Аж вушы целяпаюцца бяжыць. Вельмі хутка. Ні сьпяшы, пасьпеяш, а то бяжыш аш вушы цяляпаюцца. Зэльва Зэльв. Аж праз вушы лезе. Празмерна многа (з'есці, выпіць). Наеўся тваіх кабачкоў аш праз вушы лезе. Ходараўцы Лід. Напіўса аш праз вушы лезя, стаяць на нагах ні можа, і яшчэ мало. Бабіна Гродз. Дзякуй, наеўса аж праз вушы лезе! Верцялішкі Гродз. Во, яшчэ просіш. А праз вушы ні палезя? Краснасельскі Ваўк. Апусціўшы вушы хадзіць, сядзець і пад. Прыгнечана, разгублена, без настрою. Чаго ты сядзіш апусьціўшы вушы. Барташы Шчуч. Мачанка ні мужчына, жонку крыўдзяць, а ён апусціўшы вушы стаіць. Сухая Даліна Гродз. (СНМ-2, 134). Вар. апусціўшы (спусціўы) вушы. Апусціць вушы. Гл. вушы апусціць. Вушы абвіслі ў каго. Хто-н. адчуў няёмкасць, вінаватасць. Што стаіш, у вочы ні глядзіш, і вушы абвісьлі? Краснасельскі Ваўк. Вушы аб'есці. Гл. аб'есці усе вушы. Вушы апусціць. 1. Стаць пасіўным, страціць жаданне рабіць што-н. Спачатку крычаў усё, што знойдзе бандыта, а цяпер нешта вушы апусьціў. Руда Яварская Дзятл. Ага, лятаў, лятаў, а цяпер, калі прышлося да справы, дык і вушы апусьціў. Закальное Любан. 2. Стаць больш асцярожным, страціць самаўпэўненасць, незалежнасць. Як зьнялі яго з начальнікаў, так зразу вушы апусьціў. Купры Шчуч. Апусьціць і ён зарас вушы. Зачэпічы Шчуч. Ходзіць па вёсцы вушы апусціўшы, нябось брытка стала. Купры Шчуч. 3. Засумаваць, дайсці да адчаю, душэўнага хвалявання. Ну чаго ты вушы апусьціў? Не бядуй, усё будзе добра. Пячоўшчына Валож. 4. Завянуць, засохнуць. Пра расліну. Нешта наш вазон вушы апусьціў, хіба ні палівалі. Пеляса Воран. Такая суш цэло лето стаіць, бульба заўсем вушы апусціла. Бабіна Гродз. Вушы вянуць (вялі, звялі) у каго. Няўхв. Непрыемна, прыкра слухаць што-н. недарэчнае, непрыстойнае. Некалі хлопяц да дзяўчыны як прыдзя, лядачаго слова нігды ні скажа. А ціперка, праходзіш гуліцаю, то вушы вянуць, вушы трэба затыкаць, як хлопец зь дзеўчынаю гаворыць. Правыя Масты Маст. (ДМГ, 146). Ат тваей гаворкі вушы вянуць, замаўчы лепей. Трокенікі Астр. Так хлопцы выгадваліся адзін на аднаго, што вушы вялі ад гэтых слоў. Купіск Навагр. (СНМы, 170). Ён учора мяне так аблаяў, што вушы зьвялі. Майсеевічы Ваўк. Вушы напялюшыць. З вялікай увагай і цікавасцю прыслухацца, слухаць. Што ж ты, брат, вылупіўся, вушы напялюшыў? Пашыцы Шчуч. Вушы наставіць. Уважліва прыслухацца, услухацца. Цішэй трохі ты гавары, а то вун Зося вушы наставіла, і пойдуць сьплетні. Сцігані Іўеў. Вушы падняць. Гл. падняць вушы. Вушы пратрубіць каму. Надакучыць пастаяннымі размовамі, напамінамі, просьбамі. Ужэ ўсім вушы пратрубіла, што яе Валя за багатаго выходзіць. Бабіна Гродз. Вар. усе вушы пратрубіць. Вушы развесіўшы слухаць. З вялікай цікавасцю. Чаго стаіш і слухаяш вушы разьвесіўшы? Ананічы Дзятл. Ты тут ні слухай вушы разьвесіўшы, во лепяй схадзі прынясі вады. Навумаўцы Шчуч. Вушы ў трубачкі (у трубачку, у трубкі) круцяцца (скручваюцца). Непрыемна, прыкра слухаць што-н. непрыстойнае. Аля ш і брахун, ні глядзіць, перад дзецьмі выражаяцца, паслухаяш, та вушы ў трубачкі круцяцца. Новая Руда Гродз. Як пачне матамі гнуць – вушы ў трубачку скручваюцца. Парэчча Гродз. Ты ўжо як скажаш, то вушы ў трупкі круцяцца. Моцевічы Лід. Вар. аж, ажно вушы (ушы) у трубачку (у трубачкі, у трубкі, у трубку) круцяцца (скручваюцца, скруціліся). Вушы ўтуліўшы. 1. сядзець. Разгублена, прыгнечана. Я на яго крычу, а ён сядзіць вушы ўтуліўшы. Ваўкавічы Навагр. 2. пайсці, паехаць, вярнуцца і пад. Іран. Не дабіўшыся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абесці, зесці
8 👁