Вочы ў кол паставіць на каго. Няўхв. Пільна, не зводзячы вачэй, угледзецца, утаропіцца на каго-н. Чаго ты на мяне вочы ў кол паставіў? Рубля далжна ці што? Вераскава Навагр. Вочы ў лапці абуць. Не заўважаць, не бачыць відавочнага. Мужык нівядома што вытварая, уся вёска гудзіць, а яна ні бачыць – вочы ў лапці абула, ці што? Ліпкунцы Воран. Вочы ўставіць каму. Паграж. Правучыць каго-н. за тое, што ён не бачыць ці не хоча бачыць што-н. Я табе зарас вочы ўстаўлю, калі ты нічога ні бачыш. Лаздуны Іўеў. Вочы як лыжкі ў каго. Хто-н. вельмі абачлівы, здольны ўсё бачыць, заўважаць. У бабулі вочы як лыжкі – яна ўсё бачыць. Нёўда Навагр. Вочы яма. Асудж. Надзвычай прагны чалавек. От дзе вочы яма! Усё яму мала. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 22). Сколькі таго жыця ёй асталоса, а ўсё, ведама, вочы яма, зьбірая й зьбірая, мусяць, на той сьвет панясе. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 22). Я як на вясельля йду, дык вочы яма, і таго хочацца зьесьці, і таго, а як сядзяш за стол, дык куды тоё жаданьнё зьнікая? Зэльва Зэльв. Вочы-яма, усяго мала. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-1, 324). Вар. вока (вочы) яма. Вочы ямы а рукі граблі. Асудж. Надзвычай прагны чалавек. Вочы ямы, а рукі граблі. Маякі Ашм. (ППФВ, 14; МСГВ, 584). Вываліць вочы. Няўхв. Здзівіцца. Я ёй расказваю, а яна стаіць вываліўшы вочы. Грабяні Гродз. Выдзіраць (выдзерці, выдраць) вочы каму. Асудж. Рашуча, нахабна, здзекліва дакараць, даймаць, дапякаць каго-н. З ёю многа не пагаворыш, умея выдзіраць вочы. Жукевічы Гродз. (СГВ, 582). Хваця вочы выдзіраць, усё роўна нічога ні дакажыш. Варняны Астр. Яны гатовы былі вочы выдзерці адзін аднаму. Граўжышкі Ашм. Ён такі бойкі, што можа вочы выдзерці за сваё. Каменка Шчуч. Ад зайздрасьці яна табе вочы выдзера. Уселюб Навагр. Яна можа вочы выдзерці. Трокенікі Астр. Ты яе лепей не чапай, а то яна як разыйдзецца, то можа вочы выдраць. Дайлідкі Астр. Калі што не так, ён гатоў вочы выдраць. Ялоўшчына Гродз. Зь ім лепш ні зьвязвацца, а то гатоў вочы выдраць. Правыя Масты Маст. Яна табе вочы можа выдраць. Задвор'е Зэльв. Ты яго ні чапай, а то вочы выдзяра. Купіск Навагр. Яна за сваю дачку вочы выдзера каму хочаш. Сухадолы Ашм. Вар. выдзіраць (выдзерці, выдраць, вылупіць) вочы; вочы дзёрці. Выкаціць вочы на каго, на што. Няўхв. Здзіўлена паглядзець. Што я кепско сказаў, што ты выкаціў на міне вочы. Грандзічы Гродз. (СНМ-2, 40). Вылупіць вочы1. Груб. 1. на каго, на што Пільна ўгледзецца, уставіцца, утаропіцца. Чаго вочы вылупіла?! Ні разу ні бачыла ці с таго сьвету звалілася?! Першамайск Шчуч. А ты, вырачка, чаго вылупіў вочы? Бершты Шчуч. (ЗНС, 41). Што цяпер старыя бабы пінсіянеркі маюць рабіць? Толькі і знаюць вылупіўшы вочы ў вокнах сядзець ды і сьплетні плясьці. Вішнева Смарг. Чаго ты на мяне вочы вылупіў, як усё роўна першы раз бачыш? Кронькі Шчуч. Вылупіў вочы, як на дзіва якое. Завадзічы Гродз. Чаго ты на міне вочы вылупіла? Крупіцы Маст. 2. Моцна здзівіцца. Міхалка аж вочы вылупіў ад здзіўленьня. Ганчары Свісл. Я яму сказала ехаць па быльлё, а ён аж вочы вылупіў. Новы Двор Свісл. Няўжо ты гэтага не ведаў, што вочы вылупіў? Сакольнікі Свісл. Вар. вылупіць вочы (очы, зегры, зегра, зеграчы, зеркачы, зенькі, зрынкі). Вылупіць вочы2 каму. Рашуча, нахабна, здзекліва дакараць, даймаць каго-н., дапякаць каму-н. Якая гэта ўжэ халера! Да яе тыко аказалася, а яна мало вочы ні вылупіла. Грабяні Гродз. Вар. выдзіраць (выдзерці, выдраць, вылупіць) вочы; вочы дзёрці. Вылупіць вочы як сава. Груб. Пільна ўгледзецца, уставіцца, утаропіцца. Чаго ты вылупіў вочы як сава, бытта ні разу не бачыў?! Вішнева Смарг. Сядзіць вылупіўшы вочы як сава. Подзі Воран. Вылупіць вочы як сава. Жырмуны Воран. (ППФВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе
13 👁