ГАБАРЫ. Задраць га´бары (габа´ры). Груб. Памерці. – Ці чуў, што Васёняц задраў га´бары? – Туды яму й дарога. Кулёўшчына Маст. Ні дачакаўса гэтай мінуты, задраў габа´ры. Гудзевічы Маст. ГАВАРЫЦЦА. Гаварыцца не даваць. Зусім не слухаць, катэгарычна адмаўляць, ігнараваць што-н. Хацела, каб на лясьнічаго ішоў вучыцца, а ён гаварыцца ні дае. Не, кажа, і ўсё. Па радзіві хоча. Ён яшчэ ў пятум класі быў, та першо радзіво сам зрабіў. Бабіна Гродз. Ну што ты яму ўталкуяш, ён і гаварыцца не дае. Бабіна Гродз. (СГВ, 584). А ты папробуй уталкуй майму Мішы, як ён нават гаварыцца ні дае. Мілявічы Маст. Кажу: вазьмі другое тапарыско, а ён гаварыцца ні даваў. Упарты такі. Новы Двор Свісл. Тылько начну пра вяселё, а ён с хаты ўцякая, гаварыцца ні дае. Воўпа Ваўк. Наш пратсядацель нікого ні слухая, не дае навэт гаварыцца. У яго нічога ні выпрасіш. Зэльва Зэльв. ГАВАРЫЦЬ. Гаварыць няма чаго. Сапраўды, безумоўна, няма падстаў сумнявацца. Ніцікава цяпер людзі жыць сталі, нейкія замкнёныя ў сабе сталі. Шчэ як у вёсцы, та трохо лепей, а што ў горадзі, то гаварыць няма чаго. Вялікая Бераставіца Бераст. (ДМГ, 208). ГАВАРЭЦ. Меляшоўскі гаварэц. Жарт. Той, хто гаворыць нудна, доўга, расцягваючы фразы. Гэты меляшоўскі гаварэц як пачне гаварыць, нудна слухаць. Волкаўцы Лід. ГАВЕЧКА. Гавечка божая. Няўхв. Той, хто робіць выгляд ціхага, спакойнага, нявіннага чалавека. Вунь пайшла гэта Ганьця, такая ўжэ гавечка божа, ні магу нават узірацца на такіх, ужо сама нявіннасьць, а сама ж анёлак з рожкамі. Амбілеўцы Шчуч. ГАВЁС. Як гавёс прадаўшы спаць. Вельмі моцна. – Спрабуй разбудзі яго, каль ды ён сьпіць як гавёс прадаўшы. – Ні кажы, вось дык людзі могуць. Асіпаўцы Воран. Вар. як авёс (гавёс) прадаўшы. ГАВОРЫЦЬ. Аж гаворыць. Ухв. Вельмі чыстае, прыгожае, прывабнае што-н. Мусі с хвашчом падлогу мыла? Палыскаяцца ўся, аж гаворыць. Бабіна Гродз. На ёй хустка аж гаворыць. Новы Двор Свісл. Ну, Галінка, дзецюкі сягоньня ўсе твае, сукенка на табе аж гаворыць. Маркуні Астр. Аж гаворыць. Берагоўцы Шчуч. ГАГАВІЦУ. Га´гавіцу заткнуць каму. Груб. Прымусіць каго-н. замоўкнуць. Я табе гагавіцу зараз заткну, ні пісняш. Лаша Гродз. (СНМ, 33). Сваю га´гавіцу раскрыць. Груб. Пачаць гаварыць. Ты чо сваю гагавіцу раскрыў, дзярэсса, думаяш, хто цібе баіцца? Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 33). ГАГАЎКУ. Гагаўку дзерці. Гл. дзерці гагаўку. Гагаўку заліць. Гл. заліць гагаўку. Дзерці га´гаўку. Няўхв. Вельмі гучна гаварыць, крычаць, спяваць і пад. Чаго дзярэш гагаўку?! Нічога за табой ні пачуяш. Пагранічны Бераст. Чаго дзярэш гагаўку на ўсё поля?! Заткні сваё паяло, каб ні ваняло! Бабіна Гродз. Чаго ты гагаўку дзярэш? Сьціхні ўжэ! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 23). Я ш да яго ні лезла, а ён гагаўку дзярэ. Мачуліна Ваўк. (ЗНФ, 23). Чаго яна там гагаўку дзярэ? Яе ш дзеці ўжэ даўно ў хату пашлі, а яна крычыць на ўвесь двор. Нізяны Ваўк. (ЗНФ, 23). Заліць га´гаўку. Асудж., груб. Напіцца, быць п'яным. Заліў гагаўку і бэйзая [гаворыць] абы-што. Дубрава Шчуч. Вечна сваю гагаўку залье. І выйдзі ты зь ім куды. Далекія Лід. Даў Бох гаспадара, залье гагаўку, ды нічога ні бачыць, ні пра што ні дбая. Займішча Маст. Перагрызці гагаўку каму. Жорстка, бязлітасна расправіцца з кім-н. Ён за сваё перагрызе гагаўку каму хочаш. Мацвееўцы Ваўк. ГАД. Гад печаны. Груб. Кепскі чалавек. З гэтым гадам печаным не прыміруся ніяк. Жытомля Гродз. На памінках напіўся – і спяваць. Спяваў бы ты на хлеб, гад печаны. Свіцязь Навагр. (БФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяным
10 👁