Не ў галаве каму. Няўхв. Не цікавіць, не кранае, не хвалюе што-н. каго-н. Я цэлымі
днямі тут кручуса, вымяркоўваю, як пражыць, чым дзіцей накарміць, а яму ні ў галаве.
Толькі й думая, каб заліць морду. Бабіна Гродз. Мне ні ў галаве твая справа. Шчорсы
Навагр. (МСГВ, 107).
Не ўкладваецца ў галаве каму. Нельга пагадзіцца, зразумець, усвядоміць каму-н.
Мне не ўкладваецца ў галаве, як так можна зрабіць. Дубрава Шчуч.
Па галаве артрымаць і пад. Пакаранне, наганяй (атрымаць). Касіць за сваю мяжу на
чужым. Барані Бог, каб паспрабаваў даўней хто закасіць, па галаве б палучыў. Чэхі Астр.
(МСГВ, 174).
Прыбіць сабе ў галаве. Цвёрда запомніць. Як ты хочаш, аля доўжан прыбіць гэта
сабе ў галаве, кап ні было ніякіх распросаў. Студзянец Ваўк.
Скакаць на галаве. Няўхв. Сваволіць, дурэць, рабіць што захочацца. Звычайна пра
дзяцей. Па-вашаму, няхай скачуць на галаве, няхай ломяць крэслы, бо гэта дзеці?
Жорнаўка Ваўк. Вар. на галаве (на галовах, на голавах) стаяць (станавіцца, хадзіць,
скакаць).
Сцячы галаве крычаць. Вельмі моцна. Як глянула на гуліцу, а там мо сотня тангаў
ідзе, дак у міне ўсё ў грудзях і заляскацело. А мая Даня гэдак перапалохалася, што крычала
сьцячы галаве. Муляры Дзятл. (СБНФ, 133). Вар. сцячы галаве (галавы).
У галаве. 1. чаго. Спераду, на чале чаго-н. Я паехаў у галаве абвозу, наперадзі, а
бацько ззаду. Каралін Зэльв. (МСГВ, 7). 2. каму што, каму хто. Цікавіць каго-н. што-,
хто-н., з'яўляецца прадметам чыіх-н. клопатаў. Ні слухай яго: вецяр гэты ўсё ні так
робіць, як трэба: то з таею, то з гэтаю круціцца. Падло, вецяр гэты, адно ў галаве
дзяўке, а жаніцца німа! Старое Сяло Зэльв. (СРЛГ, 23).
У галаве адной кляпкі не хапае ў каго. Няўхв. Хто-н. дурнаваты, неразумны,
бесталковы. Што ш ты нарабіў, напэўна ў цібе адной кляпкі ў галаве не хапае. Казляны
Воран. Нічога не зробіш, як не хапае ў галаве адной кляпкі. Забалаць Воран. А я даўно
знаю, што ў цябе ў галаве адной кляпкі не хапае. Апонаўцы Воран. У Мацея ў галаве адной
кляпкі не хапае, зусім дурны стаў. Дварчаны Воран.
У галаве вецер ходзіць у каго. Няўхв. Хто-н. вельмі легкадумны, несур'ёзны. Зусім
пусты чалавек, а нічого ў яго галаве німа, толькі вецер ходзіць. Дарашэвічы Гродз.
(СНМ-2, 189).
У галаве круціцца а на язык не пападае. Цяжка ўспамінаецца, узнаўляецца ў
памяці. Ну ні магу я ўспомніць, як яго завуць! Добра ж знала, у галаве круціцца а на язык
ні пападая. Стокі Свісл.
У галаве пуста як у збане ў каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, бесталковы. Навучы ты
гэтага нідачэгу, калі ў галаве ў яго пуста як у збане. Канюхі Гродз.
У галаве чыёй што ў дурнога ў торбе. У каго-н. блытанасць, непарадак у
разважаннях. Вася, трэба крыху думаць, бо ў тваёй галаве што ў дурнога ў торбе.
Курылавічы Маст.
ГАЛАВЕШКУ. Дурыць галавешку каму. Няўхв. Надакучаць каму-н. дробязнымі
размовамі, чапляцца да каго-н. Тэкля як пачне дурыць галавешку, дык ні ведаяш, дзе
падзецца. Пасека Дварчаны Воран.
Заліць галавешку. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Што за чалавек,
залье галавешку і ходзіць як ачмурэлы. Асіпаўцы Воран.
ГАЛАВОЙ. Галавой навярнуць. Загінуць. Я адышлася, ні падышла, хоць вы там
галавою навярнеце шчэ з гэтаю рыбаю. Красны Лес Навагр. (ХБД, 207).
Галавой налажыць (налажыцца). Загінуць, прапасці. Нехта закруціў куклу ў жыця,
мусіць, нешта заваражыў, кап ты галавой налажыў. Куклу не выжыналі! Жылі Іўеў
Дадатковыя словы
зяўляецца, несурёзны, пяным
13 👁