Галаву скруціць. Гл. скруціць галаву.
Галаву ў зарэз аддаць. З поўнай адказнасцю паручыцца за што-н. Магу галаву ў зарэс
аддаць, што гэта ён курэй пакраў. Балотнікі Шчуч. Галаву ў зарэз аддаю, калі не так
будзе, як я гавару. Рыскі Шчуч.
Даваць галаву на адрэз. З поўнай адказнасцю паручыцца за што-н. Даю галаву на
адрэз – гэта быў ён. Агароднікі Дзятл. Вар. даваць галаву (голаў) на адрэз.
Даваць галаву на калодку. Браць на сябе поўную адказнасць за што-н. Даю галаву
на калотку, што Пятруковы гэта зрабілі. Нача Воран. (ЗНФ, 25). Вар. даваць галаву
(голаў) на калодку.
Даваць галаву сцяць. Браць на сябе поўную адказнасць за што-н. Даваў галаву
сьцяць, што ні махлюя, а яно вот як вышла. Вярэйкі Ваўк. (ЗНФ, 25).
Дурбаць галаву каму. Няўхв. Надакучаць дробязнымі, пустымі размовамі. Што ты
мне дурбаеш галаву?! Парэчча Гродз. (СПЗБ-2, 107).
Дурыць галаву каму. Няўхв. 1. Надакучаць дробязнымі, пустымі размовамі. А яна мне
галаву дурыць. Паляцкішкі Воран. (СПЗБ-2, 108). Адыдзі, кажу, ні дуры галавы! Бабіна
Гродз. Узаўтро будзямо аб гэтым гаварыць, а ціпер ідзі спаць, ні дуры галавы. Гарны
Гродз. (СНМ, 149). Ня дуры ты мае галавы, няма часу мне с табой валэндацца. Райца
Карэл. 2. Непакоіць каго-н. з-за дробязей. Не дуры мне галавы тваімі курамі, сама ідзі
закрый. Кусенцы Свісл. А ні дуры галаву, то вары, то зноў ні вары. Кукалкі Ваўк. Не дуры
ты мне галавы са сваімі жэрткамі. Ігнатаўцы Лід. Не дуры галавы. Пракопавічы Гродз.
(СНМ, 188). Не дурыць галавы. Цярэшкі Ваўк. (МСГВ, 601). Вар. дурыць галаву (голаву,
голаў).
Дуць у галаву каму. Пераконваць, схіляць каго-н. да чаго-н. Яна яму дуе ў галаву, кап
ні хадзіў на работу. Быстрыца Астр. (СПЗБ -2, 109).
Заварочваць галаву каму. Няўхв. 1. Знарок уводзіць у зман, падманваць каго-н. Ні
заварочвай ты мне галавы, я сяраўно ні веру табе. Дуляўшчына Маст. (ЗНФ, 30).
2. Выклікаць у каго-н. пачуццё кахання, сімпатыі; прывабліваць каго-н. Жаніўся п ужэ, а
толькі заварочваяш дзеўкам галовы. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 30). Вар. заварочваць галаву
(голаў).
За галаву хапацца. Не ведаць, што рабіць ад уражанняў, разгубленасці, адчаю. Поп
за вянчанне загнуў, ведаяця, такую цану, што я за галаву хапіўся. Казловічы Сл. (БД, 210).
Задурыць галаву каму. Няўхв. Прывабіць каго-н., прымусіць пакахаць сябе. Дзе ён
толькі ня быў, дзе ні рабіў, а цяпер прыцягнуўся сюды, ды задурыў галаву такой добрай
дзяўчыня. Купіск Навагр. (НС-ць, 46).
Закруціць галаву каму. Няўхв. Выклікаць у каго-н. пачуццё кахання, сімпатыі;
прывабіць каго-н. Закруціў дзеўцы галаву сваімі любосьцямі яе любінькі, то і ні знаць, што
будзя. Уша Карэл. (СГВ, 243). Вар. закруціць галаву (голаў).
Занясі галаву. Далёка. Ну й у гэтым годзя далі соткі бульбу садзіць – занясі галаву,
аж у Бернішках. Навасяды Ашм.
Звесіць галаву. Засумаваць, замаркоціцца. Прыходзь да нас увечары, што ты зьвесіў
галаву? Купіск Навагр. (СГВ, 591).
Звінуць галаву. Патраціць многа сіл, часу, цярпення (шукаючы што-н., каго-н.).
Хацела каршпеты [шкарпэткі] вязаць, аля дзеці зацягнулі недзя мае прутке. Зьвінула
галаву і ні нашла тых пруткоў. Старына Маст. Вар. звінуць галаву (голаў).
Злажыць галаву. Прапасці, загінуць. А той афіцэр даўно ўжо злажыў галаву.
Талочкі Воран. Кепска без гаспадара. Галаву злажыў у Нямеччыне. Засецце Дзятл.
(ДМГ, 76).
Зламаць галаву. Скалечыцца, загінуць. Як будзе так шалёна лятаць на матоцыку,
то некалі зламае галаву. Заборцы Астр. Які цямяр, можна галаву зламаць у гэтым
калідоры. Азяраны Дзятл. (ЖС
13 👁