Метаяралагічны прагноз у сувязі з таўкатнёй насякомых у па-ветры ва ўсіх трох вёсках гучыць аднолькава "цёпла будзе". Наз-ва гэтай з'явы адзначаецца ў Губічах камары мак таўкуць, і ус-косна у Спярыжжы комары кучай лятаюць, стаямі лятаюць.
"На Новы год павукі з саломы ломы дзелал. Салома жоўтая, блестя-шчая. Ромбамі дзелался. Бумагу рэжуць бахрамкамі, са ўсех старон на углах. Убіралі этага павука". Гэтая інфармацыя са Спирыжжа, дзе толькі і адзначаецца саламянае ўпрыгажэнне.
На пытание "Як гавораць пра чалавека з дзівацтв мі?" У трох вёсках атрыманыя даволі прамалінейныя адказы: памяшаны, чокнуты /Губічы, дурны /Крук/, не хватает у нево клёпк! /Спярыжжа/. Каб звесці бародаўкі, у Спярыжкы апоўначы ішлі на скрыжаван-
не /"на росткі"/, не азіраючыся і не размаўляючы ні з кім роўна які вяртаючыся дадому/, закопвалі адну бародаўку, а астатнія пе-равязвалі ніткай тады ўсе сыйдуць. У астатніх вёсках менш скла даныя метады лячэння: "Верацяно пяткай круцяць. Ніткай перавязва лі" /Губічы, "Бародаўку ўпекваюць чымсьць, перавязваюць" Крукі/.
Фіксация матэрыя аў, якія мы імкнуліся прадставіць тут як ма га паўней, сваечасовая ў першую чаргу ў дачыненні да "чарнобыль-скіх" перасяленцаў, таму што і лінгвістычныя, і этнакультурныя Іхнія асаблівасці калі і захаваюцца ў бліжэйшы час, дык будуць падвяргацца моцнай дыфузіі з адпаведнымі рэаліямі новага навакол ля гэта ўсё апроч аб'ектыўнай рэдукцыі традыцыйнай народнай духоўнай культуры, якая мае месца паўсюдна. Не менш актуальнымі ў святле гэтага з'яўляюцца распрацоўкі ў яшчэ адным напрамку "на стыку" навуковых дысцыплін сацыялінгвістыцы, прыклад грунтоў-нага і ўсебаковага даследавання ў гэтай галіне прадстаўлены уда-дзеным зборніку В.М.Курцовай. Матэрыялы пададзеныя з захаваннем дыялектных асаблівасцяу як вядома, лексіка, якая выбіраецца з адказаў інфармантаў на пытанні этналінгвістычных праграм, мае павышаную каштоўнасць для дыялекталогіі, бо "дазваляе ўлічваць. калі мець на ўвазе кантэкст, якраз этналінгвістычны характар се-мантыкі асобных лексем або словаспалучэнняў". Трэба звярнуць увагу на адметнасць этнакультурнай аўры кожнай вёскі, нават у ме-жах аднаго раёна што ўласціва не толькі Брагінскаму р-ну, дзе на прыкладзе Спрыжка | Крукоў маецца магчымасць у гэтым перако нацца, але і іншым палескім рэгіёнам. У той же час відавочныл агульныя рысы, якія адрозніваюць даследаваныя вёскі Брагінскага
13 👁