заўсёды] кажа, што ён табе с-пат гадзіны яйкі выбяра. А то й дабавіць: «І гадзіна яго
ні ўкусіць». Баравікі Іўеў. (ЗНФ, 37). О, хітрая с-пат гадзіны яйкі выбяра. Малі Астр.
(СПЗБ-5, 305). Яна была дзеўкай на ўсю вёску, с-пад гадзюкі яйкі магла выбраць.
Салтанішкі Воран. Ого, у мяне нявестка! Яна з-пад гадзіны яйкі вымя. Трокенікі Астр.
Яго ні правядзеш, ён з-пад гадзіны яйка выхапіць. Малі Астр. Ён такі шустры, ён табе
з-пад гадзіны яйкі дастане. Пячоўшчына Валож. Ты не глядзі, што малы, а які хітры,
с-пат гадзіны яйкі дастане. Уселюб Навагр. Ведаям мы яго як аблуплянага, ён с-пат
гадзіны яйка дастаня. Дакудава Лід. (ЗНФ, 37). Кажуць пра нашага працьцядацяля людзі,
што ён с-пат гадзіны яйка дастаня. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 37). Вар. з-пад гадзіны
(гадзюкі, гада, жабы, яшчаркі) яйкі (яйка) выбера (выме, выхапіць, дастане).
ГАДЗЮКІ. З-пад гадзюкі яйкі дастане. Ухв. Вельмі хітры, пранырлівы, вёрткі,
зухаваты. І бацькі багатыя, і сын круціцца, грошы зарабляе, з-пад гадзюкі яйкі дастане.
Лаздуны Іўеў. Вар. з-пад гадзіны (гадзюкі, гада, жабы, яшчаркі) яйкі (яйка) выбера (выме,
выхапіць, дастане).
ГАДОЎЛІ. Свае гадоўлі. Свой, тутэйшы. Хлопец – з суседняй вёскі, свае гадоўлі.
Залацеева Зэльв.
ГАДЫ. Га´ды разводзіць. Няўхв. Займацца пустымі размовамі. Німа мне калі з вамі
тут гады разводзіць, па каровы ісьці трэба. Дварэц Дзятл.
Гады´ ў рады бываць, прыходзіць, з'яўляцца. Зрэдку, калі-нікалі. Прыходзіць да яе
гады ў рады, а што даляй будзя, нівядома. Новы Двор Свісл.
ГАЗАМ. Пад газам. У лёгкім стане ап'янення. Нашыя хлопцы с самага раньня былі
пад газам. Каменка Бераст. Прышла сь фермы, а мой ужэ пат газам. Вольна Бар.
ГАЗЕТУ. Газету чытаць. Гумар.-іран. Галадаць. Пра каня, карову. Пайдзі кінь каню
сена, ба ён ужэ паўдня прывязаны газету чытая. Бабіна Гродз. Во пастух!.. Загнаў
каровы на пясок, і яны цэлы дзень газету чыталі. Правыя Масты Маст.
Хоць газету чытай дзе. Незвычайна светла (пераважна на вуліцы). Пра вячэрні ці
начны час. На дварэ хоць газету чытай. Месяц такі яркі, усё відаць. Бабіна Гродз. На
гуліцы хоць газету чытай. Гербелевічы Дзятл.
ГАЗУ. Даць газу. Гумар. Вельмі хутка пабегчы. Гляджу – яблыкі лапушаць.
Я паткроўса і як напёр калом, та як далі газу... Больш ні палезуць. Бабіна Гродз.
І страпянуўся заяц зразу і даў ён газу да атказу. Старчаняты Іўеў. (ДМГ, 234).
ГАЙ. Аж (ажно, толькі) гай шуміць (шумеў). Вельмі добра, лепей быць не можа.
О, робіць, аж гай шуміць. Лазы Ваўк. Ён касіў ажно гай шумеў. Стральцы Маст. Во хлопец
маслае на ровары, толькі гай шуміць. Іўе Іўеў.
Як гай. Рослы, густы, урадлівы. Пра жыта ці інш. збажыну. Дажджэ добро ішлі, та
жыто хоць і на пяску пасеяно, аля як гай. Бабіна Гродз. Ярова збожжа хароша, расьце,
як гай. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-5, 558).
ГАЙДУК. Як Гайдук у Дубінцы спяваць і пад. Асудж. Зусім дрэнна, непрафесійна.
Хай цібе с тваімі сьпевамі, засьпяваў як Гайдук у Дубінцы, хоць уцякай куды. Аколіца Лепі
Воран.
ГАЙКІ. Падкручваць гайкі у галаве каму. Павялічваць патрабаванні да каго-н.,
прымушаць дзейнічаць больш разумна. Як начальнік паткруціў яму гайкі, то ўжо
тыдзянь як ні п'е. Страла Дзятл. Здала свайго на лячэня, то там зь ім гуляць ні будуць,
паткруцяць гайкі ў галаве. Навасяды Ашм. Вар. падкручваць гайкі (клёпкі) у галаве.
ГАЛАВА. Барання галава на плячах у каго. Груб. Хто-н. нездагадлівы,
прастакаваты, бесталковы. Бараня галава ў цябе на плячах, во што я табе скажу! Цяпер
і ты адумаўся. Не, хлопяц: дзяры лыка, пакуль дзярэцца. Навадворцы Ашм. (ЗНФ, 19).
Калі ты нічога лепшага ні мог прыдумаць, дык скажу ў вочы: бараня ў цябе галава на
плячах. Рудзішкі Ашм. (ЗНФ
Дадатковыя словы
апянення, зяўляцца
13 👁