Вочы на пару´ паставіць. Памерці. Ужо зраня яму зрабілася горай. Яна паляцела
скорую вызываць, а што толку, пака хадзіла, вярнулася, а ён ужо вочы на пару
паставіўшы. Косцевічы Астр. Вар. вочы (гочы) на пару (на парэ) паставіць.
Вочы не свецяць у каго. У каго-н. кепскі зрок. Ціпер у міне ўжэ вочы ні сьвецяць,
грыбоў ні бачу. Руда Яварская Дзятл. Таўкачка ляжыць на гумнішчы. У цябе што, вочы ні
сьвецяць? Руда Яварская Дзятл.
Вочы няма калі ўзняць. Зусім не хапае часу. У касьбу шмат работы, што вочы няма
калі ўзьняць. Купіск Навагр. (ЖНС,107).
Вочы пазычыўшы. Адчуваючы ніякаватасць, сорам. Гэта ж трэба такое зрабіць…
Цяпер стаіш вочы пазычыўшы. Гуршчызна Іўеў.
Вочы пазычыць. Набрацца нахабства. Гэта так зрабіць – трэба вочы пазычыць, а
ёй нічога. Завідзіненты Астр. Ты што нарабіў, паганяц! Я ш на вёску з-за цібе ні выду!
У каго я вочы пазычу на людзей глядзець! Стокі Свісл.
Вочы паўмакалі каму. Хто-н. не бачыць, не заўважае чаго-н. А то ш навідочку
ляжыць, а гэта сьляпэнда не бачыць. Што, табе вочы паўмакалі?! Куляны Пруж.
Вочы паўстаўляць. Пільна ўгледзецца. Толькі Каця за сваім кавалерам на вуліцу
выйшла, а бапкі ўжэ вочы паўстаўлялі і абгаворваюць. Зэльва Зэльв.
Вочы прадраць. Гл. прадраць вочы.
Вочы пралупіць. Гл. пралупіць вочы.
Вочы праплакаць па кім. На працягу доўгага часу моцна перажываць за каго-н., не
маючы пра яго звестак. Матка па ей вочы праплакала. Не знала, дзе дзелася. Чыжуны
Воран. (БФ, 91).
Вочы працерці. Прачнуцца. Тая вочы працерла і пабегла на работу і цягаецца галона
да абеда. Кашалёва Навагр.
Вочы разбягаюцца (разыходзяцца). Немагчыма засяродзіць свой позірк на нечым
адным, зрабіць выбар з-за мноства і разнастайнасці прадметаў, рэчаў і пад. Пасля гэтаго
даражаньня думала прыду ў магазін ды вочы будуць разьбягацца, а тут зноў нічого няма,
голыя паліцы. Вольна Бар. А ў магазін сукняў навязьлі гэтулькі, што аж вочы
разьбягаюцца. Радзюкі Навагр. На сталох закускі якой хочаш, аш вочы разьбягаюцца, а
тагды, мае дзеткі, праўду кажу, с аднае талеркі елі, аднае чаркі пілі, некалькі ложак
мелі. Нёўда Навагр. А ў магазіні што робіцца! Колькі там канапаў, крэслаў, аж вочы
разьбягаюцца. Табала Гродз. Вочы разбягаюцца ад тавару, што прывезьлі ў лаўку. Купіск
Навагр. (ЖНС, 107). Зайдзеш да магазіна – вочы разьбягаюцца. Лушчыкі Воран.
Прыйдзеш на фэст, а там усяго, аж вочы разыходзяцца. Пасека Дварчаны Воран.
Навытыкала ўсякіх модоў, вочы разбягаюцца. Квасевічы Івац. (ДСК, 140).
Вочы сабачыя чые. Асудж. Хто-н. не мае сораму, сумлення. Што ты плешчаш, ці ш
такоя было?! Вочы твае сабачыя! Падольцы Астр.
Вочы салаўіныя ў каго. Хто-н. сонны, хоча спаць. Ідзі ўжэ ты кладавіся спаць, бо
вочы салаўіныя. Чаго мучацца? Мацвееўцы Ваўк.
Вочы свецяць. Хто-н. не страціў жаданне і сілы жыць, дзейнічаць. Чалавек жыве,
што-та думая, на што-та надзеяцца. Ну і ўсяраўно, пакуль чалавек жыве, пакуль вочы
сьвецяць, духам ні падаяш, тое думаяш яшчэ зрабіць і тое думаяш зрабіць. Астрына
Шчуч. (ДМГ, 145). Але ш во пака вочы сьвецяць – жывеш. Восава Навагр. (ХБД, 206).
Вочы туманіць. Гл. туманіць вочы.
Вочы ў дол уставіць. Адчуваць няёмкасць, сорам. Як сказала ёй пра тое здарэньне,
то і стаяла вочы ў дол уставіўшы. Любча Навагр. Гэтакая ўжо нідарэчнасьць вышла,
цяпер хоць вочы ў дол устаў. Любча Навагр.
Вочы ў жменю ўзяць. Уважліва прыгледзецца, каб убачыць, зразумець. Табе трэба
вочы ў жменю ўзяць ды паўзірацца, хто каля цібе круціцца, якія таварышы ў цябе – адны
п'яніцы. Шылавічы Сл. (СГВ
Дадатковыя словы
пяніцы
8 👁