Падняць вушы. Іран. Асмялець, заганарыцца, пачаць паводзіць сябе больш важна, высакамерна. Ужэ падняў вушы, а раней такі ціхі быў. Левыя Масты Маст. Вунь як вушы падняў, як пахвалілі. Ашмяны Ашм. Купіў матоцык сабе, та ўжэ й вушы падняў. Купры Шчуч. Развесіць вушы. 1. Уважліва слухаць. Каця разьвесіла вушы і слухая, пра што гавораць дарослыя. Сурынка Сл. Жанкі вушы разьвесілі, слухаюць. Ходараўцы Лід. 2. Няўважліва слухаць. Ён заўша вушы развесіць, нічога не пайме, а потым усё перапытвая. Каменная Русота Гродз. (СГВ, 582). Розум праз вушы лезе ў каго. Іран. Хто-н. нясе сябе высока, імкнецца паказаць сваю дасведчанасць, інтэлектуальную перавагу над іншымі. Ён так сібе ставіць, бытта самы мудры на сьвеці – розум праз вушы лезя. Ганчары Свісл. Спусціўшы вушы хадзіць, сядзець і пад. Прыгнечана, разгублена, без настрою. Бывая, ходзіць спусьціўшы вушы, бо сын давядзе. Шкада старой. Міклашоўцы Маст. Вар. апусціўшы (спусціўы) вушы. Толькі вушы трасуцца есць. Гумар. Са смакам, з вялікім апетытам. Шанды нарвеш, кінеш сьвіням, і ядуць тулькі вушы трасуцца. Дарашэвічы Гродз. (СНМ,165). Вар. аж (толькі) вушы трасуцца. Трымаць вушы ў руках. Уважліва слухаць, прыслухоўвацца, падслухоўваць. А я трымаў вушы ў руках і ўсё чуў, пра што гаварылі бацько зь дзедам. Дарагляны Маст. Узяць вушы ў шапку. Непрыкметна сабрацца. Узяў ён вушы ў шапку і ціхенька пасунуўся, кап ніхто ні відзяў. Жупраны Ашм. Усе вушы пратрубіць. Надакучыць пастаяннымі размовамі, напамінаннямі, просьбамі. Аччапіся ты ад міне, дай трохі аддыхнуць, а то ўсе вушы ўжэ пратрубіла. Дарагляны Дзятл. Вар. усе вушы пратрубіць. Ушмуліць вушы. Насцярожыцца. Ушмуліць вушы. Пруды Гродз. (МСГВ, 612). Халодныя вушы дурань і пад. Груб. Несусветны (дурань). Што ты пляцеш, дурак ты халодныя вушы?! Бабіна Гродз. Эх ты, дурак халодныя вушы! Ашмяны Ашм. Ну й дурань халодныя вушы! Хіба разумны чалавек купіў бы гэту рухляць?! Глядавічы Маст. Ты – дурань халодныя вушы. Раней трэба было гэтыя хітрыкі разгадаць. Алекшыцы Бераст. Хоць вушы затыкай. Няўхв. Немагчыма слухаць што-н. (непрыемнае, бязладнае, празмерна гучнае). Гэтыя бабы як разгалаганіліся, так хоць вушы затыкай. Сянежыцы Навагр. (СГВ, 401). Сядзіць, ды што як баўтане, та хоць вушы затыкай. Сухая Даліна Гродз. (СНМ, 21). Як пойдзямо абіраць яблыкі, то ён да нас лёстачкамі, ніяк ні называў, тулькі «Мая душэчка», а потым як скажа брыткае слова, то хоць вушы затыкай. Свіслач Гродз. (СНМ, 9). Музыкант так глосна гавора ў трубку, што ў цілівізарах паказуя, хоць вушы затыкай. Перавознікі Астр. (НС-ць, 279). Ён часамі што як ляпня, та хоць вушы затыкай. Капцёўка Гродз. (СНМ-2, 127). Хоць на вушы вешай каму што. Хто-н. не мае ніякага жадання есці. Свінчо ні ўдалосо – лютаеш, яду яму хоць на вушы вешай. Дарашэвічы Гродз. (СНМ, 82). ВУШЫМА. Аж за вушыма трашчыць есці. З вялікім апетытам, з задавальненнем. Кастусь есьць параную картоплю са смажаным салам аш за вушыма трашчыць. Вольна Бар. Вар. аж за вушамі (за вушмі, за вушыма) трашчыць. ВУШЭЙ. Давесці да вушэй каму. Паведаміць каму-н., праінфармаваць каго-н. Васіль любіць давесьці да вушэй начальству што хочаш. Каняўцы Зэльв. (СГВ, 586). А былі ш людзі, што толькі вынюхвалі, вышуквалі, каб начальству да вушэй давесьці. Падгайная Карэл. (СБНФ, 63). З-за вушэй рэзаць. Гаварыць адкрыта, рэзка, катэгарычна. Я ні буду маўчаць, буду з-за вушэй рэзаць усё, што накіпело. Дарагляны Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁