Паставіць вочы на меру. Няўхв. Глядзець злосна, выяўляючы варожасць. Ужо паставіў вочы на меру, зарас пачнець чапіцца. Косцевічы Астр. Вар. паставіць вочы на меру; на меру вочы паставіць. Паставіць дубам вочы. Няўхв. Злосна паглядзець. Як паставіць дубам вочы, дык любы спужаецца. Алекшыцы Бераст. Перацягнуць праз вочы чым. Ударыць каго-н. чым-н. Зарас во як перацягну праз вочы гэтым ручніком, то скора ты мне тут апсядзяш. Косцевічы Астр. Плюнуць у вочы каму. Нагаварыць непрыемнасцяў, аблаяць каго-н. Яна можа каждаму плюнуць у вочы, ёй гэта ні купіць. Дубна Маст. Прадраць вочы. Прачнуцца. Ні ўсьпела прадраць вочы і ўжэ с самаго ранку крыку нарабіла. Бабіна Гродз. Ты спачатку вочы прадзяры, а потым гавары. Вензавец Дзятл. Алесь яшчэ не ўсьпеў вочы прадраць, а ўжо некуды панёсься. Бакшты Іўеў. Вар. прадраць (прадзёрці, пралупіць) вочы (очы). Праз чужыя вочы на свет глядзець. Няўхв. Не мець самастойнай думкі, прытрымлівацца чужых поглядаў. Што ён скажа, тое й робіш, прас чужыя вочы на сьвет глядзіш. Калі ты ўжэ будзяш сваім розумам жыць, паняцьця ні маю. Астроўля Лід. Праз чужыя вочы на свет глядзіць. Астроўля Лід. (ППФМ, 51; МСГВ, 605). Пралупіць вочы. Прачнуцца. Глянь, маці, ня ўсьпеў вочы пралупіць, а да стала суняцца. Райца Карэл. Пралупіць вочы. Купіск Навагр. (ЖНС, 107). Толькі вочы пралупіць і зноў каля гэтага цілівізара сядзіць. Алекшыцы Бераст. Ведама, сосну, вочы ні пралупіўшы, што можно ўгледзяць. Крывічы Зэльв. (СНМЗ, 114). Вар. прадраць (прадзёрці, пралупіць) вочы (очы). Працерці вочы. Паглядзець уважлівей, каб убачыць, заўважыць што-н. Слепяндзя, пратры вочы, во твая карова, у хляве ўжэ стаіць. Квасевічы Івац. (ДСК, 212). Прысакам у вочы. Асудж. Невыносна папракаць, накідвацца на каго-н., сварыцца. Як суседкі скажуць што, дык ён мне прысакам у вочы, усім веры дае, а што я кажу, то так сабе. Пагарэлка Карэл. Пускаць у вочы дым. Гл. пускаць дым у вочы. Разуй вочы. Няўхв. Уважлівей паглядзі, прыгледзься, заўваж. Разуй вочы і ўбачыш, што твая жонка ні лепша. Лунна Маст. Разуй вочы, Антон, ці ж ні бачыш, як яна за табой бегая. Беліца Лід. Хіба яна табе пара, разуй вочы. Малая Люцінка Валож. Куды прэш?! Разуй вочы! Засьляпіло, што ні бачыш? Залясяны Гродз. Слатой у вочы лезці. Гл. лезці слатой у вочы. Сунуцца ў вочы каму. Няўхв. Дакучаць, назаляць, прыставаць. Што ты мне ўсё ў вочы суняся, ці рабіць няма чаго? Крывулькі Маст. Толькі вочы мачаць чаго. Мала, скупа чаго-н. Ат, грошай тых прынясе толькі вочы мачаць. Бершты Шчуч. (СГВ, 609). Туманіць вочы каму. Няўхв. Уводзіць у зман каго-н., хлусіць. Што ты мне тут вочы туманіш, ведаю я твае байкі! Зенявічы Навагр. Што ты мне туманіш вочы? Міцкевічы Гродз. Што ты мне туманіш вочы? Каўпінскія Дзятл. (СГВ, 610). У вочы. 1. не бачыць і пад. Зусім не (бачыць). Чаго вы да міне прычапіліса, я ў вочы ні бачыў вашых грабель. Бабіна Гродз. Сьвяршчок на печы ўночы крычыць, а ў вочы іх ні відзела. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 444). 2. сказаць і пад. Адкрыта, непасрэдна, нічога не хаваючы, у прысутнасці каго-н. Я табе ў вочы скажу, яна туды і ні хадзіла, толькі гавора, я ж яе ўчора відзела каля хаты. Дзягаўцы Ашм. Казік нам і сваяком прыходзіцца, але ён некі прысмалены, я ні баюся гэта сказаць ім у вочы і за вочы. Гудзінішкі Воран. (СГВ, 384). Ойчым у яе, але не заве ў вочы ойчым. Чэхі Астр. (МСГВ, 319). У вочы скажу табе, што ты хвалістун. Ганчары Лід. (МСГВ, 529). Нікого ні абрандуя, яна каму хачаш вываліць у вочы, што думая. Чамяры Сл. (ЖНСл., 174). Што ты зебры вылупіў, праўды ні любіш, зноў скажу пры ўсіх у вочы – злодзей! Размеркі Івац. (ДСК, 94). 3. У непасрэднай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁