Галава не выносіць (не зносіць) чыя чаго. Хто-н. моцна перажывае, непакоіцца, хвалюецца з-за чаго-н. Мая галава не выносіць гэтаго вашаго шуму, ідзеця лепяй на двор. Струбніца, Маст. (ЗНФ, 24). I тоя трэба зрабіць, і гэта, проста галава не вынося. Градаўшчына Астр. (ЗНФ, 24). Пярастань раўці! Галава ўжэ мая ні зносіць твайго крыку. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 24). Галава не для вашэй у каго. Ухв. Хто-н. разумны, кемлівы, знаходлівы. О, у вашага Тонюся галава ні для вашэй, не. Яму кап дзе дырэктарам якім прыстроіцца. Асіпаўцы Воран. Вар. галава не на вошы (не для вашэй, не адно на вошы). Галава не капу´е ў каго. Зневаж. Хто-н. неразумны, някемлівы. Што, у це галава ні капуіць? Першы рас адзеньне мыіш? Палажыла чорнае на белае. Глядзі, што ўжо закрасілася. Косцевічы Астр. Хоць бы ён, здэцца, дзесяць класаў кончыў, бо далей вучыцца, пэўна, ня пойдзе, галава не капуе! Вішнева Смарг. Як галава ні капуя, та яму і сілай ні ўдаўбеш. Парэчча Гродз. (СНМ, 66). Вар. галава не капуе (мазгі не капуюць). ● Капаваць – параўн. польск. kapować 'кеміць, цяміць, кумекаць'. Галава не на вошы ў каго. Ухв. Хто-н. разумны, кемлівы, знаходлівы. У цібе, бачу, галава ні на вошы, саабражаяш. Бабіна Гродз. – Мало хто да такого дадумаўса п, ні натто гэта просто. – Канешне, у яго галава ні на вошы. Старына Маст. У яго галава ні на вошы, ён усё ведая, што ні папытайся. Пеляса Воран. О, у яго галава ні на вошы, у нісьцітуці вучыцца. Марцінаўцы Маст. Такое можа выдумаць, што і стары не здагадаецца. Абхітрыць каго хочаш, у яго галава ні на вошы. Алекшыцы Бераст. Аня ўсяго даб'ецца, усё зробіць, у яе галава ні на вошы. Машталеры Маст. (ЗНФ, 24). Пэўно, ні на вошы ў Гэлі галава, калі, пражыўшы ўжэ трыццаць гадоў, паступіла вучыцца. Мачуліна Ваўк. (ЗНФ, 24). Вар. галава не на вошы (не для вашэй, не адно на вошы). Галава ногі ногі галава. Вельмі рухавы, хуткі, энергічны. Во, гэта ўнучак мой такі ўжо, зусім ні слухаяцца, ні спраўляюся зь ім. Галава ногі ногі галава. Забалаць Воран. Галава пухне ў каго. Хто-н. хвалюецца, турбуецца ад шматлікіх і цяжкіх думак. Галава пухня. Купіск Навагр. (ЖНС, 108). Галава пэнкая ў каго. Хто-н. адчувае стомленасць (ад надакучлівай гаворкі, шуму і інш.). Даволі боміць ужэ, галава пэнкая ад цябе. Свіслач Гродз. (СНМ, 21). Характар у яго дурны, як пачне жвякаць, та галава пэнкая ад усяго гэтаго. Дарашэвічы Гродз. (СНМ, 51). Галава распухла ў каго ад каго. Няўхв. Каму-н. стала невыносна ад чыёй-н. непажданай прысутнасці, ад чыіх-н. надакучлівых размоў. Ідзі ты, хлопяц, ужэ дахаты. Цэлы вечар тарабаніш як у пустую бочку, у міне ат цібе ўжэ галава распухла. Вялікія Азёркі Маст. Галава садовая. Дакор. Нездагадлівы, няўважлівы, рассеяны чалавек. Ай галава садовая!.. Я ш не так зрабіла... Лушчыкі Воран. Галава саломаю набіта ў каго. Хто-н. нерзумны. Што ты думала ад яе пачуць добраё, у яе ш галава саломаю набіта. Салтанішкі Воран. Галава скапавала (скапіравала) чыя. Хто-н. дадумаўся да чаго-н. Як гэта яе галава скапавала, кап паехаць так далёка на работу і аставіць на маці малоя дзіця. Вігушкі Іўеў. (СГВ, 433). Хоць малы, а галава скапіравала, што сказаць, баба аш прысела. Глядавічы Маст. Галава слабая ў каго. Няўхв. Хто-н. бесталковы, нездагадлівы, прастакаваты. Некі аболтус, яму нічого ні ўталкуяш, галава слабая. Каўпакі Гродз. (СНМ-2, 6). Аддалі яго ўчыцца, але галава, відаць, слабая, нічого з яго ні будзя. Шэмбелеўцы Гродз. (СНМ-2, 10). Галава толькі на вошы ў каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, някемлівы, незнаходлівы. От, у цябе галава толькі на вошы, такую простую штуку і ня можыш паняць. Трокенікі Астр. У міне галава ўжэ толькі на вошы. Што ш, старая, слабая на голаў стала. Бабіна Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца
11 👁