ВЯРОЎКІ. Віць вяроўкі. Няўхв. Хлусіць, выдумваць што-н. А яны й ні дагадваюцца, што я ўю вяроўкі. Цырын Карэл. (ЗНФ, 22). Нашлі каго слухаць! Ён вам уе вяроўкі, а вы вушы разьвесілі, думаяця, што й праўда. Мілявічы Маст. (ЗНФ, 22). Калі ні запытаяш у сына, дзе ён шляяцца, так заўсёды вяроўкі ўе. Нізяны Ваўк. (ЗНФ, 22). Вяроўкі віць з каго. Поўнасцю падпарадкаваць сабе каго-н., рабіць, што хочацца з кім-н. Яна зь яго вяроўкі ўе. Воля-Крупіцы Маст. Знашоў сабе хамут на шыю, будзя яна зь яго вяроўкі віць. Бабіна Гродз. Гэдык мой сусед папусціўся, што жонка вяроўкі з яго ўе. Быч Івац. (ДСК, 171). Як з вяроўкі ліць і пад. Вельмі моцна, суцэльным патокам. Пра дождж. Учора, казалі, у Поразаві дошч ліў як зь вяроўкі. Кабузі Свісл. (ЗНФ, 86). Цалютку ноч дошч ліў як зь вяроўкі, кала ганку лужына – ні прайсьці. Струбніца Маст. (ЗНФ, 86). І што гэта на сьвеці робіцца? Дзень і ноч дошч як зь вяроўкі лье. Пруды Дзятл. (ЗНФ, 86). Дождж лье як з вяроўкі. Вялікія Масушыны Свісл. (СГВ, 615). Дошч ліў як зь вяроўкі, што і выйсьці ні было як. Дабрасельцы Зэльв. Ну й раздажджылася, лье як з вяроўкі. Задвор'е Зэльв. Вар. як з вяроўкі (як з веравок). Якой вяроўкі каму, чаму. Няўхв. Чаго не хапае, чаго трэба каму-, чаму-н. Ашываяцца каля вёскі, якой яму вяроўкі? Бабіна Гродз. Чаму ш ён ні гарыць гэты сьвет, якой ш яму вяроўкі? Пугачы Шчуч. ВЯРОЎКУ. Лезці ў вяроўку. Заведама рызыкаваць жыццём, ісці на смерць. Лезці ў вяроўку. Масты Маст. (ППФВ, 62). У вяроўку лезці. Масты Маст. (МСГВ, 611). Што ты за чалавек ніразумны, сам у вяроўку лезяш, думаяш, яны с табой цацкацца будуць. Бабры Ваўк. ВЯРСТА. Як польская вярста. Вельмі доўгі, працяглы. Дзень у бальніцы як польская вярста. Слонім Сл. ● Фразеалагізм заснаваны на неадназначнасці назвы вярста. У Расійскай імперыі з канца ХVIII ст. і да ўвядзення метрычнай сістэмы вярста (руская) раўнялася 1066,781 м. У Вялікім Княстве Літоўскім, якое знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, была іншая, значна даўжэйшая, вярста (польская), а дакладней, два віды вярсты – малая, роўная 1559,7 м, і вялікая, роўная 1948,2 м. ВЯРСТЫ. За тры вярсты абягаць каго. Пазбягаць, баяцца каго-н. Паспрабуй зрабі толькі так, будзяш ты міне за тры вярсты абягаць. Алекшыцы Бераст. ВЯРУ. На ко´цю вя´ру жыць. Сумесна, без рэгістрацыі шлюбу. Мае сваты жывуць на коцю вяру. Ціпер так модно стало. Сямёнава Ваўк. ● Коця вяра – катова вера. ВЯСЕЛЛЕ. Чортава вяселле едзе. Віхор падымае і круціць на сваім шляху пыл, пясок і інш. Як закруціць вецер, як падыме пясок уверх, та наш дзед казаў: «Во, чортаво вяселе едзе». Лаша Гродз. (СНМ-2, 259). ВЯСЕЛЛІ. Як на вяселлі наесціся. Празмерна, сытна. Наеўся як на вяселлі. Эйсманты Бераст. (ППФВ, 43). ВЯСНОЮ. Вясною бульбы адкапаць каму. Іран-жарт. Ніколі не аддзячыць за што- н. Дзякуй, што памох сумкі прынясьці, я табе вясною бульбы аткапаю. Пеляса Воран. ВЯСНУ. Валаць вясну. Хадзіць у валачобнікі. Валоўнікі [валачобнікі] валалі вясну, сьпявалі песьні. Швейляны Астр. (МСГВ, 74). ВЯТРУЎКІ. Як вятруўкі да снегу падыходзіць. Зусім не (падыходзіць што-, хто-н. каму-н.). Патходзіць ён табе як вятруўкі да сьнегу. Арцюшы Шчуч. (ЛКГ, 125). ● Вятруўкі – басаножкі. ~ Г ~ ГА. Як га. Адразу, вельмі хутка, імгненна. Бялізна на дварэ высахла як га, летам як га сохне. Падгаі Ашм. (СГВ, 573). Як зьбяруцца ўсе дзеці, то бульбу тую як га выкопваем. Лаздуны Іўеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе
9 👁