свайго, безвынікова. Во атшыла, то атшыла! Пашоў вушы ўтуліўшы, а то натта ўжэ
заносіўся высока. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 22). Прыехаў міне ўгаворваць, кап на ферму йшла
рабіць. Але нічога ні вышла, так і паехаў вушы ўтуліўшы. Ацмінава Навагр. (ЗНФ, 22).
Хваціць ужэ, ні паўтарай, я ш чула. Нічога ні будзя: як прышоў, так і йдзі вушы ўтуліўшы.
Падліпкі Гродз. (ЗНФ, 22). Нічога не выйшла ў яго, так і паехаў вушы ўтуліўшы. Любча
Навагр. Пастаяў, пастаяў і пайшоў вушы ўтуліўшы. Монькавічы Маст.
Вушы ўтуліць. Няўхв. Стаць разгубленым, прыгнечаным. Пайшоў, вушы ўтуліў, куды
ш такому дабіцца праўды. Зенявічы Навагр. Вунь як вушы ўтуліў, а то рот ні мог
закрыць. Зенявічы Навагр.
Вушы ўшмыліўшы. Няўхв. Разгублена, з вінаватым выглядам. Што стаіш вушы
ўшмыліўшы, ужэ вырабіў нешто ці што? Сухары Гродз.
За вушы не адцягнеш есці. Гумар. З вялікім апетытам. Вечарам звару зацерку, чуць
падбялю – ядуць за вушы ня адцягнеш. Вялікая Кракотка Сл. (ДМГ, 70). Смачно, за вушы
ні адцягняш. Альшаніца Івац. (ДСК, 108).
За вушы ўзяцца. Вельмі моцна здзівіўшыся, не ведаць, што рабіць, як сябе паводзіць.
Кап паказалі тое сукно, у яком раней хадзілі, цяперашнім дзецям, то яны за вушы ўзяліся
п, а тады нічого, добро было. Купіск Навагр. Як пачула гэта, за вушы ўзялася. Гнесічы
Навагр. Вар. за вушы (за голаў) узяцца.
Закатаць вушы. Перастаць падслухоўваць, не слухаць. А ты закатай вушы, а то
ната цікаўная стала, ната шмат чуяш. Хадзілоні Шчуч.
Лезці ў вушы. Дакучаць размовамі. А ні лезь у вушы с сваёю балбатнёю. Пагараны
Гродз. (СГВ, 597).
Навастрыць вушы. Пачаць уважліва прыслухоўвацца, насцярожыцца. Пачуў галасы
і навастрыў вушы. Сакольнікі Свісл. Вар. навастрыць (нагастрыць) вушы.
На вушы стаць. 1. Раздурэцца. Звычайна пра дзяцей. Пасьціхайця, бо зарас я вам!
Зусім на вушы сталі! Вялікая Бераставіца Бераст. Гуляў, гуляў, а потым на вушы стаў.
Мінчыкі Бераст. 2. Раззлавацца, разгневацца. Як пачуў ён такое, на вушы стаў,
рашчырванеўся, кулакі сьціснуў. Пячоўшчына Валож.
Нагастрыць вушы. Пачаць уважліва прыслухоўвацца, насцярожыцца. Што ўжэ
нагастрыў вушы?.. Шмаруй атсюль, пакуль ні позно! Мацвееўцы Ваўк. Вар. навастрыь
(нагастрыць) вушы.
Надудучыць у вушы каму што. Няўхв. Паведаміць, пераканаць каго-н. у чым-н.
Надудучылі дурному ў вушы абы-чаго, та трэйці дзень німа спакою ў хаці. Ашмянцы
Шчуч.
Намыліць вушы каму. Пабіць, пакараць, сурова расправіцца з кім-н. Ну, я намылю
яму вушы – пайшоў не папытаўшыся. Падзітва Воран. Бацько натто зазлаваў тады на
нас, а Сьцёпу закрыў у бакоўцы і добро намыліў вушы. Старына Маст.
На свае вушы чуць. Непасрэдна сам. Чула на свае вушы, як пра яго ў магазіні
гаварылі. Руда Яварская Дзятл.
Натукаваць у вушы каму. Нагаварыць, паведаміць, расказаць каму-н. Шчэ дахаты
не дайшла, а яму ўжэ натукавалі ў вушы ўсякай усячыны пра яе. Ашмянцы Шчуч.
Па вушы. 1. чаго. Вельмі многа, празмерна чаго-н. А працы было па вушы. Асіпаўцы
Воран. Грыбоў у тым годзе хватала па вушы. Забалаць Воран. У нас па вушы той мукі,
на рокі два хваціць. Каменка Бераст. Бо дабра да вайны мы свайго мелі па вушы. Дзягаўцы
Ашм. Работы ў нас па вушы. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 233). Куды ён паехаў, там жа якрас
гразі па вушы, а тут такая дарога тупкая, патсохла добра. Багудзенка Навагр. (СГВ,
492). 2. закахацца і пад. Вельмі моцна, празмерна. Ён па вушы ў яе ўкляпаўсё. Беражна
Карэл. (НС, 91). 3. улезці. У вельмі непрыемную ці небяспечную сітуацыю (трапіць). Я не
ведаю што яна будзе рабіць, улезла па вушы дзеўка. Вострава Зэльв
7 👁