Знайсці на галаву гуза. Паводзячы сябе неразумна, неабачліва, небяспечна, трапіць у непрыемную сітуацыю. Такі нашоў на галаву гуза. Колькі разоў казала – канчай піць, бо дапесса. А ціпер во міліца забрала. Парэчча Гродз. Зняць галаву каму. Сурова расправіцца з кім-н. Здыму галаву! Паляцкішкі Воран. (СПЗБ-2, 323). Круціць галаву каму. Выклікаць у каго-н. пачуццё кахання, сімпатыі; прывабліваць каго-н. Ці ваша Лена яшчэ доўга будзя круціць галаву нашаму хлопцу? Няхай бы ўжо вяселя гулялі. Уша Карэл. (СГВ, 596). Я ш, можа, нічога была. Круціла трохі хлопцам галаву. Гнезна Ваўк. (ДМГ, 18). Ламаць галаву над чым. Напружана думаць над вырашэннем якога-н. пытання. Ламала Тацьцяна галаву, як ёй у горад даехаць. Баяры Шчуч. Лепш бы дроў нарубаў, а то ламаеш галаву над гэтым красвордам. Крупава Лід. Ламай галаву, што заўтра варыць. Ігнатаўцы Лід. Сёньня цэлы дзень ламаў галаву над сачыненьням. Вераскава Навагр. Там пакуль да ладу дойдзяш, та галаву зламаяш. Баброўня Гродз. (СНМ-2, 119). Вар. ламаць (круціць) галаву (голаў). Мець галаву на плячах. Ухв. Быць кемлівым, разумным, знаходлівым. Маіш галаву на плячах, то учыся, покуль ішчэ ёсь за кім. Заборцы Астр. У дваццаць гадоў пара і галаву мець на плячах, а ні гарбус. Кямелішкі Астр. (СРЛГ, 13). Мела галаву, та й вывучыласа на дохтара. Бабіна Гродз. Муціць галаву каму. Няўхв. Уводзіць у зман каго-н., збіваць з толку. Штосьці ты не тое гаворыш, хіба муціш галаву нам сваімі брэхнамі. Шастакі Шчуч. Ты нам праўду гавары, а то галаву муціш. Шастакі Шчуч. Набраць у галаву. Моцна перажываць, надумаўшы, цвёрда ўнушыўшы сабе што-н., пераканаўшы сябе ў чым-н. Набрала ў галаву, што яна вінавата, та мо зь месяц места сабе ні знаходзіла. Бабіна Гродз. Што ты звесіў сваю клюку, мусі, у галаву нечаго набраў? Лікоўка Гродз. (СНМ, 71). Вар. набраць у галаву (у голаў). На галаву залезці каму. Няўхв. Поўнасцю падпарадкаваць сабе каго-н. Гэтаму малому дай волю, то ён на галаву залезя. Сурынка Сл. На галаву пляваць каму. Няўхв. Зневажаць, прыніжаць каго-н. Ён такі, што ўсім на галаву плюе. Сурынка Сл. На галаву слабы. Хто-н. забывака, мае кепскую памяць. Яму лепш ні гавары і ні прасі нічога, бо ён на галаву слабы, як што рабіць, але як яму – то ўсё помніць. Амбілеўцы Шчуч. На сваю галаву. 1. Няўхв. Сабе на шкоду. І нашто я на сваю галаву ўзялася за гэту справу. Руда Яварская Дзятл. Гуца выгадавала на сваю галаву, а ціпер мэнчуся з ім. Галавачы Гродз. (СНМ, 43). Ні было бяды, дык навалок на сваю галаву. Ацмінава Навагр. (МСГВ, 299). На сваю галаву паліць сьвечкі, я душой ня вінаваты. Парэчча Гродз. (СПЗБ-1, 406). 2. Для сябе, для сваіх патрэбаў. А калісь было анно плацьцё куды высьці. Прыдзеш на танцы, стаімо цэлы вечар, кап склатку ні замяць. Ціпер маладыя на сваю галаву ўсяго панарабліваюць. Пескі Маст. (ДМГ, 151). Пад зламану галаву ідзі. Няўхв. Прэч. Ідзі пат зламану галаву. Ні мяшай працаваць. Правыя Масты Маст. Прыйсці ў галаву. Раптоўна, выпадкова з'явіцца ў свядомасці. Пра думку, ідэю. Як ні хапая грошай, то ніякі справарот ні прыдзя ў галаву. Шылавічы Сл. (СГВ, 452). Вар. прыйсці ў галаву (у голаву, у голаў). Прытуліць галаву дзе. Знайсці прыстанішча, жыць, знаходзіцца дзе-н., у каго-н. Кап меў дзе прытуліць галаву, то й дажыў бы спакойно. Бабіна Гродз. Не мае дзе галавы прытуліць. Дзімітраўка Гродз. (ППФВ, 45). Сесці на галаву каму. Няўхв. Поўнасцю падпарадкаваць сабе каго-н. Робіць што хоча, ні слухая, сеў на галаву. Крапіўніца Свіл. Усё раўно ні сядзяш мне на галаву, ніколі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца
12 👁