Як вош надзьмуцца і пад. Няўхв. Выяўляючы крыўду, злосць (надзьмуцца, насупіцца і пад.). Ну зноў надуўся як вош, але кап хоць прычына якая… Дзеўка абяшчала прыехаць і ні прыехала… То трэба яшчэ і мае нервы трапаць. Амбілеўцы Шчуч. Як вош апечаная круціцца. Няўхв. Вельмі неспакойна, мітусліва, узбуджана і несупынна (рухацца). Села п і сядзела п спакойна, а то круціцца як вош апечана. Асіпаўцы Воран. Як вош блыху любіць. Зуісм не (любіць). Ёе яе кожны дзень ганяе, любіць як вош блыху. Жупраны Ашм. Як вош брэша праўда. Іран. Зусім не (праўда). Думаяш, ён табе скажа праўду. У яго такая праўда як вош брэша. Алекшыцы Бераст. Вар. як вош брэша (кашляе). Як вош кашляе праўда. Іран. Зусім не (праўда). Ні слухай ты яго, гэта такая праўда як вош кашляя. Алекшыцы Бераст. Вар. як вош брэша (кашляе). Як вош на блюдзе круціцца. Няўхв. Вельмі неспакойна, мітусліва, узбуджана і несупынна (рухацца). Чаго ты круцісься як вош на блюдзе?! Жупраны Ашм. Як вош на блясе круціцца. Няўхв. Вельмі неспакойна, мітусліва, узбуджана і несупынна (рухацца). Каб хоць зь мінуту ціха пасядзеў, дык круціцца як вош на блясе. Копаніха Смарг. Як вош на грэбені. Няўхв. 1. круціцца. Вельмі неспакойна, мітусліва, узбуджана і несупынна (рухацца). Настаўніца сказала, каб Лёнька не круціўся як вош на грэбяні. Навіцкія Лід. Ні круціся ты як вош на грэбні! Што, чэрві ў сраццы завяліся?! Навіцкія Лід. 2. Залішне, празмерна (паказваць свой нораў, характар). Яна мондрыцца замнога, як вош на грэбені. Адэльск Гродз. Як вош на засланцы круціцца. Няўхв. Вельмі неспакойна, мітусліва, узбуджана і несупынна (рухацца). Ні круціся ты як вош на засланцы каля гэтых слоікаў. Студзенікі Свісл. Круціся тут як вош на засланцы, нічога ні даеш толкам зрабіць. Новы Двор Свісл. Як вош на каўнер лезці. Асудж. Назойліва, несупынна. І чаго яны [дзеці] лезуць сюды як вош на каўнер?! Мне яшчэ трэба падлогу вымыць. Кулёўшчына Маст. Як вош на крупы глядзець. Няўхв. Незадаволена. Перастань ты глядзець як вош на крупы. Талькаўцы Ваўк. Як вош на мароз (на марозе) надзьмуцца і пад. Няўхв. Выяўляючы крыўду, злосць (надзьмуцца, насупіцца і пад.). Засьмейся ўжэ, чаго надуўся як вош на марозі. Бяляны Гродз. Чаго ты наставіўса як вош на марос? Заело, што праўду сказала? Грабяні Гродз. Што ўжэ накапурылася як вош на марос, ідзі ў хату есьці. Палаўкі Ваўк. Чаго ты надуўсё як вош на мароз, я і ні думала цябе выпраўляць. Духаўляны Ваўк. (СГВ, 614). Ну чаго надуўся як вош на марос? Ляпёшкі Іўеў. Надуўся як вош на марозе. Ліпоўка Гродз. (ППФВ, 43). Чыпурыцца, як вош на марозі. Свіслач Гродз. (СНМ,164). Як вош на патэльні. Няўхв. 1. круціцца. Вельмі неспакойна, мітусліва, узбуджана і несупынна (рухацца). Чаго ты круціса як вош на патэльні, апсяць, ба зара я цібе ўсьміру! Бабіна Гродз. 2. круціцца, выкручвацца і пад. Рознымі спосабамі (імкнуцца выйсці, выкруціцца з непрыемнай сітуацыі). Усе ж даўно знаюць, што яго гэта работа, а ён усё круціцца як вош на патэльні. Верцялішкі Гродз. 3. надзьмуцца і пад. Выяўляючы крыўду, злосць (надзьмуцца, насупіцца і пад.). Чаго надулася як вош на патэльні, хіба ж гэта няпраўда? Пеляса Воран. Што ўжо ізноў зрабілася? Чаго надулася як вош на патэльні? Пеляса Воран. Што сядзіш надуўшыся як вош на патэльні? Радунь Воран. Як вош на струпе. Вельмі злосны, незадаволены. Як вош на струпе, ходзіць і словам ні да кога ні акажацца. Панікарты Дзятл. Як вош па воласе ісці, паўзці і пад. Няўхв. Вельмі марудна, не спяшаючыся. Німа ўжо цярпеньня з вамі ісьці даляй, паўзеце як вош па воласе. Генюшы Навагр. Ідзі быстрэй, а то паўзеш як вош па воласе. Альхоўка Навагр. (ЗНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁