прысутнасці каго-н. Ён у вочы ната добры, але ўсё стараецца абабраць цябе. Мсцібава
Ваўк. (СПЗБ-1, 26). У вочы – катком, а за вочы – кіпятком. Гродна Гродз.
У вочы лезці. Гл. лезці ў вочы.
Улезці ў вочы каму. Надоўга застацца ў памяці, ва ўяўленні. Пра ўбачанае. Як быў
малады, улезла мне ў вочы адна дзеўчына, да гэтай пары забыць яе ні магу. Старына Маст.
Так тая хустка ўлезла ў вочы, што ні магу, куплю другі рас. Паўлаўшчына Ваўк. Улес у
вочы мне першы дзень школы, і ціпер помню, як с кветкамі маці ў школу выпраўляла.
Зенявічы Навагр.
У рака вочы пазычыць. Страціць сумленне. Я ні магу яму салгаць, што мне тагды,
хіба ў рака вочы пазычыць? Беражна Карэл. (ЖНС, 60).
Усе вочы прагледзець (выгледзець). Доўга чакаць углядаючыся, шукаючы
позіркам. Дачушка, як добро, што ты прыехала, а я ўжо ўсе вочы прагледзела. Азярніца
Сл. Доўга глядзеў, усё чакаў, што прыдзя, усе вочы прагледзяў. Заляшаны Шчуч. А я ш
чакала цібе і днём і ночу, усе вочы выглядзяла. Чарлёнка Маст.
Ускінуць на вочы. Папракаючы, прыгадаць каму-н. што-н. непрыемнае. Не буду я
гэта рабіць, бо, як ні тойся, усё роўна людзі некалі ўськінуць на вочы. Косцевічы Астр.
Уставіць вочы каму. Няўхв. Прымусіць каго-н. паводзіць сябе больш разумна,
абачліва, разважліва. Папробуй ты яму ўставіць вочы, калі ён нічога вакол сябе ні хоча
бачыць. Радзівілаўцы Лід.
Утаропіць вочы на каго, на што. Пільна ўгледзецца. Во хлопчык на вас утаропіў
вочы, бачыць, што ні свая. Чэхі Астр. (СГВ, 611).
Хоць вочы зашывай. 1. Не спіцца, не бярэ сон. У міне як толькі прыдзя ноч, то
хоць вочы зашывай, а днём ходзячы магу заснуць. Пеляса Воран. 2. Вельмі хочацца спаць.
Не магу больш чытаць, так спаць хочацца, хоць ты вочы зашывай. Зенявічы Навагр.
3. Вельмі сорамна, брыдка, няёмка перад кім-н. Ляпнула языком ні падумаўшы, а ціпер
так брытка, хоць ты вочы зашывай. Як зь людзьмі сустракацца? Задварані Свісл. Ну й
вырабіла я сама сабе фокуса, што хоць ты вочы ціпер зашывай. Ханявічы Свісл.
Хоць вочы страць перад кім. Вельмі сорамна, брыдка, няёмка перад кім-н. Як
убачыла бабу Ганну, ту хоць вочы страць той час перад ёй, алі ш нічога яна мне ні
сказала, прамаўчала. Асіпаўцы Воран.
Хоць плюй у вочы каму. Нягледзячы ні на што. Ён не зважае ні на што, і хоць плюй
яму ў вочы, а ён робіць сваё. Галавачы Гродз.
ВОШ. Вош ласіная. Абраж. Кепскі чалавек. Пераважна пра дзяцей. Вош ты ласіная!
Ідзі адгэтуль, надаеў ты мне! Ваўкавічы Навагр. От вош ласіная! Такоё малоё, а як
даказвае. Гаравічы Навагр.
Вош пусці то знойдзеш. Вельмі рэдкі. Пра траву, пасевы, рунь і пад. Дзе табе будзя
тоя малако, калі гэта паша вош пусьці то знойдзяш. Пеляса Воран.
Вош пячоная. Дзіц. Няўхв. Кепскае дзіця. Куды гэта ты лезяш, вош ты пячоная.
Дзераўная Сл.
Каб мая вош не кашляла. Выкл. Выказванне сумнення ў праўдзівасці чаго-н.,
недаверу таму, хто дае зарок не рабіць што-н. – Дальбох, пасьледні рас такоя са мною
будзя! – Ах, кап мая вош ні кашляла! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 41). – Я там ні быў і нічога не
бачыў! – Кап мая вош ні кашляла! Савічы Шчуч. (ЗНФ, 41).
Свая вош не кусала каго. Іран. Хто-н. не сутыкаўся з жыццёвымі клопатамі,
цяжкасцямі. За бацькамі добро сядзець і разумным быць, свая вош яшчэ цібе ні кусала!
Стокі Свісл.
Свая вош укусіць (угрызе). Хто-н. сутыкнецца з жыццёвымі клопатамі, цяжкасцямі.
Яшчэ малады, вецяр у галаве, таму і робіць абы-што, а як свая вош укусіць, та так ні
будзя. Бабіна Гродз. Як свая вош угрызе, будзе ўсё рабіць. Восава Навагр
7 👁