Гавораць чарнобыльцы (1994). А. А. Крывіцкі

 ◀  / 224  ▶ 
Нараўлянскі раён В. Вуглы /бліжэйшыя ДАБМ № 1009 в. Нічыпараўка i №1012 в. Акопы Лён сушылі на печы, терлі ў терніцы на тертку. Грэбень буў i грэб'ёнка. Самі робілі мучкі, почэшэм тонюсенько. Койстрыца, койстра падала. На грэбенях пралі на верэцено. Пралі на вечорках. Одна ўшывае, друга плете корунку, дзе коноплі, то мучкі робілі. Хлопцы ходзілі да девок. Лучыну кололi да комiна робілі. Кросна ставілі: статіву, дзве навойкі, што наматваюць ніткі i полотно. Палка у адной навойды i ў другой, штоб ні крутіліся. Сукайло було, чоўнік. У чоўніку пруток, а на пруток цэлочку надеваюць. Поножы, як ногамі перэстаўляе. Одворотка, як неўгадаеш пры тканні помылку зробіш. Ніты, покотелкі, штоб ніты ходілі, бердо. Так i ткалі. Нa хвоі колода стояла, на высочэнной хвоі. Вероўка, по екой лазілі на колоду, то лытня. Робіць петля, ногу заложэе i лезе на колоду. Дзе пчолам летаті, то око. Пчолы у лес на п'яць кілометроў летять. Летають, самi собе садяцца на гречышку, на люпін. Ліпа цьвіте, то пчол поўно, на конюшыну садяцца. Темны мед на верасе. Жорвана зробілі самі. Тегалі ўдвох. Лечая ў жорнах, по жменьцы сыпалі пшэніцу, ечмень. Уночы крутілі жорнава. Запісала Т.М.Трухан у в. Проскурні ад Хвешчанкі Марыі Андрэеўны, 83 г. Маці постолы плела. Пожэне товар, п'ять пар сплете. Ходілі у постолех. Оборок наўе. Портного вутчэ, сумку сшые. Спіцы булі потплетать, де ворочать — вушы, потплетанка. Надерэ луття — і до лаўкі, продасть. Сама печ зробіла. Привела мурніка, а дым не йдзе. I грубу робіть. I отёбачку зробіла, болыцу хату. Ошчукатурылі хату. Езділі по дрова на корові. Десеть год на корові езділі. Десеть год хозяйковала, езділа по дрова. Горэ наўчыць калачоў есці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 224  ▶