Выпараць вочы каму. Нясцерпна надакучыць, дапячы каму-н. Цытра, ты і старому,
і малому вочы выпараш. Стайкі Івац. (ДСК, 245).
Выперці вочы каму. Страціць зрок; аслепнуць. Як ні дасі сляпому жабраку хлеба, та
табе самой можа выперці вочы. Капцёўка Гродз. (СНМ-2, 41).
Вырачыць вочы. Груб. Пільна ўгледзецца, уставіцца, утаропіцца, выказваючы
поглядам здзіўленне, цікавасць, неразуменне. Што ты ёй ні скажы, вырачыць гэтыя
вочы, і глядзіць, як нічого ні ведая. Жытомля Гродз. Вырачыла маці вочы, ні пазнала.
Шусцікі Ваўк. (МСГВ, 97). Вочы як вычарыў і глядзіць як прыдурак. Янова Ваўк. Ад
здзіўлення ён аж вочы вырачыў. Зінякі Шчуч. (ППФВ, 13). Вар. вырачыць (вытрашчыць)
вочы (бельмы, зрынкі).
Вырачыць вочы як жаба з ночы на каго, на што. Груб. Утаропіцца на каго-, на
што-н. ад здзіўлення, разгубленасці і пад. Чаго ты на міне вырачыў вочы як жаба з ночы,
даўно ні бачыў?! Куркежы Бераст.
Вытарашчыць (вытарачыць, вытрашчыць) вочы на каго, на што. Пільна
ўгледзецца, уставіцца, утаропіцца, выказваючы поглядам здзіўленне, цікавасць,
неразуменне. Чаго вытарашчыла вочы на мае туфлі. Палушы Астр. Ну і чаго, каб хто
запытаўся, сядзіш вочы вытарашчыўшы. Ігнаткаўцы Лід. Бабы, я ж вочы вытарачыла,
калі ўбачыла свайго мужыка ў капялюшэ. Малыя Краглі Дзятл. Толькі што мы вышлі с
хаты трох, а гаспадыня наша як заенчыць: «Зладзеі! Укралі!» Мы з другой бабай вочы
вытрашчылі ад здіўлення, а тая трэцьця, што з намі была, пусьцілася наўцёкі. Аш пяты
патрасквалі! Карпейчыкі Шчуч. (СБНФ, 40). Што вочы вытрашчыў, хіба ты ні гэто
хацеў угледзіць? Князева Зэльв.
Дзе вочы былі чые. Няўхв. Чаму хто-н. не бачыў, не заўважыў што-н. Каб вы бачылі,
якую насулю яе сын узяў, і дзе яго вочы былі? Валосаўка Навагр. (СГВ, 286). Ускочыла, як
у агонь, і дзе мае вочы былі. Гошчава Івац. (ДСК, 235).
Дзыгаць у вочы. Асудж. Назойліва дакучаць, прыставаць, пярэчыць каму-н. І чаго
от ты ў вочы дзыгаяш, ні дасі слова сказаць. Ня дзыгай у вочы, бісь цябе хапая. Поразава
Свісл.
Дуба вочы паставіць. Памерці. Покуль жывеш, та нешто робіш, рухаяса, а як дуба
вочы паставіш, тады нічого табе ні патрэбно. Падазёркі Гродз.
Дубам вочы паставіць. Няўхв. Злосна ўставіцца, утаропіцца. Як дубам вочы
паставіць, дык любога страх возьмя. Алекшыцы Бераст. Вар. дубам (дыбам) вочы
паставіць.
Дыбам вочы паставіць. Няўхв. Злосна ўставіцца, утаропіцца. Я баюся яго так...
Дыбам вочы як паставіць, здэцца, усю душу вытрасе. Дарані Свісл. Вар. дубам (дыбам)
вочы паставіць.
За вочы гаварыць і пад. Не ў прысутнасці каго-н. Ты адно ні перадай яму нічога, бо
што за вочы гаварыць. Алекшыцы Бераст. (СГВ, 589). Яна прывыкла казаць на ўсіх за
вочы. Смільгіні Воран. (МСГВ, 169). У вочы яна будзя як найлепяй, а за вочы такой
гадасьці нагаворыць. Бабіна Гродз.
Завязваць (завязаць) сабе вочы. Няўхв. Рабіць сваё жыццё несвабодным і
бязрадасным (звычайна з-за няўдалай жаніцьбы, замужжа). Завязала цяпер сабе вочы, а
казалі, кап ня йшла за яго. Рудаўка Сл. Узяў гэдыкую жонку, як сам хацеў, і ціпер завязаў
сабе вочы навек. Хай мучыцца. Драпаўцы Зэльв. (ЗНФ, 31). Зіна гуляя, а ты завязала сабе
вочы, бяс пары выскачыла замуш. Гута Дзятл. (ЗНФ, 31). Каб ведалі, што ён такі лядачы,
та хто ж бы стаў вочы сабе завязваць? Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 31).
Заліваць у вочы каму. Няўхв. Гаварыць няпраўду, уводзіць у зман каго-н. Ты мне
свайго розуму ні паказвай! Паказвай другому, а мне ні залівай у вочы! Ашмянцы Шчуч.
Што ш ты мне ў вочы заліваіш?! Я ш ведаю, дзе ты была. Дзягаўцы Ашм
11 👁