Як вуж на патэльні. Няўхв. 1. круціцца. Пастаянна, несупынна. Пра немагчымасць
спакойна пабыць, уседзець на адным месцы. Што ты круціса як вуш на патэльні!
Залясяны Гродз. Ну пасядзі хоць трохі, чаго ты круціса як вуж на патэльні! Бершты
Шчуч. 2. выкручвацца. Выкарыстоўваючы хітрыкі, няшчырасць, падман. А ты ні
выкручвайся як вуш на патэльні, сіраўно вывядуць на чысту воду. Хадзілоні Шчуч.
Як вуж у вілах круціцца і пад. Няўхв. 1. Пастаянна, несупынна. Пра немагчымасць
спакойна пабыць, уседзець на адным месцы. Ну такі ўжэ вёрткі, як вуж у вілах круціцца.
Спуша Шчуч. 2. Затрачваючы шмат сіл. Пра занятак, клопаты. Кожны дзень прыдзеш
з работы ды яшчэ з гэтым хазяйствам круціся як вуж у вілах. Вензавец Дзятл.
3. Выкарыстоўваючы хітрыкі, няшчырасць, падман. Хопіць! Не круціся як вуж у вілах!
Гавары праўду! Хутар Праважа Воран. Адказваўся дзядзька, кажа, ні браў мяха, вярцеўся
як вуж у вілах, але ж знайшлі ў яго мех з чужым дабром. Юбілейны Свісл. (СГВ, 614).
ВУЖАКА. Вужака на языку не ўседзіць у каго. Хто-н. вельмі гаваркі, дасціпны.
У маёй цёткі вужака на языку ні ўседзіць, любому дасьць здачы. Воўпа Ваўк.
ВУЛІЦЫ. На вуліцы застацца. Без жылля. Мужык дочкі застаўся на вуліцы, і яны
пераехалі да міне. Гута Дзятл.
Як з вырва´нскай вуліцы. Няўхв. Неахайна апрануты, з неўпарадкаванай знешнасцю.
Хай бы надзела што лепшае, а то ходзіць як з вырванскай вуліцы. Косцевічы Астр. Ідзі
памыйся, рашчашыся, а то як з вырванскай вуліцы. Варняны Астр.
Як на вырва´нскай (абарва´нскай, варва´нскай, варва´рскай, разарванай,
рванай, урва´нскай) вуліцы дзе. Няўхв. У вялікім беспарадаку, у бязладдзі дзе-н. У хаце
ў нас як на вырванскай вуліцы, ні было калі прыбраць. Вераб'і Астр. У хаце як на
вырванскай вуліцы. Галковічы Навагр. У іх у хаце як на вырванскай вуліцы. Апіта Іўеў.
Рабіць на пілараму ні пайду, там як на абарванскай вуліцы. Гуды Лід. У сенцах як на
варванскай вуліцы, нічога ні знойдзяш. Вішнева Смарг. Як на варварскай вуліцы кажуць
тады, калі што-небуць не могуць знайсьці на сваім месцы. Вішнева Смарг. Што там у іх
робіцца! Як на разарванай вуліцы, ног ні пацяняш. Падлабенне Гродз. У цібе ў хаці,
Кацярына, як на рванай вуліцы. Дарагляны Маст. Нічога ў хаці ні паложыш – усё
паччысьцяць, як на ўрванскай вуліцы. Дзядзічы Іўеў. Вар. як на вырванскай (варванскай,
варварскай, урванскай, абарванскай, разарванай, рванай) вуліцы (гуліцы, уліцы); як на
вырванскай.
Як на Фарнай вуліцы дзе. Няўхв. Вельмі брудна, непрыбрана дзе-н. У цібе на
падворку як на Фарнай вуліцы, трэ было п прыбраць перат сьвятам. Ашмянцы Шчуч.
ВУЛЛІ. Як у вуллі. Вельмі шумна. Цішэй вы, а то як у вульлі, нічога ні пачуіш.
Волькавічы Ашм.
ВУМ. Вум за розум заходзіць (заходзіў) у каго. У каго-н. страчваецца здольнасць
цвяроза, разумна разважаць, дзейнічаць. Як сказалі, што хлопца ў бальніцу завезьлі, то ня
помніла, што рабіла і гаварыла, вум за розум заходзіў. Купіск Навагр. (ЖНС,107).
ВУМЕ. На вуме ў каго. Хто-н. думае, мяркуе пра што-н. Аткуль ведалі, што ў каго
на вуме. Жукевічы Бераст.
ВУМОМ. З вумом. Разумна, грунтуючыся на здаровым сэнсе. Калі з вумом будзе
жыць, то і ўсё будзе добра. Рамашкі Шчуч.
ВУМУ. Вучыць вуму-розуму каго. Даваць каму-н. парады, як трэба дзейнічаць,
жыць. Яны яшчэ маладыя, трэба вучыць вуму-розуму.Купіск Навагр. (ЖНС,107).
ВУПАР. Як вупар стаяць. Няўхв. Зацята, непрыязна, насупіўшыся. Адышоў, бельма
на міне вытрашчыў і стаіць як вупар.Горніца Гродз. (СНМ, 19). Стаіць, голаў унурыўшы
як вупар і нешто бурчыць сабе. Баяры Гродз. (СНМ-2, 29).
ВУС. Вус кароткі ў каго. Хто-н. мае недастатковыя магчымасці, каб зрабіць што-н.
Мая ты мілянька, калі вус кароткі, та німа чаго і лесьці да таго начальніка, ці ж ён
Дадатковыя словы
верабі
12 👁