Як вош пад струп лезці. Іран. Настойліва, назойліва, настырна. Чаго ты лезіш сюды
як вош пат струп, чаго тут табе трэба? Варняны Астр. Лезя, як вош пад струп. Паляны
Ашм. (ППФВ, 37).
Як вош пад струпам. Няўхв. 1. надзьмуцца і пад. Выяўляючы крыўду, злосць
(надзьмуцца, насупіцца і пад.). Яму толькі скажы што ні па душы, то надзьмецца як вош
пат струпам. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 85). Нека прычына, мусі, есьць, калі надуўсо як вош
пат струпам і нават гаварыць ні даецца. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 85). Паглядзіця вы на яго:
надуўся як вош пад струпам. А ці было хоць чаго крыўдаваць? Шапавалы Ашм. (ЗНФ, 85).
Бач які злы, толькі сапе як вош пад струпам. Новы Двор Шчуч. 2. сядзець. Ціха, спакойна,
непрыкметна. Што сядзіш як вош пат струпам, маўчыш? Ваўкавічы Навагр. Пасьля таго
ён сядзіць як вош пат струпам, носу нікуды ні паказвая. Першамайск Шчуч. Во, паказала
яму дзягу, то цяпер сядзіць як вош пад струпам. Дварчаны Воран. Госьці тады сядзелі як
вош пат струпам. Дварчаны Воран.
ВОШЫ. Акідаць вошы. Выйсці з беднасці, нястачы. Крыху акідала вошы, цяпер нос
дзярэ. Пачарнейкі Свісл. Запісаліса ў калхос, та хоць вошы акідалі, адзеліса, а то хадзілі
ў лахманах абадранцамі. Бабіна Гродз.
Вошы акідаць. Гл. акідаць вошы.
Вошы заядуць (заелі) каго. Хто-н. зазна´е шмат цяжкасцяў, каб выканаць, завяршыць
працяглую справу, працу. Пакуль вы яшчэ выбераце свае буракі, то вас тут вошы
заядуць. За горкаю мо йшчэ кучаў сорак. Мацвееўцы Ваўк. Маё дзіцятко! Калі ш ты гэту
карціну вышыяш? Цібе ш вошы заядуць. Стокі Свісл. Гэта табе не семкі есьці. Ад гэтай
работы, бачу, нас вошы заядуць. Навасёлкі Ашм. Бацька цэлы кош маленечкіх казлячкоў
прынёс, дык пакуль пачысьціла, мяне чуць вошы не заелі. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 59).
ВУГАЛ. Як пяты вугал у хаце патрэбны. Няўхв. Зусім не (патрэбны). Забірай свае
авечкі, бо яны тут мне патрэбныя як пяты вугал у хаці. Гербелевічы Дзятл.
ВУГЛА. З-за вугла. Спадцішка, непрыкметна. Яна прывыкла тулькі з-за вугла
вызіраць, хто куды пашоў, хто с кім загаварыў. Каменка Гродз. (СНМ-2, 39).
З-за вугла пыльным мяшком стукнулі каго. Няўхв. Хто-н. прыдуркаваты, з
дзівацтвамі. Што ты гаворыш?! Цябе што з-за вугла пыльным мяшком стукнулі?!
Вялікая Бераставіца Бераст.
ВУГЛЁМ. Вуглём па смале пісаць. Недагаворваць, выкручвацца, хлусіць. Я табе
ўсю праўду скажу, ні буду, як другія, вуглём па смале пісаць. Ранявічы Свісл.
ВУГЛЫ. Абціраць вуглы. Няўхв. 1. Прысутнічаць на танцах, але не танцаваць. Што
ты стаіш і вуглэ апціраяш?.. Ідзі танцуй! Малахавічы Гродз. Чаго гэты Сілюк ходзя на
танцы? Ні ён зь дзяўчынай паскача, ні ён яе прапусьця. Толькі што апцірая вуглы
пашоўшы. Навасяды Ашм. 2. Хадзіць, бадзяцца без справы, без мэты. Вот, кажа, апцірае
вуглы – ходзіць безь дзела. Ваўкавічы Навагр. Хоць бы адзін вечар пасядзеў дома, так
вуглы нейдзе апцірае. Заборцы Астр. А ты чаго прышоў: вуглы апціраць ці рабіць?
Гудзевічы Маст. 3. Надакучаць сваёй прысутнасцю, частым наведваннем. Хваціць табе
тут вуглы апціраць, ідзі да сваёй хаты. Малая Лапеніца Ваўк. Так ужо надаела, толькі і
абцірае тут вуглы!.. Да ночы с хаты не выпараш. Трокенікі Астр.
Вуглы абсікаць. Абраж. Не прымаць актыўнага ўдзелу ў чым-н. (звычайна ў танцах).
Чаго ты ходзіш у той клуп? Ты ш ні танцуяш нават, адно вуглэ апсікаяш. Райца Карэл.
Вуглы абціраць. Гл. абціраць вуглы.
Вуглы аціраць. Няўхв. 1. Туліцца да сцяны. Чаго вуглы аціраяш? Хіба баіса, кап
сьцяна ні ўпала, што патпёр яе? Бабіна Гродз. 2. Хадзіць, бадзяцца без справы, без мэты.
Ня вуглы аціраць цэлы дзень, а рабіць трэба, мацяры памагчы. Купіск Навагр. (ЖНС,107).
Вуглы выціраць. Няўхв. Хадзіць, бадзяцца без справы, без мэты. Толькі ходзіць,
вуглы выцірая. Кронькі Шчуч
4 👁