ВУШЫ. Абвесіць вушы. Завянуць. Пра расліну. Тытунь абвесіў вушы. Кайшоўка
Карэл. (СПЗБ-5,155).
Аб'есці усе вушы каму. Нанесці страты каму-н. на ўтрыманне каго-н. Гэтыя дзеці
мне ўжо за цэлы дзень вушы аб'елі. Дылева Лід. Што казаць пра чужых, калі мне свае
дзеці за дзень вушы аб'ядуць. Пячоўшчына Валож. Дзеці усе вушы аб'елі. Замасцяны
Шчуч. І стаканы´ мне з гэтымі свіньмі, аб'елі ўсе вушы. Бершты Шчуч. (ЗНС, 49). Скарэй
бы закалоць гэных сьвіней, а то ўжо ўсе вушы аб'елі. Заборцы Астр. Свіням шмат есьці
трэба, яны за зіму табе вушы аб'ядуць, калі ні нагатуяш картоплі. Панара Смарг.
(СГВ, 582).
Абмываць вушы каму. Няўхв. Абгаворваць каго-н. Глянь, зноў табе абмываюць
вушы, пайдзі разьбярыся зь імі. Пячоўшчына Валож.
Аж вушы круцяцца есць. Гумар. Са смакам, з вялікім апетытам. Мне то гэныя
марцыпаны нісмачныя, а дзеці ядуць аш вушы круцяцца. Ляпёшкі Іўеў.
Аж вушы пасохлі. Няўхв. Стала непрыемна, прыкра ад чыёй-н. недарэчнай,
непрыстойнай гаворкі. Гэтак сказаў, што ў мяне аж вушы пасохлі. Стральцы Маст.
Аж вушы пухнуць1. Каму-н. вельмі моцна хочацца курыць. Дай закурыць, так
хочацца курыць, аж вушы пухнуць. Гродна Гродз.
Аж вушы пухнуць2 ад чаго. Няўхв. Становіцца непрыемна ад чыёй-н. непрыстойнай,
нецэнзурнай гаворкі. Як пачне ён плясьці абы-што, ды яшчэ з матамі, аж вушы пухнуць
ад яго баяк. Дзягаўцы Ашм.
Аж вушы рэжа. Непрыемна ўздзейнічае на слых. Чаго ты равеш, як у лесі, аш вушы
рэжа. Пугачы Шчуч.
Аж вушы трасуцца есць, ядуць, ямо і пад. Гумар. Са смакам, з вялікім апетытам. Мой
малы як выбегаўся, дык цяпер так есьць, аж вушы трасуцца. Малыя Краглі Дзятл. Во, як
жонка наварыла! Ясі – аш вушы трасуцца. Лунна Маст. Але ж ён і есьць – аж вушы
трасуцца. Асіпаўцы Воран. От галодны, есьць аш вушы трасуцца. Малая Бераставіца
Бераст. Некалі наварыць мама заціркі, налье ў вельку місу, та як сядзям круга тае місы,
ямо аж вушы трасуцца. Старына Маст. Смашная зацірка, дзеці ядуць аж вушы трасуцца.
Вярэйкі Ваўк. Во ўплятая аж вушы трасуцца. Талькаўцы Ваўк. Як есьці што ды смашно,
то кажуць: вот есьць аж вушы трасуцца. Ваўкавічы Навагр. Сьцёпка выгаладаўся, есьць
аш вушы трасуцца. Гута Іўеў. Гэты малы так пуцоліць кілбасу, што аж вушы трасуцца.
Міхалкі Свісл. (СГВ, 390). Блінцы парэжуць на чатыры палавінкі і добра змажуць
маслам. Усе ядуць аж вушы трасуцца, маўчаць, ніхто ні размаўляя пры ядзе. Дарагляны
Маст. (СБНФ, 24). Наполяш, набярэш палюгі ў посцілку, кіняш свіням, і ядуць аш вушы
трасуцца. Казіміраўка Гродз. (СНМ, 103). Удачны паршучок гэты рок, што ні дасі – лэхае
аш вушы трасуцца. Верцялішкі Гродз. (СНМ, 82). Шчавель так ядуць, аш вушы
трасуцца. Паляцкішкі Воран. (СПЗБ-5, 512). А бацькі ўсе казалі, кап елі хлеп усей сухі, то
не будзяця грымотаў баяцца. Мы елі аш вушы трасьліся. Вялікая Бераставіца Бераст.
(ДМГ, 27). У вялікі пост маці наварыць мачанкі, мы мачаям бульбу і ямо аж вушы
трасуцца. Белева Гродз. (СНМ-2, 134). Вар. аж (толькі) вушы трасуцца.
Аж вушы трашчаць есці. Гумар. Са смакам, з вялікім апетытам. Ты гэтак ясі аж
вушы трашчаць. Зенявічы Навагр.
Аж вушы у трубачку круцяцца. Вельмі холадна. На дварэ такі мароз, што аж
вушы ў трубачку круцяцца. Пеляса Воран.
Аж вушы у трубачку скруціліся. Стала непрыемна, прыкра слухаць што-н.
непрыстойнае, шматслоўнае, пустое. У мяне ат тваёй балбатні аш вушы ў трубачку
скруціліся. Зэльва Зэльв. Такую дурнату гаворыць, аж вушы ў трубачку скруціліся.
Жытомля Гродз. Вар. аж, ажно вушы (ушы) у трубачку (у трубачкі, у трубкі, у трубку)
круцяцца (скручваюцца, скруціліся
Дадатковыя словы
абелі, абесці, абядуць
10 👁