Праз вуглы цячэ ў каго. Хто-н. вельмі багаты, у каго-н. залішне многа багацця, дабра.
Ужэ, дзякуй Богу, і ў нас праз вуглы цячэ, хватая ўсяго. Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 59). У яго
і так ужэ праз вуглы цячэ, і ўсё яму мало. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 59).
Усе вуглы паабціраць. Доўга і настойліва дабіваючыся чаго-н., абысці многія
ўстановы, інстанцыі. Пакуль дабіўся кварціры, то ўсе вуглы паапціраў. Шыганы Сл. Ён са
сваім заяўленям усе вуглы ў райкомі паапціраў. Ваўчуны Сл.
ВУДА. Як вуда доўгі. Вельмі (высокі). Алі ж ужо ў Марысі сын вымахаў, доўгі як
вуда. Любча Навагр.
ВУДАЧКІ. Зматаць вудачкі. Пайсці аднекуль, уцячы. Ён аціраўся тут, а тады
зматаў вудачкі. Стараўшчына Шчуч.
ВУДАЧКУ. Паддавацца на вудачку. Давярацца падманлівым словам. Ні паддавайса
на вудачку, ні хадзі зь ім, ён цябе зьвядзе. Масаляны Бераст. (СГВ, 602).
ВУДЫ. Адкінуць вуды. 1. Няўхв. Ляжаць, спаць лежачы. Аткінуў вуды сабе пат
кустом, бо сонца, бачыш, яму паліць, касіць ні хочацца. Нізяны Ваўк. Ну ўжэ і вуды
аткінуў. Натта ты і нарабіўся. Зенявічы Навагр. 2. Памерці. Аткінуў Лёнік вуды бяс
пары. Зенявічы Навагр. ● Слова вуда – праславянскага паходжання (*udъ 'частка цела').
У сучасных гаворках яно знаходзіцца ў пасіўным запасе і асацыятыўна суадносіцца
часцей за ўсё з паняццямі 'ногі', 'жывот'.
Павыцягваць вуды. Ляжаць, спаць лежачы. Гэта кафэ цэло гора. Паналізваюцца і
ўжо павыцягваюць вуды каля плоту. Дамоў ісьці пораху няма. Дзеравянчыцы Сл.
Падтаргнула вуды каму. Хто-н. пахудзеў, золажэў. Яму паттаргнула вуды,
падцягнуў жывот. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-3, 452). Як худая карова, то кажуць:
«Паттарнула вуды, перад здыхатою». Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-3, 452).
Падцягнула вуды каму. Моцна захацелася есці каму-н. Даўно ўжэ падцягнуло
вуды – есці хачу, што воўк які. Чамяры Сл. (ЖНСл., 177). Так вуды патцягнула, што й
рабіць ні магу. Жупраны Ашм. Каб дзе купіць чаго, бо так вуды падцягнула, што аш
галава кружыцца. Красляне Шчуч.
Падцягнуць вуды. Стаць худым, паблажэць. А што, як пашоў на свой хлеп, то
пацьцягнуў вуды? Голдава Лід. Ехала дзісь Ніна з бальніцы, такая страшная, так вуды
пацьцягнула за тры нідзелі. Машталеры Маст. (ЗНФ, 57). Яг замуж пашла, так хутка
вуды патцягнула, адразу і не пазнаць. Залесаўцы Навагр. (СГВ, 582).
Уцягнула вуды каму. Хто-н. пахудзеў, паблажэў. Але ж Аляксею і ўцягнула вуды,
ледва ходзіць. Нязнанава Навагр. (СГВ, 611).
Уцягнуць вуды. Стаць худым, паблажэць. Як паехала вучыцца, то ўцягнула вуды як
мае быць, страшно глядзець. Валеўка Навагр.
Як з вуды пайсці. Вельмі хутка. Сам не хоча вучыцца й майго зводзіць. Учора
прыцяхся, то я не вытрывала, як аччысьціла – пайшоў як з вуды! Гнесічы Навагр.
ВУЖ. Вуж галавы не ўсуне (не ўткне) дзе.1. Дзе-н. усё вельмі густа зарасло (зеллем,
кустамі і пад.). Як тыя хазяява былі, то ў іх у гародзі вуш галавы ні ўсуня, гэтакі гушчыр
быў. А як гэта хазяйка, то агарот чысты. Правыя Масты Маст. Такі гушчарняк вырас,
вуж галавэ ні ўсуня. Алішкаўцы Шчуч. Такая часціна [гушчар], што вуш галавы не ўткне.
Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 416). 2. Вельмі цесна, няма свабоднага месца дзе-н. А дзе ш ты
сядзіш, калі тут вуж галавы ні ўсуня? Набіласа людзей – ні дай Бох. Забалаць Воран.
(ЗНФ, 22). Вар. вуж (гуж) галавы не ўсуне (не высуне, не ўткне).
Вуж не пралезе. Пасевы вельмі густыя. Пшаніца, як Дунай, вырасла, вуж ні пралезя.
Пяслі Гродз. (СНМ, 175).
Як вуж піць і пад. Вельмі многа і прагна. Каб мужчына, а гэта ж жонка, і так цягне
як вуж, і не п'яна. От даў Бог памочніцу – ха-ха-ха! Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 186).
Перакуліў батлашку [біклажку] і смокча як вуш. Я кажу: стой, пакінь трохі! Бабіна
Гродз
Дадатковыя словы
зблажэў, пяна
9 👁