Лезці ў вочы каму, да каго. Дакучаць, назаляць, прыставаць. Не лезь у вочы чалавеку,
сядзь лепш пасядзі. Мыслава Сл. (СГВ, 597). Каб ты да міне ні лез у воч!.. Сто гадоў ты
мне патрэбны. Амбілеўцы Шчуч. Што ты лезеш у вочы. Ганчары Маст. Зноў трэба будзе
людзям у вочы лесьці. Вострава Зэльв. Гэтая жанчына с сваімі парадамі прама лезе ў
вочы. Навумаўцы Шчуч. Я ўжо і крычала, і прасіла, а ён, як малы, лезе ў вочы. Слонім Сл.
Ні лесь ты да яго ў вочы, ён і сам перажывая. Хадзілоні Шчуч. Лезя ў вочы вечна са сваімі
праблемамі. Крывічы Зэльв. Лезе у вочы, як смала, надаела ўжо. Слабодка Астр. Не лесь
у вочы, бо будзяш біта. Лішкі Бераст. Лезці ў вочы. Чамяры Сл. (ППФВ, 45). Адыдзі, не
лесь у вочы. Дзераўная Сл. Сколькі ён табе у вочы лесьці будзе? Руда Яварская Дзятл.
Пярастань ты ў вочы лесьці. Алекшыцы Бераст. От сядзі як сядзіш, усякая шмаказяўка
ў вочы лезці будзя. Чамяры Сл. (ЖНСл., 190). Што ты ўсё ў вочы лезяш, як чужыя людзі
прыйдуць. Шурычы Свісл. Вар. лезці ў вочы (у гочы).
Лупіць вочы на каго, на што. Груб. Нахабна, бесцырымонна глядзець на каго-н., на
што-н. Старая як прыдзя, кажды рас лупя вочы на мяне, аж нідобра становіцца. Маркуні
Астр.
Мазоліць вочы каму. Надакучаць сваёй прысутнасцю. Ідзі ужэ дахаты хучэй, ні
мазоль мне вочы. Баброўнікі Свісл. Прыдзя, сядзя, вочы мазоліць дзень, ня ведаяш, куды
схавацца. Купіск Навагр. (ЖНС, 107). Адыдзіся, а то вочы мазоліш. Радунь Воран. Чаго
ты тут лазіш, толькі вочы мазоліш. Ятвезь Свісл.
На вочы каго, чые пападацца і пад. У поле зроку каго-н. Не нарывайся ты мне на
вочы. Карпейчыкі Шчуч. Сказоў, як пападуса яшчэ рас на яго вочы выпіўшым, та выжаня
з работы. Бабіна Гродз.
На свае вочы бачыць. Самому, самастойна (бачыць). Што ты басяліш, я сам усё на
свае вочы бачыў. Міратычы Карэл. (СРЛГ, 15). От толькі на свае вочы бачыла, а ўжэ
недзі зашыхліўса. Бершты Шчуч. (ЗНС, 43). Сам бачыў на свае вочы, як яны тут бегалі.
Ганчары Лід. Вар. на свае вочы (очы).
Не за пенкнэ вочы. Не за так, недарэмна, небескарысліва. Не за пенкнэ вочы я грошы
палучаю. Новы Двор Шчуч. Ні за пенкнэ вочы ён яе ў жонкі хацеў браць. Поразава Свісл.
● Пенкны – прыгожы; параўн. польк. piękny 'тс'.
Нізкі на вочы. Блізарукі. Далёко – так ні ўгледзіць: ніскі на вочы. Грабава Зэльв.
(СНМЗ, 82). Ён ніскі на вочы. Куклі Воран. (МСГВ, 603). Зрын яго ні свеціць, ніскі на вочы.
Дакудава Лід. (СПЗБ-2, 327). Мая нявестка нізка на вочы, акуляры носіць. Мілейкі Івац.
(ДСК, 150). Вар. нізкі на вочы (на гочы).
Ні на вочы каго. Зусім не хацець бачыць каго-н. Знянавідзяла я с тых пор яго, ні на
вочы, каб ні паказваўсё. Ананічы Дзятл. Гэтага гада, каб вы зналі, я ні на вочы ціпер.
Талькаўцы Ваўк. Аксана ні на вочы гэтага бусла, а ён ат яе атстаць ні можа. Зенявічы
Навагр. Ні магу яго прасіць, ён міне ні на вочы. Багатырэвічы Маст.
Няпоўныя вочы. Няўхв. Вельмі прагны, хцівы, зайздросны чалавек. От жа ш
ніпоўныя вочы. Столька зямлі нахватаў і яшчэ там хочыць узяць. Косцевічы Астр. Трэба
ці ня трэба, усё роўна цягне дадому, адно скажам, няпоўныя вочы. Астравец Астр. Ужэ
ш раз браў хлеб і шчэ раз прыйшоў узяў абы не плаціць, ат няпоўныя вочы. Копаніха
Смарг. Вар. няпоўнае вока (няпоўныя вочы).
Паказваць вочы куды. Прыходзіць, з'яўляцца куды-н. Яна мала калі вочы паказвае
сюды. Малі Астр. (СПЗБ-3, 337).
Пападацца на вочы каму. Выпадкова прыцягваць чыю-н. увагу, быць заўважаным,
убачаным, нечакана сустракацца з кім-н. Каб ні пападацца людзям на вочы, ён пайшоў
пагноямі. Лагады Шчуч. (СГВ, 310).
Паставіць вочы на каго. Выглядам выявіць варожасць да каго-н. Сказаў Антон гэдак,
дык Гэля паставіла вочы на яго – ён і сьціх. Скрагі Шчуч
Дадатковыя словы
зяўляцца
7 👁