 'тюфяк'/. Пераход е >/о/: стромка 'стрэмка', паперочка. Пераход е >/у/: сунохаць. Пераход у >/о/: ток 'тук, тлушч'. Пераход ы >/а/: трамцець. Пачатковае /са/ ў дзеяслоўных формах: саберу, саўторыць 'зробіць уторы ў бочцы', сасхнецца, сасхнуцца, сацёр 'сцёр' спічку. Цвёрдасць ці "паўмяккасць" зычных перад рэфлексамі галосных пярэдняга рада /асобныя выпадкі/: мед, валікі, сарамацца, цьвордо, цьворды, сытнік. Адпадзенне пачатковага /в/: аўчкі, восьмого і осьмого, ўгода 'выгода', упальваць 'выпальваць', упісваць 'выпісваць', усоко 'высока', сёраўно 'усероўна'. Адпадзенне /й/: акраз. Адпадзенне /ць/: глупось, высь. Адсутнасць прыстаўнога /в/: угор, ум 'розум'. Захаванне /г/ у слове тагды. Кантамінацыя чавун + чыгун = чагун. Марфалогія ў мясцовай гаворцы з'яўляецца тыпова ўсходнепалескай4. Варта толькі крыху раскрыць некаторыя вядомыя асаблівасці словазмянення. У галіне марфалогіі назоўнікаў адзначым наяўнасць клічнай формы ад назоўнікаў жаночага роду на -а. Гэта форма, зразумела, вельмі натуральная ў першую чаргу ад уласных асабовых жаночых імёнаў на -а, а таксама асабовых назваў жаночага роду: Ідарко, Ніно, Надзе, Вале, Ганно, Каце, дочко, сестро, бабо, мамо, цётко, браціхо і г.д. Звычайныя пры звароце падобныя формы ад назоўнікаў мужчынскага роду на -а: тато, дзядзько, Коле, Іванко, Андрэйко, старшыно і інш. Аднак формы на -о маюць гэтыя назоўнікі і ў назоўным склоне ў ролі дзейніка: Мой тато прыехаў. А дзе той дзядзько? Праўда, пры зваротнай форме старшыно форма назоўнага склону адзіночнага ліку — старшына: Наш старшына заежджаў. 4 Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мн., 1969. С.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 224 ▶