Заліць вочы. Асудж. Напіцца спіртнога. О! Заліў вочы. Валачэцца ледзь. Усе людзі сьмяюцца. Раклевічы Дзятл. Юрась зноў вочы заліў ды гарлапаніць на ўсю вёску. Новы Двор Свісл. Дзе ні глянь, усюды гэтыя апівуды куляюцца, вочы пазаліваюць, дык глядзець горка. Харосіца Навагр. Сёньня цэлы дзень ходзіць мой Іван вочы заліўшы. Вераскава Навагр. Учора бацька так заліў вочы, што дахаты чуць дапоўс. Зенявічы Навагр. Зноў заліў вочы, ідзе пьяны. Капцёўка Гродз. У жанчын доля такая, усё жыцьцё працуй, а мушчыне абы вочы заліць. Кусенцы Свісл. Во, ён ізноў вочы заліў. Бяртанаўшчына Дзятл. Апівошына гэты заліў вочы і нічога ня бачыць. Купіск Навагр. (ЗНС, 54). Заліць вочы. Ласосна Гродз. (СНМ, 182). Німа зь ім жыця, сёньнячы с самай раніцы заліў вочы. Купіск Навагр. Вар. заліць вочы (бельмы, зегры, зеграчы, зрынкі, зрыны, зрэнкі, слепакі). Заплюшчыўшы вочы. Упэўнена, без усякага сумнення. Заплюшчыўшы вочы магу сказаць, што грыбоў гэтым летам ні будзя. Бабіна Гродз. Заплюшчыць вочы. Памерці. Чалавек усё жыця стараецца, робіць, каб нажыць, каб мець нешто, а як заплюшчыць вочы, та нічого ні трэба. Бабіна Гродз. Скора заплюшчу вочы. Жодзішкі Смарг. (СПЗБ-2, 240). Потым за лабы будзіця драцца, як вочы заплюшчу. Парэчча Гродз. (СПЗБ-2, 667). Змяніць вочы. Заснуць, задрамаць. Трохі вочы змяніла – і тут стук у дзверы. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-2, 318). Знімаць вочы каму. Замаўляць ад сурокаў. Хоць знімала яму вочы, але лепей яму ні сталася. Елка Зэльв. Каб вочы паўлазілі. Выкл. Выказванне нядобрага пажадання таму, хто глядзіць. Каб табе вочы паўлазілі! Рацкевічы Івац. (ДСК, 175). Каб і вочы не бачылі. Выкл. Выказванне абурэння і рашучага нежадання бачыць што-н. Надаело ўсё, пайду быля-куды, каб і вочы ні бачылі. Круглікі Гродз. (СНМ, 24). Вар. каб і вочы (гочы) не бачылі. Калоць вочы. Выклікаць зайздрасць. У вёсцы толькі і гутаркі што пра зяця Гэльчынага з дачкой – чужоя шчасьця коля вочы. Жупраны Ашм. Кідацца ў вочы. Прыцягваць да сябе ўвагу, быць прыкметным. Засунь ляпей у кішэнь, ба натто кідаяцца ў вочы. Бабіна Гродз. Схавай ты дзе гэту адымачку, а то нідобра, як хто зайдзе, натта ў вочы кідаецца. Заборцы Астр. Тваё адзеньне натта ў вочы кідаецца. Маркуні Астр. Кажа, што яна мне ў вочы кінулася, ні то пашкадавала яе, ні то што я ўзяла яе. Зэльва Зэльв. (ХБД, 450). Коле ў вочы праўда. Выклікае непрыемныя пачуцці. Праўда коля ў вочы. Малі Астр. (СПЗБ-4, 102). Кепско слухаць, бо праўда ў вочы коля. Князева Зэльв. Вар. вочы коле; коле ў вочы. Куды вочы бачаць ісці і пад. Невядома куды, абы-куды. Пайду куды вочы бачаць, хоць на рэчку ці ў лес. Скідзель Гродз. Вар. куды вочы глядзяць (бачаць). Куды вочы глядзяць ісці і пад. Невядома куды, абы-куды. Пайду куды вочы глядзяць, каб толькі ні бачыць цібе. Воля-Крупіцы Маст. Кіну ўсё і пайду куды вочы глядзяць. Радзявічы Маст. Пайду куды вочы глядзяць. Хутар Праважа Воран. Ні змагу с табой жыць больш, пайду куды вочы глядзяць. Бярдовічы Сл. Так ўсё надаело, што, здаецца, пайшла п куды вочы глядзяць. Грынкі Свісл. Пайсьці куды вочы глядзяць, толькі ні бачыць, што тут творыцца. Ганчары Лід. Здаецца, пайшла б куды вочы глядзяць. Клепачы Зэльв. Вар. куды вочы глядзяць (бачаць). Куды вочы неслі каго ісці. Невядома куды, абы-куды. От, але так ішоў кудэ міне вочы нясьлі. Ну і забрала міне міліцыя. Даўбенкі Шчуч. (ДМГ, 213). Ледва вочы палавіць. Моцна збянтэжыцца, разгубіцца ад здзіўлення ці сполаху. Як убачыла, што яны сюды ідуць, то ледва вочы палавіла. Не ведала адразу, што і казаць. Алекшыцы Бераст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁