паслухая старую. Страла Дзятл. Цяжка ёй будзе застацца ў горадзе працаваць, вус кароткі. Вялікія Краглі Дзятл. І ў вус не дзьмуць (не дуць). Не звяртаць ніякай увагі на што-н., зусім не дбаць, не турбавацца. Яму паставілі тройку, а ён і ў вус не дзьме. Любча Навагр. Сядзіць сабе ў хаце цёплай і ў вус не дзьме. Вярніца Сл. Гаворыць і ў вус не дзьме. Паперня Лід. (ППФВ, 15). От ужэ гэты дзед, гаворыць і ў вус ні дуя. Дубна Маст. Во, на яго і людзі марокаюць, а ён сабе жыве і ў вус ні дуя. Рагачы Гродз. (СНМ, 86). Ён сядзеў і ў вус ні дуў, што трэбо памагчы маці. Ракаўцы Смарг. Круціць на вус. Цвёрда запамінаць, улічваць на будучае. Глядзі як трэба гараць ды круці на вус, бо трэба, каб усё ўмеў рабіць. Баброўнікі Свісл. Вар. матаць (круціць) сабе на вус (на ус). Матаць сабе на вус. Цвёрда запамінаць, улічваць на будучае. Давай матай сабе гэта на вус, у будучым спатрэбіцца. Смільгіні Воран. Сам усё слухае, ды на вус матае. Хадзілоні Шчуч. Молаць цяпер мала на вус матае, ёсьць, канешне, выёнткі. Дварчаны Воран. Матай на вус, хлопяц, мо некалі прыгадзіцца. Каменка Гродз. Вар. матаць (круціць) сабе на вус (на ус). Наматаць сабе на вус. Уважліва паслухаць і цвёрда запомніць. Дык вось, ты наматай на вус, што так рабіць нельга. Ваўчкі Сл. Слухай, што яна кажа, і наматай сабе на вус, каб больш такіх фокусаў ні вытвараў. Моцевічы Лід. Ні на вус ні на бораду. Вельмі мала, нічога не значыць. Гэтага малака, што ты пакінуў, ні на вус ні на бораду, чым я цяпер буду дзіця карміць. Бершты Шчуч. А што тут было есці? Ні на вус ні на бораду. Забалаць Воран. (ЗНФ, 54). Адной гэтай канавы ні на вус ні на бораду. Кап яшчэ ўдоўшкі пракапалі да самай Котры, тады п выган сухі быў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 54). ВУСАМ. І вусам не весці (не шавяльнуць). Не рэагаваць, не звярнуць ніякай увагі на што-н., на каго-н. Ён лёх сабе і вусам не вядзе, а маці мый, корчыся на падлозе. Свіслач Гродз. Узяў сьцягнуў боты з нох – той нават не павярнуўся, і вусам не шавяльнуў. Студзенікі Свісл. (ДМГ, 238). ВУСАМІ. Самі з вусамі. Не горшыя за іншых. Німа чаго нас вучыць, мы самі з вусамі. Ракаўцы Смарг. ВУСУ. Паехаць за Вусу. Памерці, быць пахаваным. Ужэ скоро восімдзісят, скоро прыдзя пара паехаць за Вусу. Мешычы Стаўб. ● Вуса – назва рэчкі, прытока Нёмана. ВУХА. Аж вуха ссохла ў каго. Хто-н. адчуў няёмкасць, непрыемнасць ад пачутага. Міхалка як сказаў, то ў міне аж вуха ссохла. Доўоневічы Дзятл. Браць на вуха. Прыслухоўвацца, прыкмячаць, запамінаць тое, што адбываецца. Бяры на вухо, што старэйшыя кажуць, то ні прападзеш. Дзераўная Сл. Вуха трымаць востра. Не давярацца каму-н., быць асцярожным з кім-н. Гэта жанчына лісавая, з ёю трэба вухо трымаць востро. Азярцо Івац. (ДСК, 124). Заканта´ць у вуха каму. Паграж. Ударыць, пабіць каго-н. Зарас як закантаю ў вухо, та будзяш знаць, як яранду рабіць. Хадзілоні Шчуч. На адно вуха пачуць. Крыху, мімаходзь, недакладна. Наш Лёнька нешта пачуў на адно вухо і давай расказваць ды дабаўляць, што захацеў. Парфёнавічы Маст. (СГВ, 603). Свінячае вуха. Іран.-няўхв. Кепскі чалавек. Ах ты, сьвінячае вуха, і ты яшчэ дражніцца будзяш! Навумавічы Гродз. Тугі на вуха. Глухаваты, глухі. А што ты хочаш, ён у нас тугі на вуха, недачуў, што сказала магазінерка, мало даў грошай, а яна злуе. Харосіца Навагр. Што ў вуха што ў бруха каму. Няўхв. Незразумела, не даходзіць што-н. каму-н. Гаворыш, тлумачыш, а яму што ў вуха што ў бруха. Поразава Свісл. Як сваё вуха без люстэрка бачыць, убачыць і пад. Іран. Зусім не, ніколі не (убачыць). Убачыш ты ўжэ ровар як сваё вуха без люстэрка. Русакі Бераст. Казала ш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

доўбневічы
9 👁