ВЫТАРАПКІ. Вы´тарапкі ў вачах стаяць каму. У чыім-н. уяўленні ўзнікаюць розныя страхі, здані, каму-н. што-н. здаецца. Ну й цемень на вуліцы. Як гэта дадому дайсьці? Мне ўжо вытарапкі ў вачах стаяць. Вар. тарапы (тарпы, тарапачы, тарапкі, вытарапкі, чарапы) у вачах становяцца (стаяць, пасталі, робяцца); вотарапецень у вачах становіцца. ВЫХОДЗІЦЬ. Выходзіць да сваіх. Паміраць. Мусіць, і мне прыйшоў час выходзіць да сваіх. Сінькі Смарг. Выходзіць з сябе. Станавіцца раздражнёным, разнерваваным, страчваць самавалоданне. Я ніколі не выходжу сь сібе, нават калі сільна раззлуюць. Пекары Ваўк. ВЫШАК. З вышак упаў. Няўхв. Не разумее таго, што відавочна ўсім. Ці ты з вышак упаў, ці якая табе трасца? Калі ўжэ да цібе дойдзя? Лабзова Маст. ВЫЯДА. Выяда духу. Няўхв. Чалавек, які дакучае, даводзіць каго-н. да адчаю прыдзіркамі, прымусамі. Быў у нас гэдыкі пан, настаяшча выяда духу, нат сапнуць ні мелі калі. Старына Маст. ВЫЯДЫЧ. Выя´дыч сэрца. Асудж. Назойлівы, надакучлівы чалавек. От жы выядыч сэрца, усе рукі мне выняў. Старына Маст. Вар. пераядыч (выядыч) сэрца. ВЭБСУСАМ. Вэбсусам у вочы лезці. Асудж. Назойліва прыставаць, невыносна дакучаць. А ён вэпсусам у вочы лезя. Ляпёшкі Іўеў. Вар. вобцасам (вэбсусам, вобсаса, вобсас, обцасам, абцэсам, абсцэсам, абсасам, абцасам) у вочы лезці (кідацца, перціся). ВЯДЗМЕДЗЬ. Чысты вядзмедзь. Вельмі тоўсты, вялікі. Мужык у Зоські ну чысты вядзьмець, як сядзя, дык на ўсю канапу. Зэльва Зэльв. ● Вядзмедзь – мядзведзь. ВЯДРА. З-пад вядра малако. Адстоенае, аддзеленае ад смятаны. Хто ніпрывычны да малака, та як ні с-пад вядра выпя, та можа вольнасць схапіць. Бабіна Гродз. Каль хочаш, та пі, аля малако с-пад вядра, сьвежаго німа. Новая Руда Гродз. Як з вядра ліць. Вельмі моцным струменем, суцэльным патокам. Пра дождж. На дварэ дождж лье як зь вядра. Міжэвічы Сл. Ну і дошч зарадзіў як с вядра. Радзявічы Маст. На дварэ дошч лье як зь вядра. Даўгялы Воран. Учора дождж ліў як зь вядра. Азёры Гродз. Алі ж і дошч пачаўся, л'е як зь вядра. Верцялішкі Гродз. Цэлы дзень дождж ліў як зь вядра. Кронькі Шчуч. Дождж як зь вядра лье. Старадворцы Шчуч. Тут раптам дошч лінуў як зь вядра. Та я ні ведала, дзе падзецца, кідаюса та пад адно дзераво, та пад другоё, каб дзе латвей схаваццца. Бершты Шчуч. (ЗНС, 44). Дошч лье як зь вядра, аш пухіры на вадзе. Жылі Іўеў. (СПЗБ-4, 195). ВЯДРО. Роўна вядро на галаве нясе. Вельмі роўна, не хістаючыся (ідзе). Наш дзяцька як ідзе, роўна вядро на галаве нясе. Куклі Воран. (МСГВ, 426). Як вядро вады на галаву хто выліў каму. Няўхв. Хто-н. стаў непрыемна ўражаны, ашаломлены. Пачула гэто, як вядро вады на галаву хто выліў. Талькаўцы Ваўк. Як у вядро бухаць. Вельмі моцна і часта кашляць. Трэба доктара пазваць, Лідачка цэлую ноч бухала як у вядро. Коцькі Дзятл. (СГВ, 580). Цалюткую ноч бухала як у вядро. Алекшыцы Бераст. Вар. як у бочку (у вядро, у кадушку, у цэбар). ВЯДРЫ. Два вядры попелу не варты. Няўхв. Нічога, нікуды (не варты). Гэтакая твая праца два вядры попелу ні варта. Пячоўшчына Валож. ВЯКОЎ. Ад вякоў вечных. З даўніх часоў, спрадвеку. Это было ад вякоў вечных. Шчучын Шчуч. (ХБД, 481). З вякоў. 1. З даўніх часоў, спрадвеку. У Зачэпічах людзі зь вякоў грыбэ зьбіраць умелі. Зачэпічы Дзятл. У нас зь вякоў так жывуць. Свіслач Свісл. 2. Ніколі. Ючовы зь вякоў нам ні былі сваякамі. Зачэпічы Дзятл. ВЯЛІКДЗЕНЬ. Зрабіць сабе Вялікдзень. Гумар. Смачна, уволю наесціся. Твая сьвіня зрабіла сабе Вялікдзень у маім гародзе. Хадзявічы Сл. Як на Вялікдзень пад'есці. Вельмі многа, сытна, уволю. У гасьцях на стале усяво было, пад'еў як на Вялікдзень. Старая Руда Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падесці, падеў
9 👁