Старонка 43
◀ / 224 ▶
гога. На месцы /ы/ пасля губных зычных і /л/ пад націскам і ў ненаціскным становішчы вымаўляецца /у/ або радзей гук "сярэдні" паміж /у/ і /ы/: мулі, каромусел, калуваецца, мусатые, в'язалі гужву, кабула, з ліпу, пул, буйстра, гужву, плувуць. Галосны /ы/ пасля /р/ нярэдка вымаўляецца, як гук больш пярэдняга і больш нізкага ўтварэння, чым /ы/ ў літаратурнай мове: рыба, карыто, маторы, пузыры, шнуры. Зычны /р/ цвёрды, аднак нярэдка ён вымаўляецца, як гук невелярызаваны /"паўмяккі"/, звычайна перад /е/, /и/: на гарэ, берэзнік, берэмак, гарэлка, рэчка, курэй, шарэш, рыба, карыто, правёрлу, шнуры, з берэзы, упероd. Дзеканне-цеканне ў гаворцы в. Жахавічы паслядоўнае. Зычныя /дзь/, /ць/ звычайна вымаўляюцца палатальна, праўда, без той некалькі "павышанай" свісцячасці, якая характэрна зычным /дзь/, /ць/ у гаворках паўночнага ўсходу Беларусі. Звонкія зычныя на канцы слоў і ў сярэдзіне слоў перад глухімі зычнымі вымаўляюцца звонка: грыб, нож, дуб, ложка, дзежка, суседка. Адзначым яшчэ шэраг заўважаных намі больш дробных фанетычных асаблівасцей гаворкі. Пераход бн > /мн/: дромненько, дромны. Пераход дн > /нн/: анно, аннаго, трунны, на нні 'на дні', тры нні 'тры дні', на нном месці, сінно 'усё адно', слабонны. Пераход льн > /нн/: сінно 'сільна'. Пераход з' > /дж/: хаджаін. Пераход д' > дж > /ж/: тыджэнь, малажэйшы. Пераход ц' > /ч/: ваўкачэча, чэшча. Пераход ч > /ц/: целіцка, крыніцка. Пераход цч > /шч/: Немешчына. Пераход в > /й/: с'ято. Пераход дч > /шч/: самашэшчы. Пераход м > /н/: санапрадка. Пераход ч > /ш/: шастакол. Пераход с > /ш/: шклюд, штрахоўка. Пераход к > /г/: гароста. Пераход ы > /у/ пасля /р/: паруш. Пераход ф > /хв/, /х/, /хл/, /п/: ахвіцэрч, хвіранка,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 224 ▶