Як гад выцягнуцца і пад. Няўхв. Высокім (вырасці). Хмайдзюкоў сын выцягнуўся як
гад, а розуму ані на пазногаць. Копаніха Смарг.
ГАДА. З-пад гада яйкі выбера. Ухв. Вельмі хітры, пранырлівы, вёрткі, зухаваты. Дзе
табе зраўняцца, тая дасужа, с-пат гада яйкі выбяра, ты нават носу не сунь. Бастуны
Воран. Маніна дзеўчына ўжо такая хітра, у кожную дзірку ўлезя, с-пат гада яйкі выбяра.
Бярозаўка Лід. Вар. з-пад гадзіны (гадзюкі, гада, жабы, яшчаркі) яйкі (яйка) выбера (выме,
выхапіць, дастане).
ГАДАМ. Гадам у вочы лезці (скакаць, дзы´гаць, кідацца). Няўхв. Нясцерпна,
невыносна дакучаць, назаляць. Во, слова ні дасьць сказаць, гадам у вочы лезя. Ваўкавічы
Навагр. Як завядзецца з мужыком сварыцца, то ўжо цэлы дзень гадам у вочы скача.
Праважа Воран. Зь ім жа ж ні загаворыш, ён табе адразу гадам у вочы скача. Грабяні
Гродз. Да яго акажыся, то заўсёды гадам у вочы скочыць. Задвор'е Зэльв. Ты, хлопяц, не
скачы гадам у вочы старэйшым людзям, ідзі да сваёй купы. Вугальнікі Шчуч. (СГВ, 606).
Я да яго як найлепяй, а ён гадам у вочы дзыгая. Ялоўшчына Гродз. Сама нарабіла дзялоў,
і яшчэ гадам у вочы дзыгая. Сцяпанішкі Маст. Ну што ты гадам у вочы кідаяса! Ты
выслухай міне, што хачу сказаць. Малахавічы Гродз. ● Дзыгаць – скакаць.
ГАДАСЦЬ. Гадасць паршывая. Груб. 1. Кепскі чалавек. Кап табе гэтыя яблыкі
папярок горла сталі, гадасьць ты паршыва! Старына Маст. Я табе, гадасьць паршыва,
мазгі ўстаўлю, каль сваіх ні хватая! Бабіна Гродз. Ну й гадасьць паршывая!.. Робіць, што
ў галаву прыдзе, жджы ад яго дабра... Глядавічы Маст. 2. Выкл. Выказванне адмоўных
адносін да каго-, чаго-н. Ах ты, гадасьць паршывая [пра карову], ізноў у чарот зайшла,
месца табе німа другога! Зенявічы Навагр.
ГАДЗІНА. Шарая гадзі´на. Час на стыку дня і вечара, калі пачынае цямнець;
прыцемак. Шара гадзіна – пад вечар, калі цямнее. Паўлава Сл. Мы на шару гадзіну выйшлі
з дому. Каробчыцы Гродз. (СГВ, 554). Потым ужэ шара гадзіна была. Прыдуць хлопцы.
Лямпы тады керасінавыя былі. Сухая Даліна Гродз. (ДМГ, 204). Нека шара гадзіна была,
кажа, выйду я ўжэ за сваёй патрэбаю, лес там у іх, німа нікого. Алешавічы Маст. У шару
гадзіну ў хатах нічого ні рабілі, атпачывалі, нікаторыя байкі баялі, загадкі адгадвалі, аш
пакуль ні запаляць лямпы. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 263). Памятаю, баба ўсё казкі
нам расказвала ў шарую гадзіну, а тады ўжэ клаліся спаць. Заполле Івац. (ДСК, 251).
Шэрая гадзі´на. 1. Час на стыку дня і вечара, калі пачынае цямнець; прыцемак.
У шэрую гадзіну шыла і вочы папсула. Ністанішкі Смарг. Шэрая гадзіна, калі шшарэя,
яшчэ агню не паляць, а ўжо сцямнея. Завельцы Астр. (СПЗБ-5, 461). 2. Вельмі цяжкае,
гаротнае жыццё. Пра пэўны прамежак часу. Пасьля вайны для ўсіх шэрая гадзіна прыйшла,
бо навэт есьць ні было чаго. Зэльва Зэльв.
ГАДЗІНАЙ. Га´дзінай у вочы лезці. Няўхв. Вельмі моцна назаляць, дакучаць. Што
ты думаяш? Маладзіца гадзінай у вочы лезя. Талькаўцы Ваўк.
ГАДЗІНУ. Бітую гадзі´ну. Працяглы час. Бітую гадзіну трымалі людзей. Казакоўцы
Маст.
Святкаваць шарую гадзіну. Гумар. 1. Ціха сядзець без справы, чакаючы – на
стыку дня і ночы – поўнага наступлення цемнаты, калі запаліцца святло. Сядзяць
упоначы, святкуюць шару гадзіну! Хоць бы гаварылі што. Крывічы Зэльв. (Стэц.-1, 185).
2. Гультайнічаць, нічога не рабіць. От каб мела сілу, то і я не святкавала б шарай гадзіны.
Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 185).
ГАДЗІНЫ. З-пад гадзіны (гадзюкі) яйкі (яйка) выбера (выме, выхапіць, дастане).
Ухв. і няўхв. Вельмі хітры, пранырлівы, вёрткі, зухаваты. Ён мушчына спакойны, а яна так
с-пад гадзіны яйкі выбярыць, усюды даляціць. Падольцы Астр. От ужо гэты Юзюк
даходны, ён с-пад гадзіны яйкі выбера. Лысая Гара Ашм. Наша Стэфа такая адважная,
што с-пад гадзіны яйкі выбера. Гута Дзятл. (СГВ, 592). Гэта такі чалавек, што з-пад
гадзіны яйкі выбяра, ён за сябе пастаіць. Яблынька Дзятл. Мая маці на Ваталя заўша
Дадатковыя словы
задворе
10 👁