ВЯЛІКІ. Вялікі расці. Выкл. Выказванне падзякі дзецям за паслугу; дзякуй. Вялікі расьці, унучачак, бесь цібе ні дала п рады данясьці гэту сетку. Бабіна Гродз. Вар. вялікі (велькі) расці каб паспеў на лета мак трасці. ВЯНЕЦ. Пагнала на сёмы вянец каго. Гумар. Хто-н. хварэе на панос. Панаядаліся зялёных нямытых яблыкаў, то пагнала на сёмы вянец. Косцевічы Астр. Не пі, гэтае малако брызлае, можа забалець жывот, тады пагоніць на сёмы вянец. Страча Астр. Пайсці пад вянец. Выйсці замуж. Толькі сямнаццаць гадкоў стукнула, як пайшла пад вянец. Маладая была, дурная. Гнезна Ваўк. (ДМГ, 18). ВЯНКІ. Вянкі плесці. Пляткарыць, выдумваць. Гэта Стэфа нічога не робіць, адно вянкі пляце. Кемейшы Воран. (СГВ, 584). Нічога ні робіць, толькі вянкі пляце. Апонаўцы Воран. ВЯРБА. Як вярба. Ухв. Стройная. Пра дзяўчыну. Дзеўкай была, як вярба, а ціпер што зь яе сталасо. Клінчаны Гродз. (СНМ, 175). ВЯРБЕ. На вярбе грушка (груша) расце ў каго. Іран. Хто-н. хлусіць, выдумляе, гаворыць пра тое, чаго не было. У Януля на вярбе грушка расьце, затоя яму ўжо і ніхто ня верыць. Пеляса Воран. Ганна ўчора ў нас была. Як пачала хваліць сваю нявестку, алі як паслухаць, дык у яе на вярбе і грушка расьце. Лаздуны Іўеў. Я яму ні веру, у яго на вярбе груша расьце. Кронькі Шчуч. Вар. на вярбе грушка (груша) расце; на вярбе грушкі (грушы) растуць. На вярбе грушка пад вярбою дзве ў каго. Іран. Хто-н. хлусіць, выдумляе, гаворыць пра тое, чаго не было. Не слухай ты яго, бо ён жа ш такі чалавек, у яго на вярбе грушка пад вярбою дзьве. Лаздуны Іўеў. На вярбе грушкі (грушы) растуць у каго. Іран. Хто-н. хлусіць, выдумляе, гаворыць пра тое, чаго не было. І вы яму паверылі?! У яго на вярбе грушкі растуць. Шаўдзіні Лід. Лыжэ ня патсяваючы, слухай, што на вярбе грушы растуць. Купіск III Навагр. (ЖНСл., 165). На вярбе грушы растуць. Грыўкі Гродз. (СНМ, 194). Вар. на вярбе грушка (груша) расце; на вярбе грушкі (грушы) растуць. На вярбе грушы ў каго. Іран. Несусветная хлусня. Я анігдачкі не веру гэтай Парасі. Калі яна хоць раз табе праўду сказала? Заўсёды ў яе на вярбе грушы. Парэчча Сл. (Стэц.-2, 250). ВЯРОВАЧЦЫ. Хадзіць па вяровачцы перад кім, у каго. Няўхв. Дрыжаць перад кім-н., безагаворачна падпарадкоўваючыся ва ўсім. Ні буду я пірат табой хадзіць па вяроваццы. Другая п, можа, і хадзіла, а я – не! Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 75). Наш брыгадзір натто ш хацеў, кап усе ў яго па вяроваццы хадзілі. Баяры Шчуч. (ЗНФ, 75). У мужа харакцір злосны, то яна пярат ім па па вяроваццы ходзіць. Дарагляны Маст. (ЗНФ, 75). Каб цібе цьвічыў мужык так, як мой Косьця, та ты па вяровачцы хадзіла п. Рагачы Гродз. (СНМ, 158). ВЯРОЎКА. Вяроўка яго бяры. Няўхв. Няхай будзе так, няма чаго турбавацца, непакоіцца. Згубіў так згубіў, вяроўка яго бяры, таго ні вернеш. Дамейкі Лід. – Дзе та ваш бацька? – А-а-а! Сабакам хвастэ круціць... Вяроўка яго бяры, пражывем і безь яго грошай. Купры Шчуч. Вяроўка яго (яе, іх) ведае. Няўхв. Невядома. Заходзіў ён да нас, ці то ў аўторак, ці ў сераду, вяроўка яго ведая. Васілевічы Лід. (ЗНФ, 23). Вяроўка яе ведая, аткуль яна родам, жыве ўжо тут даўно, з вайны йшчэ. Вердамічы Свісл. (ЗНФ, 23). – Дзе твой мужык? – А вяроўка яго ведая, недзя цягаецца. Драгуці Воран. (ЗНФ, 23). Не адна вяроўка. Аднолькава, усё роўна. Ай, ці не адна вяроўка с кім табе ісьці ў школу, з Яськам ці з Федзям? Калеснікі Бераст. (СГВ, 599). ВЯРОЎКАЙ. Адной вяроўкай звязаны. Аднолькавыя, адзін не лепшы за другога. Шатан блізка да чорта, адной вяроўкай зьвязаны. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 557). ВЯРОЎКАХ. Загуляць на вяроўках. Памерці. Куды гэта ты хадзіў гуляць на цэлу ноч, кап ты ўжо загуляў на вяроўках! Багудзенка Навагр. (СГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁