Галава трашчыць у каго. Хто-н. траціць здольнасць нармальна, спакойна разважаць
(ад мноства спраў, клопатаў, перажыванняў і пад.). У міне ўжэ галава трашчыць ат усяго
гэтага, сама ні знаю, што мне ціпер рабіць і дзе мне пайсьці. Васілевічы Гродз. У міне
столькі работы назбіралася, што галава трашчыць. Муравана Бераст. У мяне ўжо галава
трашчыць ат гэтай работы. Граўжышкі Ашм. Так многа ў мяне заўжды работы, што
аж галава трашчыць. Малыя Эйсманты Бераст. (СГВ, 584).
Галава хамута просіць у каго. Хто-н. падрос, пасталеў, гатовы да сапраўднай
фізічнай працы. Юзік Галькоў чысто булаваты які: у яго галава хамута просіць, а розуму
ні на грош. Жомайдзі Лід. (СРЛГ, 18).
Галава цялячая. Няўхв. Нездагадлівы, няўважлівы, рассеяны чалавек. От галава
цяляча! І як гэта я забыўса, што сёньня сабраня. Агрызкі Маст.
Галава як сявенька ў каго. Хто-н. хутка забывае што-н., у каго-н. доўга не
трымаецца ў памяці што-н. У мяне сёньня галава як сявенка, усё забываюса. Марцінаўцы
Маст. У цябе галава як сявенька, ні помніш нават дзе што кладзеш. Касцяні Сл. Як ён
пойдзе ў школу? У яго галава як сявенька, усё адразу забывае. Марачы Зэльв.
Галава як цэбар у каго. 1. Хто-н. адчувае галавакружэнне (ад стомленасці і пад.).
Сёньня я вельмі стамілася. У мяне галава як цэбар. Масты Маст. 2. Хто-н. траціць
здольнасць нармальна, спакойна разважаць (ад мноства спраў, перажыванняў і пад.).
У мяне сёня галава, як цэбар, ні знаю, што рабіць. Забагонне Зэльв. Ат усялякіх мысляў у
міне дзісь галава як цэбар. Шашкі Воран.
Галава як шаснастка ў каго. Хто-н. адчувае галавакружэнне (ад стомленасці,
хваробы і пад.). Нешта я захварэла, галава як шаснастка. Ёдзічы Бераст. ● Шаснастка –
пасудзіна, зробленая з драўляных клёпак з адной ручкай для вымярэння збожжа, бульбы
і пад. (змяшчала або тры, або паўтара пуда).
Завярні-галава. Няўхв. Легкадумны, несур'ёзны, бесталковы чалавек. А ён некі
завярні-галава: сёдня – адно, узоўтра – другоё. Бабіна Гродз. Твая Соня завярні-галава,
вядома ж маладосьць яшчэ. Бабіна Гродз. (СГВ, 589). Куды ты прэся, завярні-галава! Ні
бачыш, што тут лужа! Ігнаткаўцы Лід.
Занясі-галава. Чалавек, які не сядзіць на адным месцы, бадзяецца па свеце, часта
мяняе месца жыхарства. Гэты занясі-галава дзе толькі не пабываў, цяпер, кажуць, недзе
аж у Іркуцку. Апіта Іўеў. Вар. занясі (знясі)-галава.
Звярні-галава. Вельмі хуткі, энергічны, рухавы чалавек. Што за дзіця – зьвярні
галава, ані мінуткі ні пасядзіць спакойно. Монькавічы Маст.
Ззарві-галава. Няўхв. Свавольнік, гарэза, залішне актыўны чалавек. Гэто ні хлопяц,
а некі ззарві-галава, усюды яго поўно, усюды ўлезя. Свіслач Гродз. (СНМ, 60). Вар. сарві
(ззарві)-галава.
Зламі-галава. Залішне вёрткі, спрытны, жвавы чалавек. Ну, гэты Клімянок – зламі-
галава, а не дзіця, як алектравенік. Вішнева Смарг. Глядзі, зламі-галава! Лётаяш на
гэтум матацыклі... Да дабра гэта ні давядзе, а мацяры гора будзя. Вензавец Дзятл. Ні
Ігар, а зламі-галава. Малая Бераставіца Бераст.
Знясі-галава. Чалавек, які не сядзіць на адным месцы, бадзяецца па свеце, часта
мяняе месца жыхарства. Гэта ж ён жыве недзе далёка ад Іўя, зьнясі галава. Іўе Іўеў.
Вар. занясі (знясі)-галава.
Каму галава каму нага. 1. Неаднолькава, нераўнамерна (падзяліць, атрымаць). Ат
тых заку´паў папала каму галава каму нага, аля ш шчытаяцца падаркі. Падазёркі Гродз.
Падзялілі зямлю так, што каму галава каму нага. Востухава Карэл. 2. Абы-як, неакуратна,
збольшага (зрабіць што-н.). На такія купіны жураўлінаў надышла! А нідалёко людзі
галасуюць, таксамо ягадаў шукаюць. Та я натто сьпяшаласа, пазьбірала каму галава
каму нага. Бабіна Гродз. Не старайся так, падбяры сучкі збольшага, каму галава каму
Дадатковыя словы
несурёзны
16 👁