галодныя, пасядуць, налью міскі гарачай капусты с паранай бульбай, то ядуць аж за вушамі пішчыць. Мацвееўцы Ваўк. Аж за вушамі трашчыць (трашчала) есці і пад. З вялікім апетытам, з задавальненнем. Андрэй так вішні есьць, што аж за вушамі трашчыць. Малыя Эйсманты Бераст. Во дзеўка ахілае, аж за вушамі трашчыць. Багушоўка Гродз. Мусіць, вельмі смачная зацірка, бо малы есьць аш за вушамі трашчыць. Старына Бераст. (СГВ, 577). Палянь, Рыгор як ложкамі працуя, аш за вушамі трашчць. Сурынка Сл. Хлопцы ядуць, стараюцца, аж за вушамі трашчыць. Лаздуны Іўеў. Добра ўзяўся целяшыць, аж за вушамі трашчыць. Заполле Івац. (ДСК, 242). Даўней крупнік варылі і елі – аж за вушамі трашчала. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-2, 531). Вар. аж за вушамі (за вушмі, за вушыма) трашчыць. Вушамі страляць. Падслухоўваць. Бабы ўшчалі га´лас, а ён сьцішыўса і толькі вушамі страляя. Луцкаўляны Гродз. ВУШАХ. На вушах вісець. Няўхв. Гультаяваць. Ну, хваціць на вушах вісець! Трэба й за работу брацца. Стокі Свісл. На вушах стаяць (хадзіць). Няўхв. Вельмі сваволіць, дурэць; рабіць што захочацца. Звычайна пра дзяцей. Дакуль ты будзяш на вушах стаяць? Во зара [зараз] як вазьму дзягу, та ўрас прыціхняш. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 47). Знадворку чуваць, як вы тут стаіцё на вушах. Швабы Ашм. (ЗНФ, 47). Схадзі ты ўспакой дзяцей, а то ўжэ катору пору на вушах стаяць. Васілевічы Навагр. (ЗНФ, 47). Супакойцеся трохі, цэлы дзень на вушах стаіце. Парэчча Гродз. Трэба супакоіць, а то ўжо на вушах стаяць. Рудаўка Сл. Тылька да хлява адышлася, ужо хата на вушах стаіць. Павіланцы Воран. Чаго вы цэлы дзень стаіце на вушах, ніяк супакоіцца ні можаця? Пагляньця, што вы нарабілі ў хаці. Пагранічны Бераст. Ні было ўроку фіскультуры, то мы там на вушах стаялі. Масты Маст. Ні ведаю, што рабіць зь дзецьмі, цэлы дзень на вушах стаяць. Ашмяны Ашм. От гэтыя гарацкія дзеці, як папрыяжджаюць, дык на вушах ходзяць. Рамашкі Шчуч. У нас на ўроку сёньня весь клас на вушах хадзіў, і настаўніца нічога з намі ні магла зрабіць. Зенявічы Навагр. Вар. на вушах (на ўшах) стаяць (хадзіць). Праехаць па вушах каму. Падмануць каго-н., сказаць няпраўду. Вотдзека Антось Міхаловых майстар праехаць па вушах бацькам: нагаворыць абы-чаго, а тыя яму і вераць, шкадуюць дурня. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 67). ВУШКІ. Мядзвежыя вушкі. Чорныя грузды. Увосянь добро растуць мядзвежыя вушкі. Уселюб Навагр. ВУШКУ. Як у божым вушку. 1. жыць. Вельмі добра, прывольна, бесклапотна. Жыве яна за сваім мужыком як у божым вушку, усё мае. Вераб'і Астр. Іх бацькам жывецца як у божым вушку: дачка спагадная і зяць добры. Панара Смарг. (СГВ, 620). 2. ціха. Вельмі. Паехалі дзеці ў горат, то стало ціхо ў хаці як у божым вушку. Правыя Масты Маст. Вар. як у божым (боскім) вуху (вушку, уху). Як у каровіным (валовым) вушку. Вельмі хутка і спорна (робіцца што-н.). Што калі ў цібе яно ўсё нек робіцца як у каровінум вушку. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 95). Не, німа калі, пабягу. Гэта ў цібе ў хаці ўсё робіцца як у каровіным вушку. Машталеры Маст. (ЗНФ, 95). Языком у яго ўсё робіцца як у валовым вушку, а як рукамі пачне, то ні натто выходзіць. Белагурна Дзятл. (ЗНФ, 95). ● Выраз склаўся, відаць, пад уплывам чарадзейнай «Казкі пра залатую яблыньку», дзе гаворыцца, як бычок выручыў дзедаву дачку, якой мачаха загадала за дзень «мех кудзелі спрасці, кросны выткаць, палатно выбеліць». Бычок параіў Галі пакласці яму ў правае вуха кудзелю і верацяно, а самой хукнуць у левае вуха. І адразу пасля гэтага – «кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно беліцца» (ЗНФ, 95). ВУШМІ. Аж за вушмі трашчыць есці і пад. З вялікім апетытам, з задавальненнем. Во сала ўплятае, аш за вушмі трашчыць. Уселюб Навагр. Вар. аж за вушамі (за вушмі, за вушыма) трашчыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі
14 👁