нага. Балотца Навагр. Прапалола грады дык прапалола!.. Каму галава каму нага. А ўжо
замуш сабралася дзеўка. Зенявічы Навагр.
Капусцяна галава. Няўхв. Неразумны, някемлівы чалавек. Капусьцяна галава...
Забыўса, што ў матулі дзень ражджэня. Пагранічны Бераст.
Куды галава нясе бегчы, уцякаць. У розныя бакі, не выбіраючы напрамку. Як
аўтобус пусьцілі першы рас, людзі папалохаліся, уцякалі куды галава нясе. Бярозаўка Лід.
Не галава а Дом Саветаў. Ухв. Хто-н. вельмі разумны, дасведчаны. У нашага Міхася
ні галава а Дом Саветаў, ён усё на свеці ведая. Зэльва Зэльв. Ды ў яго не галава а Дом
Саветаў. Лаша Гродз. (ППФВ, 25).
Сабачая галава. Зневаж. Кепскі чалавек. От дзе сабача галава! Так і глядзіць, каб
дзе якую гадасьць зрабіць. Бабіна Гродз. Сабача галава твая, ты што гэта робіш, як
табе ні брытко. Тужаўляны Гродз. (СНМ, 124).
Сарві-галава. Няўхв. Свавольнік, гарэза, залішне актыўны чалавек. Не хлопец, а
сарві-галава. Каўшы Маст. Вар. сарві (ззарві)-галава.
Шукае галава гуза. Няўхв. Хто-н. сваімі паводзінамі напрошваецца на непрыемнасці.
Шукае галава гуза. Гуменікі Сл. (ППФВ, 72; МСГВ, 616). Шукае галава гуза, то заўсёды
знойдзе. Аздобічы Шчуч. Вар. шукае галава (лэб) гуза.
ГАЛАВАХ. У галавах. Ва ўзгалоўі. Палажы сукенку ў галавах, то хутчэй накладзеш
уранку. Загор'е Карэл. (СГВ, 497).
ГАЛАВЕ. Завярнула ў галаве. Хто-н. адчуў галавакружэнне. Ад тваей гарэлкі мне
адразу завярнула ў галаве. Кронькі Шчуч. (МСГВ, 116).
Закруціла ў галаве каму. Няўхв. Хто-н. раптоўна прыняў неабдуманае, беспадстаўнае
рашэнне. Нешта ёй закруціла ў галаве, прадала матчыну хату, а цяпер у людзей прытулку
шукая. Касцянева Шчуч. (СГВ, 590).
Закруцілася ў галаве. Раптоўна ўзнікла рашэнне, думка. Пачакай, пачакай, во нешта
закруцілася ў галаве, мо зараз і прыдумаем што-нібуць. Сурынка Сл.
Заюры´ць (заюры´цца) у галаве ў каго. Няўхв. У каго-н. раптоўна ўзнікне жаданне
зрабіць што-н. У яго як заюрыць у галаве, то ні пірапрэш, мусіць свайго дапяць. Косцевічы
Астр. Ужо заюрылася ў галаве, ужо паляцеў на танцы. Горшавічы Астр.
Кру´ціцца ў галаве. Узнікае, знаходзіцца ў свядомасці, у думках. Во, круціца ў галаве,
і ні ўспомню, дзе палажыла свае часы. Навасяды Ашм.
На галаве чыёй. У абавязках каго-н., на чыёй-н. адказнасці. Кап хоць трохі падумаў,
што трэба зрабіць, а то ўсё на маёй галаве. Бабіна Гродз. На маёй галаве жывіна.
Парэчча Гродз. (СПЗБ-1, 406).
На галаве стаяць (станавіцца). Няўхв. Сваволіць, дурэць, рабіць што захочацца.
Звычайна пра дзяцей. Гэта трэ так вучыцелькі ні слухаць... На галаве стаіць чарцяня!..
Эйтуны Лід. Я ўжэ знадворку пачула, што тут на галаве стаіш. Монькавічы Маст.
Бацькоў ў хаці няма, дык дзеці на галаве стаяць. Вярэйкі Ваўк. Як матка ў хаці, то яны
спакойныя, а як адны, то на галаве становяцца. Уселюб Навагр. Вар. на галаве (на
галовах, на голавах) стаяць (станавіцца, хадзіць, скакаць).
На галаве хадзіць. Няўхв. Сваволіць, дурэць, рабіць што захочацца. Звычайна пра
дзяцей. Заходжу я у хату, а мае дзеці не сьпяць, а на галаве ходзяць. Сваротва Бар. Ты
толькі і ведаяш, што на галаве хадзіць. Сакольнікі Свісл. Што ты цэлы дзень на галаве
ходзіш?!. Надаело, глядзець брытко! Доўгая Шчуч. Мінуты ні пасядзіць ціха, на галаве
ходзіць. Лушчыкі Воран. Сымон цэлы вечар хадзіў на галаве. Багудзенка Навагр. Вар. на
галаве (на галовах, на голавах) стаяць (станавіцца, хадзіць, скакаць).
Не клёпіць у галаве ў каго. Няўхв. Хто-н. неразмны, нездагадлівы, неспрактыкаваны.
Ні клёпіць у галаве ў малодшаго сына. За што ні возьмяцца – усё ні выходзіць, усё заваліць.
Краглі Дзятл
Дадатковыя словы
загоре
14 👁