Як сваіх вушэй без люстэрка не бачыць і пад. Іран. Зусім, ніколі (не бачыць). Ні бачыць табе дзяўчат як сваіх вушэй без люстэрка! Малі Астр. Вар. як сваё вуха (сваіх вушэй) без люстэрка. ВШЫСТКО. Вшы´стко е´дно каму. Усё роўна, без розніцы, не мае значэння для каго-н. А рабі што хочаш, хоць на галаве хадзі, мне вшыстко едно. Бабіна Гродз. Вар. вшыстко (ушыстко, фшыстка) едно (една). ● Пазычанне з польскай мовы: wszystko jedno 'ўсё роўна'. ВЫВІХ. Вывіх курыны. Груб. Няўмелы, ні да чога не здатны чалавек. Вывіх ты курыны! Што ні зробіш, усё ні так як трэба. Смаргонь Смарг. ВЫГАРАЛА. Не выгарала. Не атрымалася. Ні выгарала тады справа ў Міколы зь дзяцькам Міхасём. Ананічы Дзятл. ВЫЙСЦІ. Выйсці наверх. Выявіцца, стаць вядомым. Хацеў начальнікаў падкупіць. Аднаго, нейкага сквапнага, падкупіў, а другога і не ўзяў. Во гэта і наверх выйшла. Свіцязь Навагр. (БФ, 98). Праўда заўсёды выйдзе наверх. Завельцы Астр. Праўда наверх выйдзе. Зінякі Шчуч. (ППФВ, 52). Выйсці сухім з чаго. Дзейнічаючы ашуканствам, заставацца бязвінным, непакараным. Заўсёды ты выходзіш сухім з усіх перабранак. Індура Гродз. ВЫКАПАНЫ. Як выкапаны. Вельмі падобны на каго-н. Мой Сашка як выкапаны бацька. Шылавічы Сл. Малы як выкапаны бацька. Лушчыкі Воран. Фёдараў унук так падобны да бацькі, як выкапаны. Пеляса Воран. Васіль іхны як выкапаны бацька; што ён, што бацька – адно ліцо. Алешавічы Маст. Як выкапана маці! Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 187). ВЫЛАЗІЦЬ. Вылазіць з сябе. З усіх сіл старацца зрабіць што-н. Ды сколькі ты ўжо будзяш вылазіць сь сябе? Вераскава Навагр. ВЫНОСЬ. Хоць вынось спаць. Вельмі крэпка, непрабудна. Я так сьплю... Хоць вынось... І не пачула п. Пеляса Воран. ВЫПРАГА. Выпрага не брала каго. Нічога кепскага не здарылася з кім-н. Такі ўжэ нілюцкі чалавек быў, і выпрага яго ні брала, пакуль ні састарыўсё. Грабава Зэльв. (ЖС, 140). ВЫРВАНСКАЙ. Як на вырванскай дзе. Няўхв. У вялікім беспарадаку, у бязладдзі дзе-н. У шафе як на вырванскай, кап хацеў што ўзяць, то не знойдзеш. Альхоўка Лід. Вар. як на вырва´нскай (абарва´нскай, варва´нскай, варва´рскай, разарванай, рванай, урва´нскай) вуліцы (гуліцы, уліцы); як на вырванскай. ВЫСАДКУ. На высадку застацца. У старых дзеўках, незамужняй. Малотшу ўзялі замуж, а старша так і засталаса на высатку, ніхто ні ўзяў. Кавалічы Гродз. (СНМ-2, 84). ● Высадка – гародніна (моркава, буракі, капуста і інш.), пакінутая на другі год для насення. ВЫСАХНУЦЬ. Высахнуць і выпетраць. Вельмі змарнець, схуднець. Унучка мая высахла і выпетрала ў сваім інстытуце. Сабаляны Гродз. ВЫСОКА. Высока лятаць ды нізка сесці. Страціць значнае становішча ў жыцці, у грамадстве. Высока лятае ды нізка сядзе. Астроўля Лід. (МСГВ, 584). ВЫСТАВУ. Як на выставу. Ухв. Вельмі добра, найлепшым чынам (падрыхтаваць, зрабіць што-н.). Адзеўся як на выставу, хіба ў госьці зьбіраяся? Старыя Паддубы Шчуч. Вар. як на выстаўку (як на выставу). ВЫСТАЎКУ. Хоць на выстаўку вядзі каго. Ухв. Вельмі добры, заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Хоць на выстаўку вядзі майго старога, так выфастрыгаваўся, што ні пазнаць. Клешнякі Шчуч. (СГВ, 100). Як на выстаўку. Ухв. Вельмі добра, найлепшым чынам (падрыхтаваць, зрабіць што-н.). Боляй нічого ня папраўляй, і так зрабіла як на выстаўку. Вольна Бар. Вар. як на выстаўку (як на выставу). ВЫСЫХАЕ. Не высыхае. Асудж. Пастаянна п'е, напіваецца. Пра п'яніцу. Ён ніколі ня высыхая, з раніцы да вечара і ад панядзелка да суботы. Купіск Навагр. (ЖНС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцу
9 👁