СПЗБ-2, 561). Уся сям'я іх рассыпалася: бацько ўцёк ад іх даўно, маці ў вайну галавою налажылася, а дзеці – хто дзе... Рыбалы Свісл. За дурной галавой. Не падумаўшы, не разабраўшыся як след. Каб гэта ж не за дурною галавою, хіба я прадавала б тых свіней без пары? Дзярэчын Зэльв. (Стэц.-1, 184). З галавой з'есці каго. Няўхв. Замучыць прыдзіркамі, абвінавачваннямі, нападкамі, ганеннем. Як ён ім ні аддасьць паперы, яны яго з галавой зьядуць. Цецяроўка Бераст. З галавой накрыцца. Прапасці, не быць аддадзеным каму-н., вернутым назад. Гэтыя… з рыбнадзору забралі маю сетку, казалі, як заплачу штраф, та вернуць, ажно не, з галавой накрылася. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 35). Я ўжэ думаў, што мая дзісятка з галавой накрыяцца, а ўчора Марыля ўрэшця аддала доўх. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 35). Яму як дасі што-кольвяк, то з галавой накрыяцца. Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 35). З галавой не дру´жыць. Асудж. Дурны, неразумны. Нешто гаворыш абы-што. Хіба з галавою ні дружыш? Гурнофель Шчуч. Ці ты з глузду з'ехаў ці з галавою ні дружыш?.. Дварчаны Шчуч. А што ад яго лепшага чакаць, ён ж з галавой ні дружыць. Алекшыцы Бераст. Ты што, з галавой ні дружыш?! Чаго цібе халера панясе на тую Ляшчанку?! Там цібе злупяць як качку, і будзяш калекам усё жыцё. Табе ў Амбіляўцах клуп малы ці чаго табе брак?! Амбілеўцы Шчуч. Не звязвайся ты зь ім. Зараз падыме палку і дасьць па плячах. Ён жа з галавой не дружа, што хочаш, можа вытварыць. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 61). Гэты хлопец і праўда з галавой не дружыць. Рыбакі Дзятл. З галавой не ўсё ў парадку ў каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, дураваты. Знайшла каго слухаць, у яго з галавой не ўсё ў парадку. Алекшыцы Бераст. Капаваць галавой. Думаць, разумець, цяміць. Капаваць трэбо галавой, мазгамі, а ні нагамі. Гібулічы Гродз. (СНМ, 66). ГАЛАВУ. Адурыць галаву каму. Няўхв. Надакучыць каму-н. дробязнымі, пустымі размовамі. Як ты мне за цэлы дзень адурыў галаву, кап скарэй маці прыехала ды забрала. Шылавічы Сл. Раскол гэты, чалавеку адурыў галаву, рады з ім німа. Коматава Гродз. (СНМ, 121). Адурыць галаву. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 12). Вар. адурыць галаву (голаву). Баламуціць галаву каму. Няўхв. Гаварыць абы-што, уводзіць у зман каго-н. Ён нічога цікавага не скажа, толькі баламуціць галаву. Рыбакі Шчуч. (ППФВ, 7). Браць у галаву. Моцна хвалявацца, непакоіцца, перажываць. Нічога дрэннага не адбудзецца, нават не бяры ў галаву. Моцевічы Лід. А ён усё ў галаву браў, возьме таго ўнучка малого, у галоўку цалуе – бацько малады пагіп. Восава Навагр. (ХБД, 206). Вар. браць у галаву (у голаву, у голаў). Галаву заварочваць. 1. Адварочвацца ад каго-н., не жадаць мець справу з кім-н. Бачыш, як трэбало дзіцей няньчыць, та і ты патрэмна была, а ціпер галовы заварочваюць, натто ты ім здаласа. Старына Маст. 2. Паводзіць сябе ганарыста, фанабэрыста. Ты тут натто галаву ні заварочвай, ні такая ты ўжэ й красавіца. Старына Маст. 3. чым. Абцяжарваць сябе думкамі, клопатамі пра што-н. Нашто табе галаву заварочваць гэтым дзеравам. Вун Генюсь Рыжы з досак хату зрабіў і жыве сабе. Парэчча Гродз. Вар. галаву (голаў) заварочваць. Галаву задраўшы хадзіць. Няўхв. Ганарліва, важна, фанабэрыста. Ходзіш галаву задраўшы, нікога не заўважаяш. Пеляса Воран. Прайшла галаву задраўшы, нават не паздаровалася. Кямелішкі Астр. Галаву злажыць. Гл. злажыць галаву. Галаву зламаць. Гл. зламаць галаву. Галаву муціць. Гл. муціць галаву. Галаву падвярнуць. Няўхв. Загінуць, прапасці. Піў датуль, пакуль галаву ня падвярнуў. Купіск Навагр. (ЖНС,108). Галаву прытуліць. Гл. прытуліць галаву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, зехаў, сямя
11 👁