табе, ні давай такім людзям. Добраму чалавеку можна, тылько ні гэтым пустадомнікам. А тэрас [цяпер] увідзіш ты эты парасон як сваё вуха бес люстэрка. Бастуны Воран. Будзеш мяне бачыць як сваё вуха. Селюкі Гродз. (СНМ, 178). Вар. як сваё вуха (сваіх вушэй) без люстэрка. ВУХАМ. Адным вухам чуць. Крыху, мімаходзь. Гэта ж я чула адным вухам, што ў нас будуць клуб будаваць. Біскупцы Лід. (СГВ, 612). Пачула адным вухам і гаворыць абы- што. Замасцяны Шчуч. Вухам а не брухам слухаць. Уважліва. Трэба слухаць вухам а ні брухам. Ладзенікі Навагр. Слухай вухам а ні брухам, тады й перапытваць ні будзяш. Парэчча Гродз. За вухам закруціла (закруціць) у каго. Хто-н. ап'янеў. Сама бачыла, як у чайной стакан віна пяракуліў, а пасля за руль сеў. Думаяця, у яго за вухам ні закруціло? Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 30). Не, боляй ні буду, трохі за вухам закруціло і хваціць. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 30). Як за вухам німного закруціць, та ён заўшы [заўсёды] сваё спомніць: «Мне толька сто грам для запаху, а дурасьці сваёй хватая». Бершты Шчуч. (ЗНФ, 30). І вухам не весці. Няўхв. 1. Не рэагаваць, не звяртаць ніякай увагі. Гамуй, гамуй, а ён і вухам ні вядзе. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 32). Яму гавары, а ён і вухам не вядзе. Градаўшчына Астр. (СГВ, 582). Ты яму гавары, а ён і вухам ні вядзе. Хадзілоні Шчуч. Ён і вухам не вядзе. Гальшаны Ашм. Яго маці кожны дзень ашывая, а ён і вухам ні вядзе, робіць, што яму хочацца. Чамяры Сл. (ЖС, 153). Яму гавары, а ён і вухам не вядзе. Саковічы Сл. Ён яго лае, а той і вухам ні вядзе. Галавачы Гродз. (СНМ-2, 122). 2. Не праяўляць ніякага жадання, намаганняў, каб зрабіць што-н. Увесь агарот травой зарос, палоць трэба, а ты і вухам ні вядзеш. Пераходы Шчуч. Над вухам гаварыць, крычаць і пад. У непасрэднай блізкасці ад каго-н. Ні джвэнгай над вухам, надоело слухаць цібе. Бершты Шчуч. (ЗНС, 42). Адчапіся ты ад мяне, не скуголь над вухам, дзе я табе вазьму цукеркаў. Бабыняўка Карэл. (СГВ, 607). Вар. над (пад) вухам. Не весці ні вухам ні рылам. Груб. Ніяк не рэагаваць, не звяртаць ніякай увагі, зусім не прыслухоўвацца да чыёй-н. думкі. А што яму ўжо мы ні гаварылі – ні вядзе ні вухам ні рылам. Алекшыцы Бераст. Пад вухам гаварыць, крычаць і пад. У непасрэднай блізкасці ад каго-н. Квэнчыць тут цэлы дзень пад вухам – дзе я вазьму тых грошай? Чамяры Сл. (ЖНСл., 181). Ні ўмеяш іграць – кінь брымкаць пад вухам. Ханявічы Гродз. (СНМ, 22). Вар. над (пад) вухам. ВУХУ. Дастаць па вуху. Груб. Быць пакараным. Не распустуй, табе сказана, а то дастанеш па вуху. Клянчаны Астр. (СГВ, 409). Як у божым вуху. 1. жыць. Вельмі добра, прывольна, бесклапотна. Толькі дабра, багаства, здаровя! Кап ты жыў як у божым вуху! Ражанка Шчуч. 2. ціха. Вельмі. Зайшла ў хату – ціха там як у божым вуху. Янаўляны Лід. Вар. як у божым (боскім) вуху (вушку, уху). Як у вуху цёпла. Вельмі. Цяпло як у вуху. Круглікі Гродз. (СНМ, 195). Як у каровячым вуху. 1. дзе. Вельмі ціха дзе-н. На дварэ як у каровячум вуху. Ліст зь дзерава ўпадзя – пачуяш. Бабіна Гродз. 2. Вельмі хутка, дружна (робіцца што-н.). Усё рабіласо як у каровячум вуху: адзін шыфяр падносіць, другі падае, трэйці прыбівая. За паўдня хату накрылі. Бабіна Гродз. ВУЧОНАГА. Не вучы вучонага. Незадав. Не давай парады, у якіх няма ніякай неабходнасці. Я і сам добра ведаю, ні вучы вучонага, а лепей зрабі паесьць. Пеляса Воран. ВУШАМІ. Аж за вушамі пішчыць есці і пад. З вялікім апетытам, з задавальненнем (есці што-н. вельмі кіслае). Наварыла ты сёньня капусты, аж за вушамі пішчыць. Ленцавічы Маст. (СГВ, 589). Цялёхкае капусту, аж за вушамі пішчыць. Селішча Навагр. (ЖС, 28). Як пачну есьці капусту, то аж за вушамі пішчыць. Буцілы Лід. Жумруе гэты недасьпелы яблык, аш за вушамі пішчыць. Кашубінцы Гродз. Як прыйдуць з работы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянеў
12 👁