Галава баліць каму. Хто-н. вельмі клапоціцца, хвалюецца, перажывае за што-н. Хадзіла па вёсцы, прасіла, плакала, кап скасілі. А каму галава баліць? Янаполь Воран. (ДМГ, 151). Яму і галава не баліць па дзяцёх. Ён знайшоў сабе другую і жыве. А ты тут круці галаву адна. Заборцы Астр. Галава варыць у каго, чыя. Ухв. Хто-н. кемлівы, здагадлівы, здольны вырашыць складаныя пытанні. О, у яго галава варыць: што хоч напіша. Крывічы Зэльв. (СНМЗ, 23). Раз галава варыць – вывучыцца на каго захоча. Шусцікі Ваўк. (Стэц.-2, 249). Голавы вараць, так вывучацца на велькіх людзей. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 23). Ці ш у яго галава варыць рабіць на гэнай рабоце? Яму толькі з віламі гной кідаць. Заборцы Астр. Галава гарохавая. Няўхв. Бесталковы, неразумны чалавек. Эх ты, галава гарохавая! Спачатку трэба падумаць, чым што рабіць. Алекшыцы Бераст. Галава гуза знойдзе. Няўхв. Чые-н. неразумныя, неабачлівыя паводзіны наклічуць на каго-н. непрыемнасці. Біў ён, адбарабанілі яго: галава гуза знойдзя. Грыўда Івац. (ДСК, 16). Галава дубовая. Няўхв. Неразумны, някемлівы чалавек. От галава дубовая! Ні магла дагадацца... Табе як пальцам ні пакажаш, та сама ні зможаш. Бабіна Гродз. А ён дзьверы атчыняя: «Так-так, матка, павучы, кап цябе зямля сырая, кап разумная ты і добрая была, на дабро накіравала, гультаіна ты, завала. Звадзіцелька ты, сава, дубавая галава». Эйтуны Лід. (ДМГ, 232). Галава занята ў каго чым, кім. Хто-н. увесь у клопатах, у думках пра каго-, пра што-н. У Мірка нашага галава занята дзяўкамі, ні пра што другоя ні хоча думаць. Масюны Воран. Галава зварыла ў каго. Няўхв. Хто-н. дадумаўся да чаго-н. неразумнга, неабачлівага, непажаданага. А то ў яго галава зварыла закрыць люшку жар ні выгарнуўшы – напусьціў поўну хату дыму. Бабіна Гродз. А то галава зварыла ў туфяльках па таком марозі ісьці!.. Гэта ш можно канца дайсьці, пальцы паадмарозіць! Бабіна Гродз. От галава зварыла: у печ паставіў боты сушыць! Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-2, 249). Галава зварыла – днём, кінуўшы работу, ісці ў грыбы! Каб яны залатыя былі – не пайшла б. Пасуцічы Ваўк. (Стэц.-2, 249). Галава з дзічкі ў каго. Асудж. Хто-н. неразумны, бесталковы. Ні зьвязвайся ты зь ім, у яго ж галава зь дзічкі. Навасёлкі Гродз. Галава з мякіны чыя, у каго Няўхв. Хто-н. нездагадлівы, няўважлівы, прастакаваты. Галава твая зь мякіны, тут німа чаго панімаць. Кайшоўка Карэл. (ЗНФ, 23). Ну, німа цярпення! Кажу ш табе: во так рабі! А ты чорт зная як робіш. Што, у цібе галава зь мякіны? Сямашкі Лід. (ЗНФ, 23). Галава і два вухі. Няўхв. Нездагадлівы, прастакаваты чалавек. От, галава і два вухі! Абдурыць цібе хто хоча. Бабіна Гродз. Што ты яму гаворыш – галава і два вухі, да яго ні дойдзя. Замасцяны Шчуч. Галава кругам ходзіць у каго. Хто-н. траціць здольнасць нармальна, спакойна разважаць (ад шматлікіх клопатаў, перажыванняў). Ат тваіх хімераў галава кругам ходзіць, ты сам ні ведаяш, чаго хочаш. Лаша Гродз. (СНМ, 155). Галава мякінай набіта ў каго. Няўхв. Хто-н. нездагадлівы, прастакаваты. Нічога ты не разумеяш, галава ў цябе мусі мякінай набіта. Задварані Свісл. Галава на плячах у каго. Хто-н. жывы, не мёртвы. Я яму тады і сказаў: цякай, пакуль галава на плячах, а то дастанеш. Грандзічы Гродз. (СНМ-2, 256). Галава не адно на вошы ў каго. Ухв. Хто-н. разумны, кемлівы, знаходлівы. Маладзец, хутка прыдумаў! Галава ў цібе, аказваяцца, ні адно на вошы! Стокі Свісл. Вар. галава не на вошы (не для вашэй, не адно на вошы). Галава не варыць у каго. Асудж. Хто-н. някемлівы, нездагадлівы, няздольны вырашыць складаныя пытанні. Як галава ні варыць, та кідай вучыцца, ідзі на работу. Лэйгабалі Гродз. (СНМ-2, 34). Галава ягоная сусем нічога не варыць. Хадзявічы Сл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁