Дожджык, дожджык, пушчэ,
Дзерані пагушча".
Адна падобная прыпеўка запісана 19 Спярыжжы: "Дожджык, дожджык, памачы, // Бабу з поля прагані".
Пачуўшы першы гром вясной, "тра печ падпіраць опінай, штоб не балела" Куркі/, "нада спіной печ падымаць красным платком ліцо выціраць" /Губічы, у Спярыжжы на першы гром не рэагавалі.
Раоліны. На пытанне, галінкамі якіх дрэў упрыгожвалі хату на Сёмуху, атрыманыя наступныя адказы: "Віткамі ліпы, а на вора-τάχ бярозкі. На іконы ліпавыя веткі забрасвалі, па сцянах раз-вешвалі іх. Плушнік пажыналі, пахучы такі, і па ўсёй хаце сыпалі на Трощу" Спярыжжа/, "На Тройцу ліцу, да ясеню, да слёну да пазатыкаем" /Крукі/, "Клёнам, воінай і бярозкай" Губічы. Толькі ў апошняй вёсцы траецкая зелень мае асаблівае найменне: "май выцягваюць і на растанях палець" пасля овята.
Калі садзілі капусту, у Губічах "камень-дзічак /г.зн. вялікі круглы камень В.К./ клалі, 1 крапівіну тыркалі"; У Круках на гэты выпадак існавала адпаведная вербальная формула, запісаць якую, аднак, не удалося /"я саджала капусту, дык прыказвала, да забулася"/; нарэшце, у Спярыжжы нічога не рабілі.
Мывёлы. І адрозненні, і агульныя рысы абазначыліся ў дасле-даваных вёсках пры тлумачэнні сноў, Убачыць у оне рыбу вядзе да розных вынікаў: "харошы оон прибыль" /Спярыжка/, "дож будзе" /Крук!/, "рыбу ловіт родзіць дзеўка" /Губічы/. Наадварот, ад-но і тое ж ва ўсіх населеных пунктах прадвяшчае ўбачаны ў сне чорны конь: балезь /Крукі, хвароба /Губічы/, "лошадзь любога цвета балезнь" /Спярыжжа. Супрацьлеглыя адказы наконт белага каня: Крукі багатства, Губічы смерць. Тое ж самае у Губі-чах, "еслі на каню серам катаецца". У Круках бачыць у сне карову. незалежна ад яе месці, абазначае "смерць, або балезня", а у Спя-рыжжы яны дыферэнцыруюцца па колеру, ру, хаця у любым выпадку нічога добрага не прыносяць: "Красная карова слезы, пажар. Чорная ко-рова
непрыятнасці. Белая корова нешта плоха". У Губічах пры сустрэчы з ваўком, каб ён не чапаў, трэба "сказаць "Агу!" ён тады пабягіць".
Забойства жабы ў Губічах, як ужо адзначалася вышэй, вядзе да дажджа, таму, калі выклікаць дождж не трэба, "кажуць: "Не они жабу, а то дождж пойдзе". У вёсках Брагінскага раёна сувязь
15 👁